11 ліпеня 2025 года ўнікальную выставу «Культурная спадчына Беларусі» на «Славянскім базары» ў Віцебску адкрыў Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Экспазіцыя – сапраўдная скарбніца нацыянальных традыцый. Яе арганізатары запрашаюць наведвальнікаў акунуцца ў багацце і разнастайнасць беларускай культурнай спадчыны.
Барыс Лазука, загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі:
«Выстава прадстаўляе, на наш погляд, найбольш знакавыя з'явы ў беларускай культуры. Тыя з'явы, якія можна, карыстаючыся сучаснай мовай, назваць рэпрэзентацыйнымі. Вядома, валодаючы калекцыямі вялікімі (музей – гэта больш за 35 тысяч адзінак захоўвання розных прадметаў), мы маглі прывезці сюды толькі невялікую частку. Але нам падалося, што мы прывезлі і цікавае, і годнае, і важнае. Тое, што будзе прынята, ацэнена па заслугах усімі наведвальнікамі».
Тэкст з сайта: СТБ (Сталічнае тэлебачанне)