Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Трафімчык Анатоль Віктаравіч

Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры XX і XXI стагоддзяў
Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы,
кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Тэл.: +(375) 17 270-28-76
E-mail: anatol1976@gmail.com
Нарадзіўся 14 лютага 1976 г. у в. Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. 1993 г. – закончыў школу. 1998 г. – закончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1998 г. па 2001 гг. – аспірантура Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. З 2000 г. па 2003 г. – аспірантура Інстытута еўрапейскіх даследаванняў НАН Украіны. У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце гісторыі НАН Украіны па тэме “Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі ў заходніх абласцях БССР у 1939–1941 гг.”
 
2004–2007 гг. – працаваў на пасадах дацэнта і старшага выкладчыка кафедры філасофіі і гісторыі УА “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт”. Выкладаў дысцыпліны “Гісторыя Беларусі”, “Філасофія”.
 
Верасень 2009 – студзень 2011 г. – старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.
 
Студзень–жнівень 2011 г. – метадыст аддзела міжнароднай і сацыякультурнай дзейнасці ДУА “Інстытут культуры Беларусі”.
 
Студзень–жнівень 2012 г. – старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.
 
Верасень 2012 г. – лістапад 2015 г. – навуковы супрацоўнік аддзела тэатральнага мастацтва Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
 
2014 г. – абараніў кандыдацкую дысертацыю ў НАН Беларусі на тэму “Беларуская дзіцячая драматургія”.
 
2015–2020 – вучоны сакратар філіяла “Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.
 
Са снежня 2020 г. – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст.
  
Сфера навуковых інтарэсаў: — беларуская дзіцячая драматургія, коласазнаўства, сучасная літаратура, літаратурнае краязнаўства і інш.
 

Манаграфіі

Мае больш за 300 навуковых і навукова-папулярных публікацый па разнастайных праблемах гісторыі Беларусі і літаратуразнаўства. Аўтар 15 кніг, у тым ліку манаграфій, сярод якіх:

  1. Трафімчык, А.У. Беларуская дзіцячая драматургія / А.У. Трафімчык. – Мінск: Каўчэг, 2012. – 128 с.
  2. Трафімчык, А. В. “Наш Касцюшка слаўны!”: гістарычная постаць Тадэвуша Касцюшкі ў беларускай літаратуры (ідэйна-тэматычны аспект) / А. В. Трафімчык. - Мінск: А.М. Янушкевіч, 2017. - 192 с.
  3. Трафімчык, А.У. Крыніцы паэтычнага натхнення: перадумовы стварэння класічных твораў Якуба Коласа/ А. В. Трафімчык. – Мінск: Беларуская навука, 2017. – 125 с.
  4. Трафімчык, А. В. Гісторыя Круговіцкай школы. Сшытак І: Каля гадзіны Расійскай імперыі / Анатоль Трафімчык. - Масква: Навука, 2019. - 123 с.
  5. Трафімчык, А. В. Мастацка-вобразны рэалізм паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” / А. В. Трафімчык. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 124 с.

Раздзелы ў калектыўных манаграфіях 

  1. Трафімчык, А. В. Артур Бартэльс: "Oj nie masz, nie masz, як Litwa nasza!" // Бахановіч, Н.Л. Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX ст. / Н.Л. Бахановіч, М.П. Варабей, А.В. Трафімчык; навук. рэд. І.В. Саверчанка; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літаратуры, Ін-т літ-ва імя Я. Купалы. - Мінск: Беларус. навука, 2003. - 245 с. – C. 151–
  2. Трафімчык, А. В. Мадэрная Беларусь як радзіма і Тадэвуш Касцюшка ў гістарычным кантэксце // Бахановіч, Н.Л. Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX ст. / Н.Л. Бахановіч, М.П. Варабей, А.В. Трафімчык; навук. рэд. І.В. Саверчанка; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літаратуры, Ін-т літ-ва імя Я. Купалы. - Мінск: Беларус. навука, 2003. - 245 с. – C. 89–
  3. Трафімчык, А. В. “Колас” як жыццятворчы канцэпт у жыцця і творчасці Якуба Коласа / А. В. Трафімчык // Беларуская літаратура ХХ–ХХІ стст.: рэцэпцыя глабальнага і прэзентацыя самабытнага / [З. У. Драздова і інш. ; навуковы рэдактар А. А. Манкевіч; рэцэнзенты: Т. М. Тарасава, А. В. Вальчук] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут літаратуразнаўства ім. Я. Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – С. 299–

Артыкулы

  1. Трафімчык, А. Праблема жанравай дэфініцыі паэмы "Новая зямля" Якуба Коласа ў святле энцыклапедычнасці твора / А. Трафімчык // Роднае слова. – 2023. – № 10. – С. 3–7.
  2. Трафімчык, А. Наколькі энцыклапедычныя сюжэт і фабула паэмы “Новая зямля” Якуба Коласа? / А. Трафімчык // Роднае слова. – 2023. – № 11. – С. 3–6.
  3. Трафімчык, А. Паэма Якуба Коласа "Новая зямля" як "энцыклапедыя сялянскага жыцця": аспекты прачытання / А. Трафімчык // Беларуская мова і літаратура. – 2023. – № 11. – С. 48–53.
  4. Трафімчык, А. Кампазіцыя паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” праз прызму энцыклапедычнасці / А. Трафімчык // Роднае слова. – 2023. – № 12. – С. 3–8.
belБеларуская мова