10 чэрвеня 2024 года ў 10.00 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося пасяджэнне кіналекторыя «Экран і час», прысвечанае стагоддзю беларускага кіно, пад назвай «Залатая калекцыя Льва Голуба: Анюта".
Перад прысутнымі выступіла старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Яўгенія Голікава-Пошка, якая расказала пра гісторыю стварэння ігравога фільма «Анюціна дарога», пра творчасць Льва Голуба, пра выхаваўчыя, адукацыйныя і патрыятычныя функцыі дзіцячага кінематографа. Пасля заканчэння лекторыя адбылася ажыўленая дыскусія.