ПРАВІЛЫ ДЛЯ АЎТАРАЎ
“Весніка беларускай этнаграфіі, этналогіі і антрапалогіі”
1. Рэдакцыйная калегія прымае да разгляду матэрыялы, якія адпавядаюць патрабаванням, якія прад’яўляе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь да навуковых артыкулаў (далей – ВАК Рэспублікі Беларусь).
2. Аўтары нясуць персанальную адказнасць за прадстаўленне ў рэдакцыю ўжо раней апублікаваных артыкулаў або артыкулаў, прынятых да друку іншымі выданнямі.
3. За дакладнасць фактаў і цытат, пададзеных у артыкулах, адказнасць нясуць аўтары.
4. Аўтары разам з рукапісам навуковага артыкула прадстаўляюць выпіску з пратакола пасяджэння вучонай рады, аддзела, кафедры з месца працы з рэкамендацыяй артыкула да друку.
5. Дапускаецца замест выпіскі з пратакола прадставіць дзве рэцэнзіі - доктара і кандыдата навук, якія з’яўляюцца спецыялістамі ў той галіне ведаў, па якой зроблена даследаванне. Рэцэнзіі павінны ўтрымліваць рэкамендацыі артыкула да друку.
6. Для публікацый дакументальных крыніц, матэрыялаў інфармацыйнага характару, рэцэнзій рэкамендацыі да друку не патрабуюцца.
7. Рукапіс завяраецца подпісам аўтара з прастаўленнем даты, а таксама ўказваюцца прозвішча, імя і імя па бацьку, месца працы, займаемая пасада, вучоная ступень, званне, кантактныя тэлефоны (e-mail) для сувязі рэдакцыі з аўтарам (не публікуюцца) і кантактныя тэлефоны (e-mail) для зваротнай сувязі чытачоў з аўтарам (публікуюцца). Разам з раздрукоўкай прадстаўляецца ідэнтычны электронны варыянт артыкула.
8. Артыкул забяспечваецца анатацыяй на беларускай (рэзюме), рускай (резюме) і англійскай (summary) мовах памерам 100-150 слоў.
9. Аб’ём навуковага артыкула - не менш за 14 тыс. і не больш за 20 тыс. знакаў, аб’ём публікацыі дакументальных крыніц - да 40 тыс. знакаў. Раздрукоўка выконваецца шрыфтам Times New Roman, кегль 14 пунктаў, праз 1,2 інтэрвала паміж радкамі, палі верхняе і ніжняе па 2 см, левае 3 см, правае 1,5 см.
10. Ілюстрацыйны матэрыял падаецца ў фармаце JPEG або TIF (не больш за 5 ілюстрацый).
11. Бібліяграфічныя спасылкі афармляюцца згодна з главой 5 Інструкцыі па афармленні дысертацыі і аўтарэферата (пастанова ВАК Рэспублікі Беларусь ад 22.02.2006 № 2, апублікавана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь 20.03.2006, № 41, 7/603).
12. Тэрмін падачы артыкулаў - да 31 студзеня і 30 верасня бягучага года. Пасля гэтых дат матэрыялы прымаюцца для публікацыі ў весніку ў наступным нумары.
13. Рэдакцыя зборніка не ўтрымлівае плату з аўтара за публікацыю навуковых артыкулаў і не выплачвае аўтарскі ганарар.
Кантакты:
Па пытаннях этналогіі, этнаграфіі, сацыяльнай /культурнай антрапалогіі
Гурко Аляксандра Уладзіміраўна
Ізергіна Алена Мікалаеўна
+375 172702924
e-mail vesnik.etnalogii@gmail.com
© Цэнтр даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, 2020
© Часопіс «Веснік этнаграфіі, этналогіі і антрапалогіі», 2020