Scroll Top
st. Surganova, 1, bldg. 2, Minsk, Republic of Belarus

Часопіс БЕЛАРУСКАЯ ЛІНГВІСТЫКА

Выдавец: RUP “Vydavetsky house “Belaruskaya Navuka””, Minsk, Republic of Belarus

ISBN: ISSN 0320-7552

Galowny editor: Ігар Капылоў, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Выходзіць 2 разы ў год на беларускай мове.

У часопісе "Беларуская лінгвістыка" друкуюцца навуковыя артыкулы, нататкі па культуры мовы і этымалогіі, рэцэнзіі, матэрыялы ў рубрыку "Хроніка" (інфармацыя пра канферэнцыі, якія адбыліся ў навуковым свеце, пра юбілеі вядомых вучоных філіяла "Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа" Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі").

Асвятляе актуальныя пытанні беларускага, славянскага, агульнага і прыкладнога мовазнаўства, змяшчае агляды па германістыцы і раманістыцы. Часопіс публікуе артыкулы па  праблемах дыялекталогіі, лексікалогіі, лексікаграфіі, этымалогіі, гісторыі беларускай мовы і іншую інфармацыю. Друкуе агляды навуковай літаратуры, рэцэнзіі беларускіх і замежных навукоўцаў па беларусазнаўству, інфармуе пра навіны навуковага жыцця.

ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ РУКАПІСАЎ ДЛЯ ШТОГОДНІКА «БЕЛАРУСКАЯ ЛІНГВІСТЫКА»

Рэдкалегія штогодніка прымае навуковыя артыкулы па выніках рознааспектных даследаванняў беларускай мовы і параўнальна-супастаўляльнага моўнага вывучэння, нататкі па культуры мовы і этымалогіі, рэцэнзіі, матэрыялы ў рубрыку «Хроніка» (інфармацыю пра канферэнцыі, пасяджэнні круглых сталоў і сімпозіумы, якія адбыліся ў навуковым свеце, паведамленні пра юбілеі вядомых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа). Навуковыя артыкулы праходзяць папярэдняе рэцэнзаванне членамі рэдкалегіі або дактарамі / кандыдатамі філалагічных навук, якія прызначаюцца галоўным рэдактарам. Рэдкалегія пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для апублікавання ў часопісе.

Усе матэрыялы дасылаюцца ў рэдкалегію ў папяровым выглядзе ў двух экзэмплярах, а таксама ў электронным выглядзе (тэкст, літаратура, анатацыя, рэзюмэ, пералік скарачэнняў змяшчаюцца ў адным файле, азагалоўленым прозвішчам аўтара). Тэкст набіраецца на камп’ютары ў фармаце Місгоsoft Wогd 6 (і вышэй); памер шрыфта – 14; міжрадковы інтэрвал – 1,5; палі: верхняе і ніжняе – 2,5 см, левае – 3 см, правае – 1,5 см; шрыфт Тіmes New Roman.

Артыкулы размяшчаюцца ў рубрыцы “Навуковыя публікацыі”. Для артыкула неабходна вызначыць індэкс па Універсальнай дзесятковай класіфікацыі (УДК), які друкуецца курсівам у пачатку першай старонкі (з левага боку). Перад назвай артыкула, пададзенай прамым паўтлустым шрыфтам прапіснымі літарамі, па цэнтры курсівам прапіснымі літарамі ўказваюцца ініцыялы і прозвішча аўтара. Аб’ём артыкула (тэкст, літаратура, анатацыя на рускай мове, рэзюмэ на англійскай мове, пералік прынятых абазначэнняў і скарачэнняў) не павінен перавышаць 15 стандартных старонак, аб’ём рэцэнзій – 6 старонак, аб’ём нататак – 3 старонкі. Літаратура, анатацыя, рэзюмэ і пералік скарачэнняў (усё ў двух экзэмплярах) падаюцца на асобных лістах.

Рэзюмэ на англійскай мове з загалоўкам Summary павінна быць кароткім. Пасля рэзюмэ курсівам (памер шрыфта – 12) з левага боку ўказваецца поўная назва месца працы аўтара, з правага боку – дата паступлення рукапісу ў рэдкалегію. Аб’ём анатацыі на рускай мове не павінен перавышаць 100 слоў. Анатацыя афармляецца наступным чынам:

УДК 808.26-54

Я л ы н ц а в а І.У. Персанальныя найменні як поліматываваныя адзінкі словаўтварэння // Беларуская лінгвістыка. 2007. Вып. 59.

Текст аннотации (на русском языке).

Библиогр. – 7 назв. (указваецца колькасць крыніц, якія ў спісе літаратуры не паўтараюцца).

Спасылкі на літаратуру ў тэксце афармляюцца шляхам суцэльнай нумарацыі ў квадратных дужках  – [1], [2]… . У выпадку, калі неабходны спасылкі на розныя тамы шматтомнага выдання, яго назва падаецца ў спісе скарачэнняў (напрыклад: ТСБМ – Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5 т., 6 кн. – Мінск: Гал. рэд. Бел. Сав. энцыклапедыі, 1977–1984), а ў самім тэксце ў круглых дужках пазначаюцца скарачэнне, том і старонка: (ТСБМ, 1, с. 23). Скарачэннем у выглядзе прозвішча пісьменніка абазначаецца таксама назва мастацкага твора, на які аўтар спасылаецца неаднаразова (напрыклад: Быкаў. – Быкаў, В. У. Альпійская аповесць. Дажыць да світання: Аповесці. – Мінск: Маст. літ., 2007. – 333 с.); у тэксце такая спасылка афармляецца ў круглых дужках: (Быкаў, с. 25). Пры спасылцы на электронны рэсурс указваюцца рэжым доступу і дата доступу.

Крыніцы, якія паўтараюцца, нумаруюцца ў агульным пераліку з указаннем старонкі без іншых выхадных даных, напрыклад:

8. Вайнрайх, У. Языковые контакты: состояние и проблемы исследования / У. Вайнрайх; пер. с англ. и коммент. Ю. А. Жлуктенко; вступ. ст. В. Н. Ярцевой. – Киев: Вища шк., 1979. – С. 22.

19. Вайнрайх, У. Языковые контакты: состояние и проблемы исследования. – С. 96.

Старонка навуковай крыніцы, на якую спасылаецца аўтар, адзначаецца ў спісе літаратуры (пад загалоўкам Літаратура); выхадныя даныя кожнай працы павінны змяшчаць назву выдавецтва. У выпадку, калі аўтар спасылаецца на працу ў цэлым, падаецца яе поўная колькасць старонак.  Зноска на старонцы, якая ўтрымлівае неабходныя ўдакладненні ці тлумачэнні, пазначаецца сімвалам *; у выпадку, калі такіх зносак на старонцы некалькі – сімваламі **, *** і г. д.  Літаратура афармляецца ў адпаведнасці  з “Інструкцыяй ВАК па афармленні дысертацыі, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі” (гл.: http://www.vak.org.by). Спасылкі на неапублікаваныя працы не дазваляюцца.

У тэксце і ў спісе літаратуры назвы прац падаюцца на мове арыгінала, цытаты перакладаюцца на беларускую мову. Прыклады выдзяляюцца курсівам, асобныя словы ў сказах пры неабходнасці – паўтлустым шрыфтам,  значэнні слоў і выразаў – сімваламі ‘’. Падкрэсліванні ў тэксце не дапускаюцца. Прадстаўленыя ў тэксце табліцы павінны мець назву і нумарацыю (калі іх некалькі).

У загалоўку рэцэнзіі падаюцца наступныя звесткі аб рэцэнзуемай працы (на мове вы­дання): аўтар, назва працы, месца выдання, год, колькасць старонак (асобна, калі ёсць, рымскай і арабскай пагінацыі), колькасць карт, схем, малюнкаў і інш. Да этымалагічных нататак, нататак па культуры мовы і навуковых артыкулаў пры неабходнасці дадаецца пералік скарачэнняў (пад загалоўкам Спіс скарачэнняў). У канцы рэцэнзій і нататак з правага боку курсівам адзначаюцца ініцыялы, прозвішча аўтара і ў дужках – горад. Да матэрыялаў, прысвечаных юбілею вучонага, пад назвай “З навуковай спадчыны …” дадаецца невялікі спіс яго найбольш значных прац.

На асобным лісце ўказваюцца звесткі аб аўтару: яго імя, імя па бацьку і прозвішча, нумар кантактнага тэлефона і поўная назва ўстановы, дзе ён працуе.

Асобам, якія навучаюцца ў аспірантуры, дактарантуры ці з’яўляюцца саіскальнікамі вучонай ступені, прадстаўляецца магчымасць першачарговага апублікавання навуковых артыкулаў у год завяршэння навучання.

Аўтары нясуць адказнасць за тое, што накіраваныя ў часопіс “Беларуская лінгвістыка” навуковыя артыкулы і матэрыялы раней не былі надрукаваны або не прыняты да друку іншымі выданнямі.

Рэдкалегія абавязваецца не браць плату за апублікаванне матэрыялаў у часопісе.

Рукапісы дасылаюцца на адрас: 220072, Мінск-72, вул. Сурганава, 1, корп. 2. Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Кантактны тэлефон 270-04-76. Е-таіl: 2840276@mail.ru

Беларуская лінгвістыка. Вып. 90 / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэдкал.: І.Л. Капылоў (гал. рэд.), В.М. Нікалаева (адк. сакратар) [і інш.]. – Мінск: Беларус. навука, 2023. –  178 с.

Anatatsya

Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, словаўтваральным, фанетычным і марфалагічным узроўнях. Пэўнае месца займаюць артыкулы па пытаннях лексікаграфіі, семантыкі, медыятэксту, фразеалогіі, запазычвання, гісторыі беларускай мовы, а таксама беларускататарскага рукапісу XVII ст. У выпуску змешчаны матэрыялы, прысвечаныя 50-гадоваму юбілею часопіса “Беларуская лінгвістыка”, нататкі па этымалогіі і культуры мовы, хранікальная інфармацыя і рэцэнзіі на новыя навуковыя выданні. Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 89 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал.: І. Л. Капылоў (гал. рэд.) і інш.] . – Мінск : Бел. навука, 2022 . – 129 с. : табл.

Anatatsya

Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, словаўтваральным і марфалагічным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях семантыкі, фразеалогіі, тапаніміі, гісторыі беларускай мовы. Асобная частка выпуску прадстаўлена навуковымі матэрыяламі дакладаў моваведаў Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Інстытут беларускай культуры (1922–1928): нараджэнне нацыі і нацыянальнай навукі», прысвечанай 100-годдзю Інстытута беларускай культуры. У часопісе змешчаны нататкі па культуры мовы і этымалогіі, матэрыялы хронікі, а таксама рэцэнзіі на навуковыя выданні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 88 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал.: І. Л. Капылоў (гал. рэд.) і інш.] . – Мінск : Бел. навука, 2022 . – 149 с. : іл.

Anatatsya

Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на розных моўных узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях гісторыі беларускай мовы, дыскурсу, мікратапаніміі. Асобная частка выпуску прысвечана навуковым матэрыялам па праведзеных у кастрычніку 2021 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа круглых сталах па праблемах лексікаграфіі і беларускай тэрміналогіі, прысвечаных 100-годдзю Інстытута беларускай культуры. У часопісе змешчаны нататкі па этымалогіі і культуры мовы, хранікальныя матэрыялы.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 87 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал. : А. А. Лукашанец (гал. рэд.) і інш.] . – Мінск : Бел. навука, 2021 . – 122 с. 

Anatatsya

Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, марфалагічным, фанетычным і словаўтваральным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях гісторыі беларускай мовы, сацыялінгвістыкі, лексікаграфіі, стварэння электронных корпусаў тэкстаў, а таксама па праблемах супастаўляльнага мовазнаўства, полевага падыходу да вывучэння лексікі. У часопісе змешчаны матэрыялы культуры мовы, этымалагічныя нататкі, а таксама рэцэнзія на навуковае замежнае выданне.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 86 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал.: А. А. Лукашанец (гал. рэд.) і інш.] . – Мінск : Бел. навука, 2021 . – 160 с. 

Anatatsya

Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, граматычным і сінтаксічным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях фразеалогіі, гісторыі мовы, лексікаграфіі, этымалогіі, а таксама па праблемах супастаўлення блізкароднасных і няроднасных моў. У часопісе змешчаны матэрыялы хронікі і культуры мовы, нататкі па этымалогіі, а таксама рэцэнзіі на навуковыя выданні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 85 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал.: А. А. Лукашанец (гал. рэд.) і інш.] . – Мінск : Бел. навука, 2020 . – 185 с. 

Anatatsya

Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, граматычным і сінтаксічным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях дыялекталогіі, гісторыі беларускай мовы, моўнай карціны свету, тэрміналогіі, паходжання слоў. Змешчаны матэрыялы этымалогіі, а таксама рэцэнзіі на навуковыя замежныя выданні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 84 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал.: А. А. Лукашанец (гал. рэд.) і інш.] . – Мінск : Бел. навука, 2020 . – 160 с. 

Anatatsya

Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, словаўтваральным і сінтаксічным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях семантыкі, фразеалогіі, гісторыі беларускай мовы, сацыялінгвістыкі, а таксама па праблемах мадальнасці, супастаўляльнага мовазнаўства, полевага падыходу да вывучэння лексікі. Змешчаны нататкі па культуры мовы, матэрыялы хронікі і этымалогіі, а таксама рэцэнзія на навуковае замежнае выданне.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 83 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал.: А. А. Лукашанец (гал. рэд.) і інш.] . – Мінск : Бел. навука, 2019 . – 137 с.

Anatatsya

Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным і сінтаксічным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях стылістыкі, навуковай тэрміналогіі, этналінгвістыкі, стварэння электроннага корпуса медыйных тэкстаў, а таксама па праблемах інтэрнацыяналізацыі лексікі і ўплыву культуры на мову. У часопісе змешчаны матэрыялы хронікі і этымалогіі, а таксама рэцэнзіі на айчыннае і замежнае навуковыя выданні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 82 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал.: А. А. Лукашанец (гал. рэд.) і інш.] . – Мінск : Бел. навука, 2019 . – 119 с. 

Anatatsya

Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным і сінтаксічным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях гістарычнай лексікалогіі, супастаўляльнага мовазнаўства, дыялекталогіі. У часопісе змешчаны матэрыялы хронікі, этымалогіі, а таксама рэцэнзіі на навуковыя айчынныя і замежныя выданні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 81 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал.: А. А. Лукашанец (гал. рэд.) і інш.] . – Мінск : Бел. навука, 2018 . – 164 с. 

Anatatsya

Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, граматычным, сінтаксічным і словаўтваральным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях супастаўляльнага мовазнаўства, дыялекталогіі, тапаніміі, мастацкага дыскурсу, мовы інтэрнэту. У часопісе змешчаны матэрыялы хронікі, этымалогіі, а таксама рэцэнзіі на навуковыя айчынныя і замежныя выданні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / . Вып. 80 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал.: А. А. Лукашанец (гал. рэд.) і інш.] . – Мінск : Бел. навука, 2018 . – 163 с.

Anatatsya

Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства, у тым ліку матэрыялы дакладаў, прадстаўленыя на XVI Міжнародны з’езд славістаў. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, граматычным, сінтаксічным і словаўтваральным узроўнях. Значнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях гісторыі мовы, лексікаграфіі, дыялекталогіі, а таксама па праблемах супастаўляльнага мовазнаўства. У часопісе змешчаны матэрыялы хронікі, этымалогіі і культуры мовы.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / . Вып. 79 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал.: А. А. Лукашанец (гал. рэд.) і інш.] . – Мінск : Бел. навука, 2017 . – 162 с.  

Anatatsya

Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, сінтаксічным і словаўтваральным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях дыялектнай лексікаграфіі, гісторыі мовы, анамастычнай тэрміналогіі, сучаснага дыскурсу і інтэрнэт-мовы. У часопісе змешчаны матэрыялы хронікі і этымалогіі, рэцэнзія на замежнае выданне.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / . Вып. 78 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал.: А. А. Лукашанец (гал. рэд.) [і інш.] . – Мінск : Бел. навука, 2017 . – 175 с. : іл. 

Anatatsya

Зборнік уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, сінтаксічным і словаўтваральным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях полевага падыходу, супастаўляльнага вывучэння, дыялекталогіі, лексікаграфіі, фразеалогіі, этымалогіі і гісторыі беларускай мовы. У часопісе змешчаны матэрыялы хронікі, нататкі па культуры мовы і этымалогіі, рэцэнзія на замежнае выданне.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / . Вып. 77 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал.: А. А. Лукашанец (гал. рэд.) [і інш.] . – Мінск : Бел. навука, 2016 . – 144 с. : іл.

Anatatsya

Зборнік уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, сінтаксічным і марфалагічным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях полевага падыходу, перакладу, супастаўляльнага вывучэння, працэсаў метафарызацыі, гісторыі мовы. У часопісе змешчаны матэрыялы хронікі, нататкі па культуры мовы і этымалогіі, рэцэнзіі на айчынныя і замежныя выданні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / . Вып. 76 : Беларуская лінгвістыка / Нац. АН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэдкал.: А. А. Лукашанец (гал. рэд.) [і інш.] . – Мінск : Бел. навука, 2016 . – 154 с. 

Anatatsya

Часопіс уключае артыкулы айчынных і замежных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, фанетычным, словаўтваральным, марфалагічным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях прыкладной лінгвістыкі, тэрмінаграфіі, фразеалогіі, мовы мастацкай літаратуры, гісторыі мовы, дыялекталогіі. У часопісе змешчаны матэрыялы хронікі, нататкі па культуры мовы і этымалогіі, рэцэнзіі на айчынныя і замежныя навуковыя выданні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 75 : Беларуская лінгвістыка / галоўны рэд. А. А. Лукашанец . – Мінск : Бел. навука, 2015 . – 197 с. : іл. 

Anatatsya

Часопіс уключае артыкулы айчынных і замежных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, фанетычным, словаўтваральным, марфалагічным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях прыкладной лінгвістыкі, тэрмінаграфіі, фразеалогіі, мовы мастацкай літаратуры, гісторыі мовы, дыялекталогіі. У часопісе змешчаны матэрыялы хронікі, нататкі па культуры мовы і этымалогіі, рэцэнзіі на айчынныя і замежныя навуковыя выданні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 74 : Беларуская лінгвістыка / галоўны рэд. А. А. Лукашанец . – Мінск : Бел. навука, 2015 . – 175 с.

Anatatsya

Часопіс уключае артыкулы айчынных і замежных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, фанетычным, словаўтваральным і сінтаксічным узроўнях.
Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях прыкладной лінгвістыкі, фразеалогіі, тапаніміі, мовы мастацкай літаратуры. У выпуску змешчаны матэрыялы хронікі, нататкі па культуры мовы і этымалогіі, рэцэнзіі на айчынныя і замежныя навуковыя выданні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 73 : Беларуская лінгвістыка / галоўны рэд. А. А. Лукашанец . – Мінск : Бел. навука, 2014 . – 188 с.  

Anatatsya

Часопіс уключае артыкулы айчынных і замежных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, словаўтваральным, фанетычным і сінтаксічным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях дыялекталогіі, лексікаграфіі, супастаўляльнага аналізу, білінгвізму і мовы мастацкай літаратуры. У выпуску змешчаны матэрыялы хронікі, нататкі па культуры мовы і этымалогіі, рэцэнзіі на айчынныя і замежныя навуковыя выданні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 72 : Беларуская лінгвістыка / рэдкал. А. А. Лукашанец, В. М. Нікалаева . – Мінск : Бел. навука, 2014 . – 136 с. 

Anatatsya

Часопіс уключае артыкулы айчынных і замежных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, словаўтваральным, фанетычным і сінтаксічным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях дыялекталогіі, лексікаграфіі, супастаўляльнага аналізу, білінгвізму і мовы мастацкай літаратуры. У часопісе змешчаны матэрыялы хронікі, нататкі па культуры мовы і этымалогіі, рэцэнзіі на айчынныя і замежныя навуковыя выданні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 71 : Беларуская лінгвістыка / рэд. А. М. Масухранава . – Мінск : Бел. навука, 2013 . – 143 с. 

Anatatsya

Выданне ўключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства, а таксама матэрыялы хронікі, нататкі па культуры мовы, рэцэнзію. Выходзіць часопіс двойчы на год.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 70 : Беларуская лінгвістыка / галоўны рэд. А. А. Лукашанец ; рэдкал. М. П. Антропаў, А. М. Булыка, І. Л. Капылоў, Л. П. Кунцэвіч, В. П. Лемцюгова . – Мінск : Бел. навука, 2013 . – 177 с.

Anatatsya

70-ты юбілейны выпуск штогодніка «Беларуская лінгвістыка» прысвечаны XV Міжнароднаму з’езду славістаў, які адбудзецца 20—27 жніўня 2013 года ў Мінску. У нашай краіне такі з’езд праводзіцца ўпершыню і стане важнай навуковай падзеяй не толькі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, але і рэспубліцы ў цэлым. Змест 70-га выпуска часопіса адлюстроўвае славістычную тэматыку, а многія праблемы беларускай мовы разглядаюцца на славянскім фоне.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 69 : Беларуская лінгвістыка / галоўны рэд. А. А. Лукашанец . – Мінск : Бел. навука, 2012 . – 179 с. 

Anatatsya

Выданне ўключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства, а таксама матэрыялы хронікі, нататкі па культуры мовы і этымалогіі, рэцэнзіі. Выходзіць часопіс двойчы на год.

Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / Вып. 68 : Беларуская лінгвістыка / галоўны рэд. А. А. Лукашанец . – Мінск : Бел. навука, 2012 . – 162 с. 

Anatatsya

Выданне ўключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства, а таксама матэрыялы хронікі, нататкі па культуры мовы і этымалогіі, рэцэнзіі.

en_USEnglish