2015
Авілін Ц. Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія / Цімафей Авілін. – Мінск: Тэхналогія, 2015. – 287 с.
Манаграфія з’яўляецца першым у беларускай этналінгвістыцы сістэмным апісаннем народных уяўленняў пра зорнае неба. У ёй абагульнены фактычна ўсе вядомыя на сённяшні дзень крыніцы навуковай літаратуры, слоўнікі, энцыклапедычныя даведнікі і матэрыялы палявых даследаванняў па беларускай народнай астраноміі.
Александр Иванович Локотко: к 60-летию со дня рождения / сост.: М. Ф. Пилипенко, В. И. Жук, С. П. Витязь. – Минск : Беларуская навука, 2015. – 85 с. – (Биобиблиография ученых Беларуси).
В настоящем издании представлены основные итоги научной, научно-организационной и педагогической деятельности выдающегося ученого, директора Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы Национальной академии наук Беларуси, академика Национальной академии наук, доктора архитектуры, доктора исторических наук, профессора А. И. Локотко. Приводятся краткие биографические сведения, автобиографический очерк, дан хронологический перечень научных, научно-популярных, научно-методических трудов.
Рассчитано на научную общественность и всех, кто интересуется историей науки.
Беларуская літаратура XVI ст. / уклад., прадм., камент., пер. на беларус. мову і адаптацыя І. В. Саверчанкі. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 570 с.
ISBN 978-985-08-1887-4.
У кнізе ў перакладзе на сучасную беларускую мову і ў адаптаваным выглядзе друкуюцца найбольш значныя творы выдатных пісьменнікаў-інтэлектуалаў эпохі Рэнесансу, а таксама хронікі, летапісныя аповесці, навелы, пахвалы і палемічныя творы. Ва ўступе і ў разгорнутых артыкулах-каментарыях раскрываецца паэтыка творчасці беларускіх майстроў слова XVІ ст., асвятляюцца іх ідэйна-мастацкія пошукі, паказваюцца эстэтычныя вартасці шэдэўраў даўняга беларускага пісьменства.
Адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам ВНУ і каледжаў, настаўнікам, студэнтам і школьнікам.
Беларуская мова ў ХХІ стагоддзі: асноўныя тэндэнцыі развіцця (да 80-годдзя акадэміка А.І. Падлужнага)”. Зборнік навуковых артыкулаў // Зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 28–29 кастрычніка 2015 года). – Мінск: Права і эканоміка, 2015. – 370 с.
У зборнік уключаны матэрыялы дакладаў, у якіх разглядаюцца актуальныя пытанні фанетыкі, граматыкі, лексікалогіі, лексікаграфіі, а таксама перспектыўнага функцыянавання моў у сучаснай глабальнай прасторы.
Зборнік уяўляе цікавасць для лінгвістаў, даследчыкаў, выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў і аспірантаў, а таксама шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі мовазнаўства.
Беларускі фальклор. Матэрыялы і даследаванні. Зборнік навуковых прац / Валодзіна Т. (гал. рэд.). – Вып. 2. – Мінск : Бел. навука, 2015. – 527 с.
Зборнік змяшчае раздзелы: “Даследаванні”, “Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас”, “Беларускі фальклор у замежных публікацыях”, “З Фальклорнай калекцыі”, “З экспедыцыйных запісаў”, “Фальклор беларусаў замежжа”, “Рэцэнзіі”, “Нашы юбіляры”. Публікуюцца ўнікальныя запісы, якія захоўваюцца ў архіве аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Даследаванні дэманструюць асноўныя кірункі беларускай фалькларыстыкі, прадстаўляюцьновыя падыходы да вывучэння і асэнсавання традыцыйнага свету духоўнай культурыбеларусаў. Разлічана на фалькларыстаў, этнографаў, моваведаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.
Беларусь і цюркска-ісламскі свет: з нагоды 615-годдзя ўзнікнення татарска-мусульманскай суполкі на землях ВКЛ: зборнік навуковых прац / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Філіял “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы”; [укладанне і прадмова: І. А. Сынкова, М. У. Тарэлка]. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 153 с. (7 ул.-выд. арк.).
У зборнік увайшлі працы айчынных і замежных навукоўцаў. У іх разглядаюцца разнастайныя стасункі паміж дзяржавамі, у якія некалі ўваходзілі беларускія землі (Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая), і цюркскімі краінамі (Залатая Арда, Крымскае ханства, Асманская імперыя). Частка артыкулаў прысвечана гісторыі татарска-мусульманскай супольні, што паўстала на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, а таксама яе культурным традыцыям і рукапіснай спадчыне.
Разлічаны на спецыялістаў гуманітарных дысцыплін.
Булыка, А. М. Выбраныя працы / А. М. Булыка ; уклад.: А. М. Булыка, Н. В. Паляшчук ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Філ. «Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» ; уклад. А. М. Булыка, Н. В. Паляшчук. – Мінск: Беларуская навука, 2015. – 551 с.
У зборніку змешчаны выбраныя працы члена-карэспандэнта НАН Беларусі А.М. Булыкі, прысвечаныя актуальным праблемам гістарычнага мовазнаўства. Матэрыялы зборніка знойдуць выкарыстанне пры асвятленні пытанняў станаўлення і развіцця беларускай мовы, пры стварэнні абагульняючых прац па гісторыі беларускай літаратурнай мовы, гістарычнай лексікалогіі, гістарычнай стылістыцы; у выкладчыцкай практыцы; у разнастайных мерапрыемствах, накіраваных на папулярызацыю мінулага беларускага народа ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі.
Валодзіна, Т. В. «Ядраное жыта гаспадара кліча…»: каляндарны год у абрадах і звычаях / Т. В. Валодзіна, Т. I. Кухаронак — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 356 с: іл. — (Традыцыйны лад жыцця).
У кнізе папулярна распавядаецца пра ўсе традыцыйныя каляндарныя святы, звычаі і абрады Беларусі з іх рэгіянальнымі асаблівасцямі. На багатым фактычным матэрыяле, сабраным аўтарамі падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый, дадзена комплекснае ўяўленне пра каляндарную абраднасць беларусаў як наиважнейшую сферу і падсістэму жыццядзейнасці нашага народа.
Адрасуецца этнографам, фалькларыстам, гісторыкам, усім, хто цікавіцца народным побытам і творчасцю беларусаў.
Вечны рух жыцця і заканамернасці творчых пошукаў літаратуры: Матэрыялы Рэспублік. навукова-практ. канферэнцыі (да 90-годдзя з дня нараджэння І.Я. Навуменкі), Мінск, 26-27 лютага 2015 г. / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. Нац. акадэміі навук Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2015. – 495 с. (30,8 друк. арк.).
В сборник вошли материалы научных исследований, представленных участниками Республиканской научно-практической конференции «Вечное движение жизни и закономерности творческих поисков литературы», посвященной 90-летию со дня рождения народного писателя Беларуси академика И.Я. Науменко (Минск, 26-27 февраля 2015 г.). В книге освещаются новые аспекты изучения прозаической, публицистической и научной наследия И.Я. Науменко, белорусской литературной классики.
Рассматриваются актуальные вопросы литературоведения, а также традиции литературы ХХ в. в новейшем литературном процессе. Сборник адресуется специалистам-филологам, всем, кто интересуется научными исследованиями в области белорусской литературы.
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.9. Гродзенская вобласць. Кн.1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». – Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2015.– 656 с.: іл.
Шматтомнае энцыклапедычнае выданне, у якім на падставе найноўшых архіўных і іншых крыніц адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна—тэрытарыяльных адзінак Беларусі – 6 абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна, у тым ліку тых, якія зараз перасталі існаваць. Першая кніга 9-га тома выдання прысвечана населеным пунктам 5 раёнаў Гродзенскай вобласці – Астравецкага, Ашмянскага, Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Воранаўскага і горада Гродна.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 35. Уморати – фолдровый / пад рэд. А.М. Булыкі. – Мінск: Беларус. навука, 2015. – 415 с.
Змест гэтага выпуску яшчэ раз пацвярджае выключнае багацце лексікі беларускай пісьменнасці, якая вызначаецца разнастайнасцю тэматычных пластоў, шырокімі сувязямі з лексікай многіх роднасных і няроднасных моў, трывалай пераемнасцю ў адносінах да мовы старажытнарускай і стараславянскай пісьменнасці. Багаты і разнастайны лексічны матэрыял, змешчаны ў 35-м выпуску, характарызуецца дэталёвай лексікаграфічнай распрацаванасцю. Кожнае значэнне слова ілюструецца цытатным матэрыялам з помнікаў старабеларускай пісьменнасці, прычым ілюстрацыі падбіраюцца з тым разлікам, каб паказаць ужывальнасць слова ў розных жанрава-стылявых разнастайнасцях пісьменнасці на ўсім працягу яе гісторыі. У ілюстрацыйным матэрыяле захоўваюцца важнейшыя арфаграфічныя асаблівасці арыгіналаў.
Голикова-Пошка Е. В. Основы фотовидеоискусства : учеб.-метод. пособие для студентов специальности 1-89 02 02 «Туризм и природопользование» / Е. В. Голикова-Пошка. Ч. 2. : Основы видеоискусства. – Минск : БГТУ, 2015. – 141 с. (8,5 п.л.).
В учебно-методическом пособии представлена кинематографическая терминология, рассматриваются основные виды и жанры киноискусства, состав съемочной группы фильма, основные этапы кинопроизводства, процесс съемки и монтажа фильма, приемы работы с освещением и звука. Издание рекомендуется использовать в качестве второй части конспекта лекционного курса «Основы фотовидеоискусства» для студентов кафедры «Туризм и природопользование».
“Дарыў святло сваёй душы людзям і Айчыне”: успаміны пра Ю.С. Пшыркова / уклад. і прадмова. Сцяпан Лаўшук / – Мінск : Беларус. навука. – 2015. – 221 с.
Книга воспоминаний посвящена Юлиану Сергеевичу Пширкову (1912-1980). Доктор филологических наук, профессор, заслуженный деятель науки БССР, он внес большой вклад в развитие белорусского литературоведения, был одним из основателей белорусского отечественного коласоведению, соавтором (вместе с Н.С. Перкиным) школьного учебника по белорусскому литературы для 8-10 классов. Книга адресована всем, кто интересуется художественным словом, историей белорусского литературной науки.
Дынаміка літаратурнай нормы сучаснай беларускай мовы / Н.П. Еўсіевіч [інш.]; навук. рэд. В.П. Русак; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Філіял “Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы”. – Мінск: Беларуская навука, 2015. – 440 с.
Манаграфія прысвечана аналізу змен і заканамернасцей пісьмовай беларускай мовы на рубяжы ХХ – ХХІ стст. У даследаванні абагульнены асаблівасці сучаснага слоўнікавага складу, прадстаўлены новы лексічны матэрыял, які актыўна выкарыстоўваецца ў СМІ. Прадстаўлена сістэмнае суаднясенне кадыфікаваных словазмяняльных, словаўтваральных, сінтаксічных норм і моўнай практыкі. Вынікі і матэрыялы даследавання разлічаны на шырокае практычнае прымяненне карыстальнікамі пісьмовай мовы. У новым моўным матэрыяле зацікаўлены беларуская марфалогія, лексікалогія і лексікаграфія. Вынікі і матэрыялы манаграфіі знойдуць прымяненне пры складанні разнастайных дапаможнікаў па граматыцы беларускай мовы, пры распрацоўцы спецкурсаў па марфалогіі і сінтаксісе ў ВНУ краіны. Практычныя матэрыялы могуць быць карыснымі для выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў, школьных настаўнікаў.
Канкарданс беларускай мовы XIX стагоддзя [Электронны рэсурс] / аўтар-складальнік Н. М. Сянкевіч. – Электронныя, тэкставыя даныя і праграма (350 Мб). – Мінск: Беларуская навука, 2015. – 1 электронны аптычны дыск (CDR). – Сістэмныя патрабаванні: Intel Pentium II 400; 64 Mb RAM; SVGA; Windows 98. – Загаловак з тытульнага экрана.
Канкарданс уяўляе сабой комплекс слоўнікаў, складзеных на аснове поўнага корпуса тэкстаў беларускай літаратуры XIX ст. Ён уключае ўласна канкарданс, адваротны і частотныя слоўнікі, паказальнік слоў, спісы тэкстаў, а таксама тэксты твораў. Даведнік дапоўнены канкардансамі мовы В. Дуніна-Марцінкевіча, А. Ельскага, К. Каганца і К. Каліноўскага.
Канкарданс з’яўляецца ўнікальным праектам, які ўпершыню ажыццёўлены ў беларускай лексікаграфіі. Гэта эфектыўны інструмент для даследавання беларускай мовы на этапе станаўлення яе літаратурнай формы. Ён можа быць выкарыстаны даследчыкамі ў галіне лексікі і фразеалогіі, а таксама семантыкі, стылістыкі і іншых узроўняў беларускай мовы.
Кароткі гістарычны слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Філ. «Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» ; склад. А. М. Булыка. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 1038 с.
У «Кароткім гістарычным слоўніку беларускай мовы» даецца тлумачэнне і словаўтваральная характарыстыка лексікі беларускай літаратурнай мовы XIV–XVIII стст.
Разлічаны на моваведаў, гісторыкаў, этнографаў і ўсіх, хто займаецца вывучэннем гістарычнага мінулага беларускага народа.
Кісліцына Г. М. Культурны градыент: ідэі, маніфесты, кірункі беларускай літаратуры на мяжы ХХ—ХХІ стагоддзяў / Г. М. Кісліцына; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі – Мінск: Права і эканоміка, — 2015. – 345 с.
Градиент – характеристика, показывающая направление наискорейшего возрастания функций. В книге рассматриваются те процессы, которые изменили белорусскую культуру в последней четверти прошлого века. Объектом внимания стали самые интересные явления современного литературного процесса, знаковые художественные тексты и манифесты литературных сообществ, а также критические статьи и дискуссии, которые появлялись на страницах белорусских газет и журналов. Автор анализирует произведения как живых классиков литературы, так и тех, кого сегодня называют «поколением нулевых». Исследователь пытается очертить противоречивый образ современника на материале самых ярких представителей белорусской прозы конца ХХ в. – начала XXI в.
Ладья сокровищ: произведения белорусских писателей XIX – начала XX века / пер., сост., предисл., комментарии И.В.Саверченко. – Минск: Беларусь, 2015. – 319 с. (Асобны праект І.В. Саверчанкі).
Саверченко Иван Васильевич на основе своей многолетней научной деятельности как специалист по давней белорусской литературе разработал систему репрезентации достижений отечественного искусства словесности, которая предусматривает выпуск наиболее важных и актуальных произведений в научных, научно-популярных и литературно-художественных изданиях, зачастую сочетая работу с переводом на современные белорусский и русский языки или адаптацией согласно с современными языковыми нормами.
Ученым были исследованы литературные памятники VI и ХІХ столетий.
Лемцюгова В.П. Выбраныя працы / В.П. Лемцюгова; уклад.: А.М. Анісім [і інш.]. – Мінск: Беларуская навука, 2015. – 479 с.
У зборніку змешчаны выбраныя працы доктара філалагічных навук прафесара В.П. Лемцюговай, прысвечаныя актуальным праблемам беларускай лексікалогіі, лексікаграфіі, дыялекталогіі, анамастыкі і культуры мовы. Матэрыялы зборніка знойдуць шырокае выкарыстанне пры асвятленні пытанняў станаўлення, развіцця і функцыянавання беларускай мовы, у выкладчыцкай практыцы, краязнаўчай рабоце, а таксама будуць карысны ўсім, чыя дзейнасць звязана з папулярызацыяй гістарычна-культурнай і моўнай спадчыны.
Адрасуецца мовазнаўцам, этнографам, гісторыкам, краязнаўцам, выкладчыкам, настаўнікам, аспірантам, магістрантам, студэнтам.
Мацюхіна, Т. Б. Беларускі імпрэсіянізм / Т. Б. Мацюхіна; – Мінск: Беларуская навука, — 2015. – 202 с.
В книге рассматривается природа живописного и литературного импрессионизма, выявлены его типология и специфические свойства в национальном контексте (на примере творчества М. Богдановича, В. Дубовко и др.). Определяются закономерности и условия становления импрессионизма в белорусской литературе при опоре на образно-эстетический и теоретический грунт. Импрессионизм как художественное явление показан в культурно-историческом контексте белорусской литературы, благодаря чему раскрывается психология мышления и восприятия художественных произведений, а также возможности импрессионистического письма. Адресована литературоведам, преподавателям и студентам вузов, а также всем, кто интересуется белорусским импрессионизмом.
Мова Сенненшчыны : дыялектны слоўнік. У 2 т. Т. 1. А-0 / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Філ. «Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» ; уклад.: Н. М. Бунько [і інш.] ; навук. рэд, В. М. Курцова, Л. П. Кунцэвіч. -Мінск : Беларуская навука, 2015. — 424 с.
Мова Сенненшчыны : дыялектны слоўнік. У 2 т. Т. 2. П–Я / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Філ. «Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» ; уклад.: Н. М. Бунько [і інш.] ; навук. рэд. В. М. Курцова, Л. П. Кунцэвіч. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 407 с.
Слоўнік уключае рэгіянальную лексіку, сабраную пераважна на тэрыторыі Сенненскага раёна ў 80-я гады XX ст. Мясцовая гаворка жыхароў гэтай часткі Беларусі характарызуецца шэрагам адметных моўных асаблівасцей, якія вылучаюць тэрыторыю Сенненшчыны ў складзе гаворак паўночна-ўсходняга дыялекту беларускай мовы.
У 2 томе лексікаграфічнай працы падаюцца дыялектныя словы і фразеалагізмы на літары П–Я, а таксама індэксы ўстойлівых словазлучэнняў і адметных выслоўяў.
Выданне адрасавана лінгвістам, этнографам, выкладчыкам па дыялекталогіі, словаўтварэнні, этымалогіі, анамастыцы, аматарам роднага слова, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца беларускай мовай.
Нарысы гісторыі культуры Беларусі. У 4 т. Т. 3. Культура сяла ХIV – пачатку ХХ ст. Кн. 1. Матэрыяльная культура / А. І. Лакотка [і інш.] ; навук. рэд. А. І. Лакотка. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 567 с.: іл.
У трэцім томе выдання «Нарысы гісторыі культуры Беларусі» разглядаюцца асаблівасці эвалюцыі культуры беларускага сяла. Кніга першая прысвечана матэрыяльнай культуры, складаецца з адзінаццаці раздзелаў, у якіх асвятляюцца адметныя рысы сельскай архітэктуры і інтэр’ера сялянскага жылля, традыцыі земляробства, жывёлагадоўлі, агародніцтва, народнай кулінарыі, традыцыйныя рамёствы і промыслы, сялянскі касцюм, транспартныя сродкі, а таксама развіццё сельскагаспадарчай адукацыі і дзейнасць сельскіх грамадскіх аб’яднанняў. Выданне багата ілюстравана.
Разлічана на гісторыкаў, этнографаў, антраполагаў, фалькларыстаў, рэлігіязнаўцаў, культуролагаў, а таксама на шырокае кола чытачоў.
Рабец Т.Д. Сістэма вобразаў усходнеславянскіх замоў:структурна-семантычны і функцыянальны аспекты / Т.Д. Рабец; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ.; Філ. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы. – Мінск: Беларуская навука, 2015.– 299 с.
У манаграфіі даследаваны механізмы фарміравання і развіцця вобразаў ўсходнеславянскіх замоў, выяўлены структурна-семантычныя і функцыянальныя асаблівасці замоўных вобразаў. Упершыню распрацавана методыка параўнальнага вывучэння персанажаў усходнеславянскіх замоў праз семантычныя і сінтагматычныя сувязі з іншымі замоўнымі вобразамі. Табліцы-паказальнікі, прыведзеныя ў дадатках, у супастаўляльным аспекце адлюстроўваюць выяўленыя і сістэматызаваныя звесткі пра асноўныя персанажы ва ўсходнеславянскіх замовах.
Разлічана на фалькларыстаў, этнографаў, філолагаў, культуролагаў, студэнтаў і выкладчыкаў.
Романенко И.В. Трансформация статуса белорусской сельской женщины в ХХ – начале ХХI в. / И. В. Романенко. – Минск : Беларус. навука, 2015. – 201 с.
В монографии И.В. Романенко «Трансформация статуса белорусской сельской женщины в ХХ – начале ХХI в.» впервые в белорусской этнологии проведено системное исследование трансформации статуса и роли сельской женщины в семейной и общественной жизни белорусов в ХХ – начале XХI в. Проанализировано влияние социально-экономических, политических и культурных преобразований в белорусской деревне на добрачные установки девушек, статус женщин во внутрисемейных отношениях, структуру трудовой занятости и роль женщин в общественной жизни. Впервые вводятся в научный оборот материалы полевых этнографических исследований, архивные источники.
Рукапісы татараў Беларусі канца XVIII – пачатку XXI стагоддзя з дзяржаўных і грамадскіх кнігазбораў краіны : каталог / склад.: М. У. Тарэлка. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 190 с.
У каталогу апісваюцца тыя беларускататарскія рукапісныя дакументы з дзяржаўных кнігазбораў краіны, якія па тых ці іншых прычынах не ўвайшлі ў раней выдадзены каталог рукапісаў татараў Беларусі. Акрамя таго, у дадзеным выданні апісаны рукапісы, якія захоўваюцца ў грамадскіх установах Беларусі.
Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі: Вып. 18 / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А.І. Лакотка. – Мінск: « Права i эканомiка», 2015.– с. 376.
У зборніку змешчаны навуковыя артыкулы, у якіх прадстаўлены новыя вынікі даследаванняў, актуальныя для вырашэння сучасных праблем нацыянальнай культуры. Гэта матэрыялы супрацоўнікаў і аспірантаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, вышэйшых навучальных устаноў Беларусі (у тым ліку Віцебска, Гомеля, Полацка). Акрамя таго, падаюцца артыкулы аспірантаў і навукоўцаў з Украіны і Польшчы.
Частка артыкулаў прадстаўлена ў рамках Праграмы навуковага супрацоўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусі, прынятай на сумесным пасяджэніі Прэзідыума НАН Беларусі і калегіі Міністэрства культуры РБ 25 сакавіка 2010 года.
Адрасуецца спецыялістам у галіне гуманітарных навук, выкладчыкам і студэнтам, усім, хто цікавіцца дадзенай праблематыкай.
Зборнік выдаецца ў расках выканання Дзяржаўнай комплекснай праграмы фундаментальных навуковых даследаванняў на 2011–2015 гг. «Гісторыя, культура, грамадства, дзяржава».
Сахута Я. М. Беларускае народнае кавальства : [манаграфія] / Я. М. Сахута ; іл. Я. М. Сахуты. — Мінск : Беларусь, 2015. — 174 с. : іл.
Выданне прысвечана аднаму з найстаражытных, калісьці пашыраных, затым амаль забытых, а сёння адроджаных рамёстваў Беларусі – кавальству. Коратка асвятляецца яго гісторыя на тэрыторыі Беларусі, разглядаюцца традыцыйныя тэхнікі і тэхналогіі рамяства, характарызуюцца найбольш тыповыя і пашыраныя ўзоры кавальства, аналізуецца яго сучаснае становішча і характар. Адрасуецца даследчыкам матэрыяльнай культуры Беларусі, музейшчыкам, рэстаўратарам, майстрам-кавалям, усім, хто цікавіцца традыцыйнай культурай і народнымі рамёствамі.
Сахута Я. М. Народнае мастацтва / Я. М. Сахута. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 180 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
Выданне ў даступнай, папулярнай форме асвятляе адзін з важнейшых відаў традыцыйнай культуры Беларусі – народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, мастацкія рамёствы і промыслы. Разглядаюцца набыткі і традыцыі мастацкай апрацоўкі дрэва, ганчарства, тэкстылю, пляцення з прыродных матэрыялаў і іншых відаў народных мастацкіх рамёстваў, вызначаецца іх нацыянальная адметнасць, характарызуецца сучасны стан, выяўляюцца бліжэйшыя перспектывы бытавання і развіцця. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Тычына, М. А. Народ і вайна / М. А. Тычына. – Мінск: Беларуская навука, 2015. – 433 с.
Манаграфія прысвячаецца 70-годдзю з Дня Вялікай Перамогі над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне.
У цэнтры ўвагі аўтара – праблема «Народ і вайна», адлюстраванне Вялікай Айчыннай вайны ў народнай памяці і ў беларускай літаратуры, мастацкія асаблівасці эстэтычнага асэнсавання вайны ў беларускай прозе і літаратуры іншых народаў, удзельнікаў Другой сусветнай вайны. Увага засяроджваецца на творчасці класікаў беларускай нацыянальнай літаратуры і сучасных беларускіх і замежных празаікаў. Падзеі вайны моцна паўплывалі на развіццё беларускай культуры, літаратуры і мастацтва. Створаны беларускімі пісьменнікамі вобраз вайны ўражвае не толькі беларусаў, але і прадстаўнікоў нашых блізкіх і далёкіх суседзяў.
Кніга разлічана на сучаснага масавага чытача, навучэнцаў, студэнтаў і выкладчыкаў, даследчыкаў мастацкай літаратуры, прысвечанай вайне.