Госці радыё «Культура» – магістр мастацтвазнаўства, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, член Беларускага саюза мастакоў Ірына Лампе і вядучы інжынер, ландшафтны архітэктар сектара ландшафтнай архітэктуры і фітадызайна Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі Галіна Валіцкая.
Тэмы гутаркі:
- як нарадзілася ідэя ўсходняй экспазіцыі;
- "Японскі сад" - твор мастацтва, які патрабуе адпаведных канонаў;
- якія нюансы ўзніклі пры стварэнні беларускай версіі;
- чым яшчэ парадуе наведвальнікаў Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі.