Прокрутка вверху
ул. Сурганова, 1, корп. 2, г. Минск, Республика Беларусь

2012

Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні. Зборнік навуковых артыкулаў. Выпуск 2. / Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 264 с.

Зборнік з’яўляецца чарговым выпускам выдання «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні», пачатак якога як перыядычнага выдання быў пакладзены ў 2010 г., але само існаванне дыялекталагічнага зборніка пачынаецца з 1975 г., калі з’явілася першая кніга з дыялекталагічнай серыі – «З народнага слоўніка» (Мінск, 1975). Як і ў папярэдніх выпусках, зборнік змяшчае падборкі дыялектных слоў з розных рэгіёнаў Беларусі. Кожны артыкул аформлены ў выглядзе невялікага слоўнічка, да кожнага слова падаецца багаты ілюстрацыйны матэрыял. У раздзеле «Навуковыя даследаванні» змешчаны артыкулы па розных мовазнаўчых праблемах, падрыхтаваныя на дыялектным матэрыяле. Традыцыйным у выданні стаў раздзел «Тэксты». Завяршаюць кнігу паказальнік слоў да першага выпуску выдання, а таксама розныя даведачныя матэрыялы па афармленні артыкулаў.
Разлічана на моваведаў, этнографаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца родным словам.

Беларусы. Т. 13. Тэатральнае мастацтва / Р. Б. Смольскі [і інш.]; навук. рэд. А. І. Лакотка; рэдкал.: В. М. Ярмалінская [і інш.]; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. — Мінск: Беларус. навука, 2012. — 758 с.: іл.

Комплекснае даследаванне «Тэатральнае мастацтва» з’яўляецца чарговым томам серыі «Беларусы». У кнізе прасочваецца гісторыя тэатральнага мастацтва Беларусі — ад вытокаў да сучаснасці. Разглядаюцца праблемы нацыянальнай тэатральнай спадчыны і сучаснага стану сцэнічнага мастацтва Беларусі.
Разлічана на мастацтвазнаўцаў, гісторыкаў, практыкаў тэатра, выкладчыкаў, усіх, хто цікавіцца развіццём культуры і мастацтва беларусаў.

Белорусское концертно-исполнительское искусство: последняя треть ХХ — начало ХХІ века / Т. Г. Мдивани [и др.]; науч. ред. Т. Г. Мдивани; редкол.: А. И. Локотко [и др.]. — Минск: Беларус. навука, 2012. — 561 с.

В книге создана целостная картина развития белорусского музыкального концертно-исполнительского искусства периода расцвета (1971–2011). Впервые разработан принцип систематизации основных форм академического концертного исполнительства (на основе анализа творческой деятельности музыкантов всех исполнительских специальностей), который рассматривается как методологический базис для его изучения, освоения и внедрения в образовательный процесс и культурный социум. Инновационность настоящей работы обеспечивает ее конкурентность на мировом и отечественном рынке интеллектуальной собственности, создает реальные условия для обновления содержания музыкального образования, духовной сублимации народа и повышения имиджа страны в мировом культурном сообществе. Предназначена для профессиональных музыкантов, любителей музыки, учреждений образования, культуры и искусства, а также для исследователей гуманитарного профиля и просвещенного человечества в целом.

Габрусь, Т. В. Паэзія архітэктуры / Т. В. Габрусь. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 279 с.: іл.

Кнігу складаюць навукова­-папулярныя нарысы­-эсэ на тэму паэтычнага і сімвалічнага асэнсавання айчыннай архітэктурнай спадчыны. Яны маюць агульнае эстэтычна­-выхаваўчае значэнне, могуць быць выкарыстаны ў турыстычных праграмах.
Прызначаецца навуковым работнікам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, а таксама ўсім, каго цікавіць нацыянальная культура.

Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 3 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2012. — 624 с.: іл. 

Шматтомнае энцыклапедычнае выданне, у якім на падставе найноўшых архіўных і іншых крыніц адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі — 6 абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна, у тым ліку тых, якія зараз перасталі існаваць. Трэцяя кніга 8-га тома выдання прысвечана населеным пунктам 5 раёнаў Мінскай вобласці — Лагойскага, Любанскага, Маладзечанскага, Мінскага, Мядзельскага.

 

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 32. Смыковати — струмень / склад. А. М. Булыка [і інш.] ; пад рэд. А. М. Булыкі. — Мінск : Беларус. навука, 2012. — 501 с.

У 32-м выпуску «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы», які ўключае каля 2000 слоў на літару С (смыковати — струмень), як і ў папярэдніх выпусках, даецца тлумачэнне і граматычная характарыстыка лексікі беларускай літаратурнай мовы XIV—XVIII стст.
Разлічаны на моваведаў, гісторыкаў, этнографаў і ўсіх, хто займаецца вывучэннем гістарычнага мінулага беларускага народа.

Кто живет в Беларуси / А. Вл. Гурко [и др.] ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы. – Минск : Беларус. навука, 2012. – 799 с.

Научно-популярное издание «Кто живет в Беларуси» дает полное представление о социальной (демография, семейные отношения, общественные объединения), материальной (жилище, традиции питания, одежда) и духовной (верования, обряды, фольклор, религиозные традиции) культуре народов, которые проживают на территории Беларуси. В книге также рассматриваются история конфессий и современная религиозная ситуация в Беларуси. Рассчитана на историков, этнографов, антропологов, фольклористов, религиоведов, а также на широкий круг читателей и всех тех, кто интересуется вопросами межнациональных и межконфессиональных отношений.

Колас, Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 17. Публіцыстыка (пачатак 1950-х гг. — 1956), з архіўных матэрыялаў (1925, 1926, 1930), нарысы (1917—1944), літаратурная крытыка (1928—1956) / Якуб Колас ; рэд. тома Т. С. Голуб, М. І. Мушынскі ; падрыхт. тэкстаў і камент. А. А. Васілевіч [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. — Мінск : Беларус. навука, 2012. — 895 с.

Колас, Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 18. Лісты (1908—1942) / Якуб Колас ; рэд. тома Т. С. Голуб, М. І. Мушынскі ; падрыхт. тэкстаў і камент. Н. В. Дзенісюк [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. — Мінск : Беларус. навука, 2012. — 679 с.

Колас, Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 19. Лісты (1943—1953) / Якуб Колас ; рэд. тома Т. С. Голуб, М. І. Мушынскі ; падрыхт. тэкстаў і камент. А. А. Васілевіч [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. — Мінск : Беларус. навука, 2012. — 959 с.

Колас, Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 20. Лісты (1954—1956 і недатаваныя), аўтабіяграфіі, дзённікі, інскрыпты / Якуб Ко-лас ; рэд. тома Т. С. Голуб, М. І. Мушынскі ; падрыхт. тэкстаў і камент. Н. В. Дзенісюк [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. — Мінск : Беларус. навука, 2012. — 698 с.

У сямнаццаты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа ўвайшлі публіцыстыка (пачатак 1950-х гг. — 1956), з архіўных матэрыялаў (1925, 1926, 1930), нарысы (1917—1944), літаратурная крытыка (1928—1956).

У васямнаццаты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа ўвайшлі лісты 1908—1942 гг.

Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа ўвайшлі лісты 1943—1953 гг.

У дваццаты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа ўвайшлі лісты (1954—1956, недатаваныя), аўтабіяграфіі, дзённікі, інскрыпты.

Літаратурная карта Еўропы: кантакты, тыпалогія, інтэртэкстуальнасць / А. В. Вальчук [і інш.] ; навук. рэд. М. У. Мікуліч ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 577 с.

Кніга прысвечана асэнсаванню інтэграцыйных асноў і прынцыпаў раз­віцця беларускай і еўрапейскіх літаратур – рускай, украінскай, польскай, нямецкай і інш. На багатым факталагічным і навукова-тэарэтычным матэрыяле даследуецца рэцэпцыя рамана М. дэ Сервантэса «Дон Кіхот» у беларускай літаратуры, мастацка-вобразная парадыгма раскрыцця нацыянальнай прыродна-рэчыўнай прасторы ў творах Я. Коласа, М. Гогаля і Т. Шаўчэнкі, эвалюцыя беларускага дыскурсу ў польскім мастацтве слова, тыпалогія творчасці К. Чорнага ваеннага перыяду і італьянскай прозы і г. д.
Разлічана на літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў, работнікаў сферы культуры, усіх, хто цікавіцца праблемамі ўзаемадзеяння літаратур.

Локотко, А.И. Архитектура: авангард, абсурд, фантастика / А. И. Локотко. – Минск : Беларус. навука, 2012. – 206 с. : ил.

Книга является первым исследованием генезиса и эволюции футуристических направлений архитектуры. Раскрыта связь ярких проявлений архитектурного авангарда с переломными моментами истории, индустрии, науки, отношений человека к природе и бытию. Показано влияние кризисных явлений в цивилизационных процессах на динамику стилей и направлений в архитектуре. Современные информационные технологии открывают бесконечную инвариантность в творчестве зодчих, определяют множественность текстового, смыслового, семиотического содержания архитектурного образа.
Хронологические рамки исследования охватывают двухсотлетний период с конца XVIII века и до наших дней. Авторская расстановка акцентов «авангард – абсурд – фантастика» позволяет наиболее полно раскрыть креативность, эмоциональность, неистовость творческого порыва архитекторов-авангардистов, на анализе произведений которых и строится содержание книги.
Для архитекторов, дизайнеров, искусствоведов и всех, кто интересуется новаторскими направлениями в искусстве и архитектуре.

Локотко, А.И. Архитектура Беларуси в европейском и мировом контексте. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2012. — 432 с. : ил. 

В книге автор рассматривает историческое развитие архитектуры Беларуси в европейском и мировом контексте. Последовательно анализируются стили от романтизма и готики до виртуальных направлений архитектуры XX — начала XXI веков. Принципиально новой является авторская трактовка роли классического наследия в европейской архитектуре.

Издание богато иллюстрировано

Максім Танк у дыялогу славянскіх літаратур: традыцыі, наватарства, нацыянальная адметнасць: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі да 100-годдзя з дня нараджэння акадэміка АН Беларусі, народнага паэта, лаўрэата Ленінскай прэміі СССР і дзяржаўных прэмій СССР і БССР Максіма Танка (Мінск, 17-18 верасня 2012 года) / Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нац. акадэміі навук Беларусі. — Мінск: Права і эканоміка, 2012. — 219 с.

У зборнік уключаны матэрыялы, прысвечаныя вывучэнню творчасці Максіма Танка ў дыялогу славянскіх літаратур, розных аспектаў рэалізацыі паэта як крытыка, перадкладчыка, публіцыста і г.д. Змешчаны матэрыялы, у якіх актуалізаваны пытанні стылю і мовы твораў Максіма Танка. Прадстаўлены таксама шматлікія выступленні, у якіх разглядаюцца паэтычныя жанры, віды, формы верша ў сучаснай паэзіі; акрэсліваецца праблема суадноснасці зместавых і фармальных узроўняў паэтычнага твора. 

Русак, В. П. Марфаналогія словазмянення і словаўтварэння сучаснай беларускай мовы / В. П. Русак. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 429 с.

У манаграфіі на матэрыяле даследавання знамянальных часцін мовы праведзена навуковае апісанне марфаналагічнай сістэмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Падрабязна, у іх сукупнасці і шматграннасці, прааналізаваны марфаналагічныя сродкі беларускай мовы пры словазмяненні і словаўтварэнні часцін мовы, сфармуляваны марфаналагічныя законы, істотныя для знамянальных часцін мовы. Трактоўка гэтых законаў носіць абагульнены характар, марфаналагічныя сродкі прадстаўлены як моўная сістэма. Даследаванне марфаналагічных з’яў суправаджаецца нарматыўнымі характарыстыкамі, ілюстрацыйным матэрыялам.
Разлічана на выкладчыкаў, аспірантаў, студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, усіх, каго цікавіць беларуская мова.

Саверчанка, І. В. Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI–XVII стст. / І. В. Саверчанка. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 463 с.

У манаграфіі раскрываецца генезіс, паэтыка і семіётыка старабеларускага публіцыстычнага дыскурсу, выяўлены яго галоўныя мастацка-эстэтычныя формы. Асветлены ключавыя тэмы і праблемы, што ўздымаліся на старонках публіцыстычных твораў. Вызначаны асноўныя структурна-кампазіцыйныя кампаненты публіцыстычных твораў XVI–XVII стст., акрэслены прынцыпы і ўстойлівыя заканамернасці ўнутранай арганізацыі публіцыстычнага дыскурсу. Выяўлены галоўныя тыпы аргументаў, што ўжываліся ў старабеларускай публіцыстыцы, паказана шчыльная сувязь публіцыстычнага пісьменства з навуковым дыскурсам. Ажыццёўлена тыпалогія тропаў, фігур, рытмікі, вызначана іх канкрэтная семантычная і функцыянальная разнастайнасць.
Адрасуецца філолагам, філосафам, гісторыкам і культуролагам.

Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы ; уклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш.] ; навук. рэд. В. П. Русак. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 916 с.

Найбольш поўнае акадэмічнае выданне слоўніка падрыхтавана з улікам змен, што адбыліся ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». У аснову рэестра слоўніка, які ўключае каля 150 тыс. слоў, пакладзены рэестр «Слоўніка беларускай мовы» 1987 года выдання, значна дапоўнены лексікай, што ўвайшла ва ўжытак у апошнія дзесяцігоддзі, а таксама лексікай, якая можа вызваць цяжкасці пры напісанні па новых правілах.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў беларускай мовы, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў, журналістаў, пісьменнікаў, рэдактараў і ўсіх, хто карыстаецца беларускай мовай.

Слоўнік лексічных варыянтаў у мове твораў Якуба Коласа / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы ; уклад. А. М. Астапчук [і інш.] ; рэд. кал. В. П. Русак, Л. А. Ліхадзіеўская. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 653 с.

«Слоўнік лексічных варыянтаў у мове твораў Якуба Коласа» прысвечаны лексікаграфічнаму апісанню моўнага багацця твораў народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Рэестр слоўніка максімальна поўна прадстаўляе лексічныя варыянты з твораў класіка. Слоўнік з’яўляецца ілюстрацыяй укладу Якуба Коласа ў выпрацоўцы літаратурных норм сучаснай беларускай мовы.
Слоўнік можа быць выкарыстаны ў вучэбным працэсе на ўсіх узроўнях навучання беларускай мове і літаратуры. Ён будзе карысным для навукоўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў, журналістаў, усіх, хто захапляецца багаццем коласаўскай мовы, яго ўспрыняццем навакольнага жыцця.

Танк, М. Збор твораў. У 13 т. Т. 13. Публіцыстыка / Максім Танк ; рэд. тома Л. Г. Кісялёва ; падрыхт. тэкстаў і камент. : С. У. Калядка, У. С. Трафімец ; пер. А. У. Бразгуноў ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы. — Мінск : Беларус. навука, 2012. — 971 с.

У 13-ы том Збору твораў уваходзяць артыкулы і выступленні, напісаныя ў перыяд з 1939 да 1994 года, якія не ўключаліся ў 8-ы том гэтага Збору твораў. Большасць тэкстаў публікавалася толькі ў перыядычных выданнях і калектыўных зборніках, некаторыя ўключаліся ў 6-ы том Збору твораў Максіма Танка ў 6 т. Упершыню публікуюцца аўтографы (рукапісы і машынапісы, што захоўваюцца ў БДАМЛМ) артыкулаў і выступленняў, якія так і не былі апублікаваны раней.

Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: Матэрыялы Міжнар. навук. канферэнцыі (да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа), Мінск, 25–26 верас. 2012 г. / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нац. акадэміі навук Беларусі, Ін-т. мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. – Мінск : Права і эканоміка, 2012. – 239 с.

У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых даследаванняў, прадстаўленых удзельнікамі Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя», прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры (25–26 верасня 2012 года). У кнізе асвятляюцца актуальныя пытанні літаратуразнаўства, мовазнаўства, паэтычная, празаічная і публіцыстычная спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа, традыцыі паэтаў ў беларускай паэзіі ХХ і ХХІ стст., а таксама пытанні тэксталогіі, якія паўсталі пры выданні Збораў твораў мастакоў слова. 
Зборнік адрасуецца спецыялістам у галіне славянскай філалогіі, выкладчыкам ВНУ, аспірантам і студэнтам філалагічных спецыяльнасцяў. 

Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 6. Гомельскае Палессе і Падняпроўе. У 2 кн. Кн. 1 / Т.В. Валодзіна [і інш.] : ідэя і агул. рэдагаванне Т.Б. Варфаламеевай. – Мінск : Выш. шк., 2012. – 910 с. : каляр. іл. 1 электрон.-опт. диск (CD-Rom).

Шосты том шасцітомнай серыі “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў” падрыхтаваны па выніках комплекснага фольклорна-этнаграфічнага даследавання традыцыйнай мастацкай культуры рэгіёна Гомельскага Палесся, праведзенага калектывам супрацоўнікаў лабараторыі традыцыйнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры з удзелам даследчыкаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, і складаееца з дзвюх кніг. У першую кнігу ўвайшлі матэрыялы, якія даюць уяўленне аб адметных асаблівасцях асноўных відаў і жанраў мясцовай традыцыйнай культуры: каляндарных і сямейных звычаяў і абрадаў, песеннага і інструментальнага фальклору. Выданне ілюстравана фотаграфічнымі і нотнымі матэрыяламі. Электронны дадатак змяшчае песні і інструментальную музыку.

Трафімчык А.В. Беларуская дзіцячая драматургія / А.В. Трафімчык.—Мінск: “Ковчег”, 2012. –127 с.

У манаграфіі ўпершыню прааналізавана і ахарактарызавана на шырокай сістэматызаванай аснове развіццё беларускай дзіцячай драматургіі, раскрываюцца агульныя тэндэнцыі развіцця драматургіі для дзяцей на кожным з этапаў, выяўляюцца змены і асаблівасці характараў у беларускай п’есе для дзяцей. Вартасць атрыманых вынікаў заключаецца ў стварэнні цэласнай працы па праблеме характару ў беларускай дзіцячай драматургіі на працягу стогадовай гісторыі яе існавання, а таксама ў крытычнай рэвізіі многіх ранейшых палажэнняў літаратуразнаўства і крытыкі. Кніга разлічана перадусім на філолагаў, а таксама тэатральных дзеячаў – як прафесіяналаў, так і аматараў.

Тычына, М. А. Янка Купала і Якуб Колас: учора і сёння / М. А. Тычына. – Мінск: Беларус. навука, 2012. – 495 с.

У манаграфіі прапануецца новы погляд на творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа, у аснове якога пакладзены ідэі параўнальна-гістарычнага метаду і тыпалагічнага падыходу да праблемы вызначэння месца і ролі літаратурнай класікі ў нацыянальнай і сусветнай літаратуры, даследуецца феномен «двайной зоркі», а ў сувязі з гэтым паняцці «літаратурнай пары», станаўлення класічнага стылю, асэнсоўваюцца шматбаковыя сувязі мастацкай літаратуры з сучасным жыццём, якое немагчыма без бачання яе ў шырокім коле сацыяльных і гуманітарных дысцыплін і ў сістэме дзяржаўна-культурных і духоўных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя.
Прызначаецца гуманітарыям, выкладчыкам і студэнтам, настаўнікам, усім, хто цікавіцца беларускай класікай.

Уладзімір Гніламедаў: «Заставацца сабой… « / [укладальнік М. Мікуліч] — Мінск : Четыре четверти, 2012. — 572 с. 

Кніга прысвечана асэнсаванню феномена Уладзіміра Гніламёдава – выдатнага літаратуразнаўцы і літаратурнага крытыка, доктара філалагічных навук, прафесара, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і выдатнага пісьменніка-раманіста – асобы першай велічыні ў сучаснай беларускай гуманітарыстыцы і культуры. Яе склалі артыкулы, рэцэнзіі і нарысы, што друкаваліся ў беларускіх, рускіх і ўкраінскім выданнях, вядомых і аўтарытэтных крытыкаў і літаратуразнаўцаў, пісьменнікаў і журналістаў, старонкі інтэрв’ю з У. Гніламёдавым, эпісталярныя матэрыялы і інш., якія выяўляюць духоўна-філасофскія і сацыяльна-маральныя асновы і прынцыпы
яго жыцця і творчасці. 
Разлічана на літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, філосафаў, пісьменнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца праблемамі развіцця сучаснай беларускай літаратуры. 

Шлях да Брамы Неўміручасці: матэрыялы Рэспублік. навук. чытанняў, прысвеч. 115-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы (Мінск, 3 сак. 2011 г.) / Нац. акадэмія навук Беларусі, Ін-т. мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы ; уклад. А. А. Манкевіч. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 168 с.

У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых даследаванняў, прадстаўленых удзельнікамі Рэспубліканскіх навуковых чытанняў «Шлях да Брамы Неўміручасці», прысвечаных 115-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы (3 сакавіка 2011 года). У кнізе змешчаны ўспаміны родных і блізкіх Кандрата Кандратавіча, а таксама асвятляюцца актуальныя пытанні літаратуразнаўства, мовазнаўства. Аналізуецца паэтычная, празаічная і драматургічная спадчына класіка, яго дзейнасць на ніве беларускага мовазнаўства.
Зборнік адрасуецца спецыялістам у галіне славянскай філалогіі, аспірантам і студэнтам філалагічных спецыяльнасцяў.

ru_RUРусский