Прокрутка вверху
ул. Сурганова, 1, корп. 2, г. Минск, Республика Беларусь

2023

Актуальныя праблемы сучаснай славістыкі: час, прастора, інфармацыйныя тэхналогіі: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэдкал.: В. П. Русак, В. А. Мандзік. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 341 с.
ISBN 978-985-08-3017-3.

Змешчаныя ў зборніку навуковыя артыкулы даюць комплекснае ўяўленне пра асноўныя кірункі, здабыткі, праблемы сучаснай і старажытнай беларускай мовы, метадалагічныя пошукі ў галіне славянскай філалогіі.
Прызначаны для лінгвістаў, літаратуразнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і сучасным станам славянскіх моў і дыялектаў, іх роллю і месцам сярод моў і культур свету.

Алексяевіч, Г. В. Усходне- і заходнеславянскае моўнае ўзаемадзеянне ў XIV–XVII стст. / Г. В. Алексяевіч; навук. рэд. М. П. Антропаў. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 281 с.
ISBN 978-985-08-3041-8.

У манаграфіі даследуецца праблема ўсходне- і заходнеславянскіх моўных кантактаў, у прыватнасці ўплыў чэшскай мовы на старабеларускую, стараўкраінскую і старарускую мовы. Па выніках гісторыка-этымалагічнага аналізу было ўстаноўлена звыш 180 запазычанняў чэшскага і чэшска-польскага паходжання ва ўсходнеславянскіх мовах XIV–XVII стст. Іх пранікненне абумоўлена пашырэннем чэшскай літаратурна-пісьмовай традыцыі сярод іншых заходнеславянскіх народаў у XIV–XVI стст. Польская мова часта выступала ў ролі пасрэдніка, праз якую ўсходнеславянскімі мовамі запазычваліся чэшскія словы. Разам з тым існавалі прамыя шляхі пранікнення багемізмаў, перадусім у старабеларускую і стараўкраінскую мовы.
Адрасуецца славістам, этымолагам, гісторыкам мовы і спецыялістам па міжславянскіх моўных сувязях.

Арабские, персидские и турецкие рукописи в государственных хранилищах Беларуси = Арабскія, персідскія і турэцкія рукапісы ў дзяржаўных кнігазборах Беларусі: каталог / сост.: Л. И. Станкевич, М. В. Тарелко; науч. ред.: Д. Э. Севрук, И. А. Сынкова. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 181 с.: ил.
ISBN 978-985-08-3006-7.

Каталог содержит описание всех известных на сегодняшний день арабских, персидских и турецких рукописей, хранящихся в Национальной библиотеке Беларуси, Гомельской универсальной областной библиотеке, Гродненском государственном музее истории религии, Центральной научной библиотеке имени Якуба Коласа НАН Беларуси. Общее количество манускриптов составляет 38 единиц хранения, которые датируются XIV – началом XX в.
Адресуется специалистам по восточным языкам (арабистам, иранистам, тюркологам), востоковедам-историкам и всем, кто занимается изучением и проблемами сохранения рукописного наследия мусульманского Востока.

Архитектурное наследие И. Г. Лангбарда и современность: сборник докладов международной научной конференции, посвященной 140-летию со дня рождения И. Г. Лангбарда (Минск, 6 октября 2022 г.) / сост.: А. С. Шамрук, И. И. Балуненко. – Минск : Ковчег, 2023. – 188 с. : ил.

Проблемное поле статей, вошедших в сборник, охватывает широкий круг вопросов, связанных с творческой биографией и архитектурным наследием И. Г. Лангбарда, с сохранением и модернизацией памятников архитектуры и градостроительных ансамблей ХХ века, особенностями художественно-стилевой картины архитектуры прошедшего столетия.

Бахановіч, Н. Л. Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі ХІХ стагоддзя / Н. Л. Бахановіч, М. П. Варабей, А. В. Тра­фімчык; навук. рэд. І. В. Саверчанка; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін­т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 245 с.
ISBN 978­-985-­08­-2980­-1.

У манаграфіі разглядаецца рэалізацыя вобраза Бацькаўшчыны ў творчасці пісьменнікаў ХІХ ст. На прыкладах тэкстаў адзначанага перыяду прасочваецца ўвасабленне патрыятычных ідэй пісьменнікамі, якія родам з тэрыторыі Беларусі. Аналізуецца мастацкая аснова, гістарычны фон і кантэкст, жанрава­тэматычныя своеасаб­ лівасці твораў Уладзіслава Сыракомлі, Яна Баршчэўскага, Войслава Савіч­-Заблоцкага, Адама Плуга, Артура Бартэльса і інш.
Адрасуецца літаратуразнаўцам, гісторыкам, архівістам, студэнтам гуманітарных спецыяльнасцей, а таксама шырокаму колу чытачоў.

Беларуская літаратура ХХ–ХХІ стст.: рэцэпцыя глабальнага і прэзентацыя самабытнага / З. У. Драздова [і інш.]; навук. рэд. А. А. Манкевіч; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін­т літаратуразнаўства імя Я. Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 413 с.
ISBN 978-­985­-08­-2956-­6.

Праблема рэцэпцыі глабальнага і прэзентацыі самабытнага даследуецца з улікам апошніх дасягненняў гісторыка­тэарэтычнай думкі на прыкладзе творчасці бе­ларускіх празаікаў, паэтаў і драматургаў. Разглядаецца рэцэпцыя беларускай літаратурнай класікі пачатку ХХ стагоддзя ў Італіі. Працягваюцца і істотна ўзбагачаюцца традыцыі нацыянальнага літаратуразнаўства, больш глыбока раскрываецца сутнасць разглядаемай праблемы, асэнсоўваюцца роля, значэнне і месца спадчыны беларускіх пісьменнікаў у нацыянальнай і сусветнай літаратурах на якасна новым узроўні.
Манаграфія будзе запатрабавана навуковымі і навукова­педагагічнымі ўстановамі пры распрацоўцы курсаў і спецсемінараў па гісторыі беларускай літаратуры ХХ ст., а таксама шырокім колам чытачоў, усімі, хто цікавіцца роднай літаратурай.

Беларуская літаратура на сучасным этапе: аўтар, герой, чытач: зб. навук. арт.: да 85-годдзя з дня нарадж. акад. У. В. Гніламедава / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы; уклад. К. В. Часнакова; навук. рэд. М. У. Мікуліч. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 288 с., [7] л. іл.
ISBN 978-985-08-3072-2.

Зборнік навуковых артыкулаў падрыхтаваны па выніках правядзення Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуская літаратура на сучасным этапе: аўтар, герой, чытач (да 85-годдзя з дня нараджэння акадэміка У. В. Гніламедава)», якая адбылася 21–22 снежня 2022 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У працах асэнсоўваюцца праблемна-тэматычны змест і мастацка-вобразная парадыгма сучаснага беларускага літаратурнага працэсу, выяўляюцца яго вядучыя тэндэнцыі і вызначальныя чыннікі. Мастацкія творы разглядаюцца ў святле суадносін і ўзаемадзеяння ідэйнага і эстэтычнага зместу, формы, паэтыкі і стылю. Прадметам аналізу многіх аўтараў з’яўляюцца навуковыя набыткі акадэміка У. В. Гніламедава як літаратуразнаўцы і крытыка, а таксама яго раманная творчасць.
Выданне адрасавана літаратуразнаўцам, выкладчыкам ВНУ і студэнтам, настаўнікам і бібліятэкарам, усім, хто цікавіцца нацыянальным літаратурным працэсам.

Беларуская этнаграфія, этналогія і антрапалогія : зб. навук. арт. / уклад. А. У. Гурко ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск : Беларус. навука, 2023. – Вып. 2. – 349 с.

Другі выпуск навуковага перыядычнага выдання прысвечаны актуальным пытанням этнаграфіі, этналогіі і антрапалогіі. У зборніку прадстаўлены пытанні гісторыі этнаграфічных і этналагічных даследаванняў у Беларусі; праблемы матэрыяльнай, духоўнай і сацыяльнай культуры насельніцтва Беларусі і беларускай дыяспары; асаблівасці  абрадавай  культуры  насельніцтва  Беларусі  і  іншых  краін,  этнаканфесійныя працэсы і культура этнічных супольнасцей на тэрыторыі Беларусі. Асобныя рубрыкі прысвечаны разгляду пытанняў памежных дысцыплін – этнасацыялогіі, этнаэкалогіі і фізічнай антрапалогіі. Таксама змешчаны артыкулы, прысвечаныя юбілеям навукоўцаў. Разлічаны  на  этнографаў, этнолагаў,  антраполагаў,  гісторыкаў,  краязнаўцаў,  выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў.

Быкаў, Васіль. Творы / Васіль Быкаў ; навуковы рэд. І. В. Саверчанка [уклад., камент. М. А. Курыпка]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. — 652, [3] с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры : у 50 т. / Інстытут літаратуразнаўства імя Я. Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ; рэдкал.: І. В. Саверчанка [і інш.] ; т. 27).

ISBN 978-985-02-2060-8.

У 27-ы том серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры» ўвайшлі самыя знакамітыя аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003) «Жураўліны крык», «Альпійская балада», «Сотнікаў», «Пайсці і не вярнуцца» і «У тумане», якія даўно сталі класікай беларускай літаратуры.

Вайна – трагедыя і памяць народа.Расказваюць сведкі падзей : зб. дыялект. тэкстаў / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; уклад.: В. М. Курцова, Л. П. Кунцэвіч, Т. М. Трухан ; навук. рэд. В. М. Курцова. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 519 с.
ISBN 978-985-08-.

Кніга ўключае як арыгінальныя матэрыялы, так і тыя, што друкаваліся ў розных хрэстаматыйных выданнях па беларускай дыялекталогіі. Тэксты аб’ядноўваюць запісы дыялектнага маўлення, якія рабіліся з сярэдзіны і на працягу ХХ ст., а таксама на пачатку ХХІ ст. Усе яны тэматычна аднастайныя: у іх узнаўляюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Гэта гісторыі-ўспаміны ў расказах жывых сведак мінулага, якое сёння стала нявыдуманай гістарычнай памяццю пра яго.
Выданне будзе карысным шырокаму колу лінгвістаў, даследчыкам гісторыі, настаўнікам, краязнаўцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй сваёй зямлі, лёсам людзей, якія былі відавочцамі розных падзей, прайшлі праз цяжкія жыццёвыя выпрабаванні.

Валодзіна, Т. В. Нямецкія лекавыя замовы: групы, матывы, беларускія паралелі / Т. В. Валодзіна. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 344 с.
ISBN 978-985-08-3025-8.

У кнізе прадстаўлены агляд лекавай нямецкамоўнай замоўна-заклінальнай традыцыі ў яе асноўных тэматычных і вобразных рашэннях. Даследаванне нямецкіх вербальна-магічных практык дазваляе зазірнуць у глыбіні вякоў і пабачыць гісторыю ўзнікнення і распаўсюджання асобных замоўных сюжэтаў і матываў, вядомых і беларусам. Супастаўляльныя штудыі выяўляюць квоту заходне-еўрапейскага ў беларускіх замовах. За кароткімі замоўнымі тэкстамі перад чытачом адкрываецца багаты светапоглядны падмурак з яго шчыльным і арганічным перапляценнем архаічнай міфалагічнай і хрысціянскай плыняў, а таксама праходзіць штодзённае чалавечае жыццё ва ўсім багацці яго праяў і крызісных станаў, за якімі – жывы чалавек з яго болем, эмоцыямі, жаданнямі і недахопамі.
Разлічана на фалькларыстаў, этнолагаў, этналінгвістаў, усіх, каму цікавая традыцыйная культура беларусаў у шырокім еўрапейскім кантэксце.

Броўка, П. Выбраныя творы / Пятрусь Броўка, Пятро Глебка ; [навуковы рэд. Я. А. Гарадніцкі ; уклад., пасляслоўе, камент. Ю. А. Масарэнка]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. — 662, [1] с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры : у 50 т. / Інстытут літаратуразнаўства імя Я. Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ; рэдкал.: І. В. Саверчанка [і інш.] ; т. 25).

ISBN 978-985-02-2179-7

У чарговы, 25-ы, том серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры» ўвайшлі выбраныя творы двух выдатных паэтаў ХХ стагоддзя – вершы і паэмы Петруся Броўкі (1905 – 1980) і Пятра Глебкі (1905 – 1969). Прадстаўленыя тэксты даюць дастаткова выразнае ўяўленне пра станаўленне, развіццё і адметнасць іх творчых індывідуальнасцей.

Выгонная, Л. Ц. Фанетыка роднага слова: выбраныя працы / Л. Ц. Выгонная; уклад.: В. П. Русак [і інш.]; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 393 с.
ISBN 978-985-08-2995-5.

У зборніку змешчаны выбраныя працы доктара філалагічных навук Л. Ц. Выгоннай па актуальных праблемах фанетыкі, фаналогіі, інтанацыі і націску ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, разглядаюцца пытанні перадачы гукавога строю мовы сродкамі арфаграфіі і пунктуацыі. Матэрыялы зборніка знойдуць прымяненне пры асвятленні пытанняў станаўлення і развіцця беларускай мовы, пры стварэнні абагульняльных прац па фанетыцы і фаналогіі беларускай літаратурнай мовы, у выкладчыцкай практыцы.
Адрасуецца мовазнаўцам, выкладчыкам, аспірантам, магістрантам, студэнтам, школьным настаўнікам.

Вялікі пясняр беларускага народа Якуб Колас – адзін са стваральнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 340 с.: іл.

борнік навуковых артыкулаў прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Разглядаюцца пытанні, звязаныя з фарміраваннем нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, развіццём жанравых форм, кадыфікацыяй сучаснай беларускай літаратурнай мовы, выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій у лінгвістычнай практыцы.
Будзе карысным для лінгвістаў, даследчыкаў, выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў і аспірантаў, а таксама для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі коласазнаўства.

Грунтоў, С. У. Забытая экспедыцыя 1923 года: ля вытокаў акадэмічнай этнаграфіі ў Беларусі: альбом-манаграфія / Сяргей Грунтоў, Яніна Грыневіч, Надзея Саўчанка. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 216 с.
ISBN 978-985-08-3074-6.

Кніга прысвечана вывучэнню гісторыі падрыхтоўкі і правядзення этнаграфічнай экспедыцыі 1923 года, якая была арганізавана сумесна Інбелкультам і Галоўархівам. Сабраныя ёю экспанаты былі прадстаўлены ў беларускім павільёне Першай Усесаюзнай сельскагаспадарчай і кустарна-прамысловай выставы ў Маскве, а пасля сталі асновай этнаграфічнай экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея. Аснову выдання складаюць 59 фотаздымкаў экспедыцыі, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Цалкам яны публікуюцца ўпершыню, да кожнага складзены разгорнуты каментар. У кнізе прадстаўлены гісторыя арганізацыі і правядзення экспедыцыі, працэс падрыхтоўкі да Усесаюзнай выставы і праца яе беларускага павільёна. Акрамя таго, прадстаўлены біяграфічныя нарысы ўдзельнікаў экспедыцыі М. Мялешкі, А. Шлюбскага, М. Азбукіна і Л. Дашкевіча і агляд развіцця беларускай савецкай этнаграфіі і фалькларыстыкі ў 1920-я – пачатку 1930-х гг. Выданне падрыхтавана пераважна на матэрыялах фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусі і па публікацыях у тагачасным перыядычным друку. Кніга падрыхтавана да 100-годдзя правядзення экспедыцыі.
Альбом-манаграфія будзе цікавы этнолагам, гісторыкам, мастацтвазнаўцам, краязнаўцам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца беларускай гісторыяй і культурай.

Грунтоў, С. У. Фатаграфія і культура памяці ў беларусаў у другой палове ХІХ – пачатку ХХІ ст. / С. У. Грунтоў. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 189 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2979-5.

У манаграфіі прасочваюцца і аналізуюцца сувязі паміж фатаграфіяй і культурай захавання і трансляцыі памяці ў беларусаў. Фотапартрэты і сямейныя фатаграфіі разглядаюцца праз прызму сучасных гуманітарных тэорый памяці. Асобная ўвага надаецца вывучэнню фотаздымкаў у вясковых інтэр’ерах. У кнізе прадстаўлены ўсе асноўныя перыяды з’яўлення, росквіту і заняпаду традыцыі пахавальнай фатаграфіі ў беларусаў; рэканструяваны раннія этапы гісторыі надмагільнай фатаграфіі і прасочаны асноўныя тэндэнцыі яе развіцця на сучасным этапе; выкарыстаны шырокія візуальныя крыніцы са збораў беларускіх музеяў, прыватных калекцый, а таксама сабраных аўтарам палявых этнаграфічных матэрыялаў.
Прызначаецца этнолагам, гісторыкам, мастацтвазнаўцам, краязнаўцам і аматарам генеалогіі, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія разумеюць каштоўнасць уласных збораў сямейных фотаздымкаў.

Духоўна-культурная спадчына Гарадоцкага краю: з электронным дадаткам / уклад.: Т. К. Цяпкова, Г. І. Цяпкова; падрыхт. аўдыядыска І. А. Васільевай. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 484 с.: іл. + 1 электрон. апт. дыск (CD=ROM). – (Фальклор нашага краю).
ISBN 978-985-08-3002-9.

У кнізе змешчаны фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы, сабраныя ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў другой палове ХХ – пачатку ХХI ст. Яны ахопліваюць усё багацце традыцыйнай культуры Гарадоцкага краю: каляндарную і сямейную абраднасць, пазаабрадавую лірыку, замоўныя практыкі, вусныя апавяданні і інш.
Адрасуецца фалькларыстам, этнографам, дыялектолагам, краязнаўцам, сацыёлагам, філосафам, работнікам устаноў культуры і агульнаадукацыйнай сферы, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца народнымі традыцыямі.
Да кнігі дадаецца кампакт-дыск, на якім змешчаныя ў зборніку песні прадстаўлены ў жывым гучанні.

Жыццёвы лёс Браніслава Тарашкевіча (1892–1938) / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; уклад.: Л. А. Ліхадзіеўская, В. П. Русак, В. Л. Татур; навук. рэд. В. П. Русак. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 330 с.: іл.
ISBN 978-985-08-3015-9.

Выданне прысвечана акадэміку Б. А. Тарашкевічу – буйнейшаму беларускаму лінгвісту, мовазнаўцу, перакладчыку і грамадскаму дзеячу першай паловы XX ст., які ўвайшоў у гісторыю сучаснага беларускага мовазнаўства перш за ўсё як аўтар першай нарматыўнай «Беларускай граматыкі для школ» і распрацоўшчык асноўных прынцыпаў і сістэмы арфаграфічных норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Выданне дапоўнена архіўнымі дакументамі, большасць з якіх друкуецца ўпершыню. 

Адрасуецца лінгвістам, выкладчыкам, настаўнікам, аспірантам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі мовазнаўства і яго гісторыяй.

Квилинкова, Е. Н. Гагаузы в Молдове и Беларуси: грани идентичности и стратегия самосохранения / Е. Н. Квилинкова. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 383 с.
ISBN 978-985-08-2958-0.

Настоящая монография посвящена изучению феномена гагаузского этноса. Она является первым трансдисциплинарным исследованием, в котором гагаузская этническая группа анализируется на основе подходов, методик и материалов, используемых в этнологии, социологии и политологии. Рассматриваются векторы внешнеполитической стратегии Гагаузии и культурно-цивилизационные ориентиры, а также способы сохранения культурного наследия. В данной работе впервые в белорусской этнологии и в гагаузоведении исследуются гагаузы Беларуси. На основе обширного полевого материала показан присущий гагаузам опыт адаптации. Отмечается вклад, который вносят гагаузы в социально-экономическое развитие Беларуси.
Книга рассчитана на этнологов, историков, социологов и политологов, а также на широкий круг читателей.

Легенды і паданні зямлі Беларускай. Чаму каты з мышамі не сябруюць : легенды пра жывёл : для сярэд. і старэйш. шк. узросту / склад. : А. М. Боганева, Т.В. Валодзіна ; маст. М. А. Сурмачэўскі. — Минск : Беларусь, 2023. — 47 с. : іл. — (Легенды і паданні зямлі беларускай)

ISBN 978-985-01-1676-5.

У кнізе серыі “Легенды і паданні зямлі беларускай” сабраны народныя легенды, якія апавядаюць пра ўзнікненне асобных жывёл (мядзведзя, воўка, казы, вожыка і іншых), а таксама тлумачаць тыя ці іншыя асаблівасці іх паводзін і знешняга выгляду – чаму мядзведзь касалапы, а ў зайца хвост кароткі. Тэксты адаптаваны для сучаснага чытача ў адпаведнасці з нормамі беларускай літаратурнай мовы, але выкладзены з захаваннем іх адметнага размоўнага стылю.

Выданне будзе цікавым усім, хто неабыякавы да фальклорнай спадчыны Беларусі.

Локотко, А. И. Во славу давшего нам свет: альбом акварелей / А. И. Локотко. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 143 с.: ил.
ISBN 978-985-08-3007-4.

В альбоме представлены акварели памятников монументальной архитектуры Беларуси и европейских стран, выполненные автором по материалам экспедиций и поездок в 1980–2000-е годы.
Адресован широкому кругу читателей, интересующихся историко-культурным наследием и изобразительным искусством.

Локотко, А. И. История формирования и современный облик белорусского села / А. И. Локотко, И. Г. Малков, И. И. Малков; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, яз. и лит. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 255 с.: ил.
ISBN 978-985-08-2974-0.

В монографии рассмотрена история формирования белорусского села с начала ХХ в. и до наших дней. Показан путь становления архитектурно-планировочных решений сельских поселений республики. Особый акцент сделан на архитектуре агрогородков, являющихся в настоящее время основным типом сельских населенных пунктов, освещены вопросы архитектурного формирования их селитебных и производственных зон. Широко представлен иллюстративный материал, дающий полное представление об архитектуре современных сел Беларуси.
Адресуется архитекторам, проектировщикам, преподавателям и студентам учебных заведений архитектурного профиля, а также всем, кто интересуется историей формирования архитектуры белорусского села.

Любаншчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ-ры, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; навук. рэд.: І. Л. Капылоў, Т. М. Дамашэвіч; адк. рэд.: В. У. Міцкевіч, Ю. В. Маліцкі. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 424 с.
ISBN 978-985-08-3019-7.

У зборнік уключаны артыкулы, у аснову якіх пакладзены рэгіянальны матэрыял, дзе асвятляюцца актуальныя пытанні ў галіне мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі і культурнага жыцця Любаншчыны.
Разлiчаны на шырокае кола чытачоў.

Мдивани, Т. Г. Музыкальная культура Гомеля конца XVIII – начала XXI в. / Т. Г. Мдивани, Е. П. Куртенок; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, яз. и лит., Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы; науч. ред. А. И. Локотко. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 209 с.: ил.
ISBN 978-985-08-3069-2.

 издании исследуется музыкальная культура Гомеля во всех сферах своего проявления – музыкального образования, композиторского творчества, концертной практики, художественной критики и просветительской деятельности, а также на всех этапах ее исторического развития. Впервые музыкальный социум Гомеля рассмотрен как целостный многоаспектный феномен, неотъемлемая часть национальной музыкальной культуры, образующей контекст к российскому и западноевропейскому художественному наследию.
Адресуется музыкантам-профессионалам и любителям музыки.

Мележ, І. П. Творы / Іван Мележ ; навуковы рэд. І. В. Саверчанка [уклад., камент. Я. Гарадніцкага]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. — 532, [2] с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры : у 50 т. / Інстытут літаратуразнаўства імя Я. Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ; рэдкал.: І. В. Саверчанка [і інш.] ; т. 26).

ISBN 978-985-02-2202-2.

У 26-ы том серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры» ўвайшлі самы знаменіты раман народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа (1921-1976) “Людзі на балоце”, аповесць “Дом пад сонцам”, а таксама шэраг апавяданняў.

Мешков, Р. В. Праздничные традиции евреев Беларуси во второй половине XX – начале XXI века / Р. В. Мешков. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 175 с.: ил. – (Мир глазами этнолога).
ISBN 978-985-08-3005-0.

В книге представлены особенности еврейских праздничных традиций в Беларуси во второй половине XX – начале XXI века, еврейские праздники и посты годового цикла, семейные и общественные традиции.
Книга будет интересна историкам, этнологам, религиоведам, студентам и широкому кругу читателей, которые интересуются историей и культурой евреев на территории Беларуси.

Мікуліч, М. У. Максім Танк. Асоба, пэзія, лёс / Мікола Мікуліч; навук. рэд.: У. В. Гніламедаў. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 499 с., [21] л. іл.
ISBN 978-985-08-3033-3.

У кнізе даследуюцца жыццё і творчасць М. Танка як грамадска-культурнага феномена, аднаго з самых магутных і яркіх талентаў у гісторыі беларускай літаратуры; прасочваецца працэс фарміравання і развіцця творчай індывідуальнасці паэта – рэвалюцыянера, франтавіка, патрыёта, гуманіста; выяўляюцца роля і значэнне ў гэтым працэсе традыцый нацыянальнага фальклору і літаратурнай класікі; раскрываюцца духоўна-філасофская адметнасць асобы паэта, глыбіня і арыгінальнасць ідэйна-мастацкага дыскурсу, спецыфіка творчага майстэрства.
Адрасуецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, настаўнікам і ўсім, хто цікавіцца беларускай інтэлектуальна-творчай спадчынай.

Нарысы па гісторыі беларускага літаратуразнаўства / Г. М. Кісліцына [і інш.]; навук. рэд. Г. М. Кісліцына; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 402 с.
ISBN 978-985-08-2963-4.

У калектыўнай манаграфіі даследуецца развіццё літаратурнай думкі ў Беларусі на працягу амаль двух з паловай стагоддзяў: ад трактатаў канца XVIII ст., у якіх выкладаліся эстэтычныя праграмы класіцызму і сентыменталізму, да сённяшніх прац, што характарызуюцца інтэрдысцыплінарнасцю, жанравай разнастайнасцю, выкарыстаннем новых метадалагічных падыходаў і сучасных тэхналогій. Асэнсоўваюцца здабыткі літаратуразнаўства і крытыкі ХІХ ст., нашаніўскага перыяду, 1920-х гг. Аналізуецца спадчына акадэмічнай школы беларускага літаратуразнаўства, якая дасягнула свайго росквіту ў 1960–80-я гг. Раскрываюцца асноўныя тэндэнцыі і прыярытэтныя напрамкі ў літаратуразнаўстве і крытыцы 1990-х гг. і першых дзесяцігоддзяў ХХІ ст.
Адрасуецца спецыялістам у галіне літаратуразнаўства, культуралогіі і іншых гуманітарных дысцыплін, выкладчыкам і студэнтам філалагічных факультэтаў.

Ненадавец, А. М. Закамянелая памяць / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 239 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
ISBN 978-985-08-2968-9.

У кнізе аналізуюцца ўрыўкі з міфалогіі, вусна-паэтычнай і літаратурнай творчасці беларусаў, у якіх закранаецца значэнне звычайных камянёў, а таксама метэарытаў у жыцці нашых продкаў. Згадваюцца шматлікія цікавыя звесткі пра час узнікнення, пра тое, як нароўні з жывымі істотамі, паступова ўваходзілі ў духоўную памяць народа камяні, якімі прыгожымі і самабытнымі легендамі і паданнямі, казкамі і песнямі яны станавіліся ў пераказах нашых продкаў.
Прызначаецца для работнікаў навуковых і культурна-асветных устаноў, выкладчыкаў вышэйшай і сярэдняй школы, аспірантаў і студэнтаў, усіх тых, хто шануе таемны свет даўніны.

Русско-белорусский системный семантический словарь. В 2 т. Т. 1 / Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т языкознания им. Якуба Коласа; сост.: Н. В. Лавринович [и др.]; науч. ред.: О. М. Николаева. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 1103 с.
ISBN 978-985-08-2941-2.

Издание является первым отечественным опытом составления переводного словаря оригинального типа, в котором показано межъязыковое соотношение русских и белорусских лексических соответствий, входящих на основании общего семантического признака в лексико-семантические поля географического ландшафта, движения без перемещения, звука, перемещения в пространстве, погоды, речи, цвета, эмоций, представляющие важнейшие жизненные сферы человека. В словарь включены наименования явлений и предметов, их признаков, а также процессов и действий. Материал словаря предоставляет возможность выбора наиболее точного межъязыкового эквивалента.
Предназначено для лексикографов и специалистов-языковедов в области лексической семантики, может представлять интерес для преподавателей, аспирантов, студентов филологических специальностей.

Русско-белорусский системный семантический словарь. В 2 т. Т. 2 / Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т языкознания им. Якуба Коласа; сост.: О. Г. Ванкевич, И. В. Елынцева, И. В. Кондратеня [и др.] ; науч. ред. О. М. Николаева. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 1223 с.
ISBN 978-985-08-3009-8.

Издание является первым отечественным опытом составления переводного словаря оригинального типа, в котором показано межъязыковое соотношение русских и белорусских лексических соответствий, входящих на основании общего семантического признака в лексико-семантические поля географического ландшафта, движения без перемещения, звука, перемещения в пространстве, погоды, речи, цвета, эмоций, представляющие важнейшие жизненные сферы человека. В словарь включены наименования явлений и предметов, их признаков, а также процессов и действий. Материал словаря предоставляет возможность выбора наиболее точного межъязыкового эквивалента.
Предназначено для лексикографов и специалистов-языковедов в области лексической семантики, может представлять интерес для преподавателей, аспирантов, студентов филологических специальностей.

Салман, О. А. Новейшая архитектура в условиях цифровой эпохи / О. А. Салман, И. И. Балуненко; Центр исслед. белорус. культуры, языка и литературы. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 132 с.: [14] л. ил.
ISBN 978-985-08-2976-4.

В монографии отражены тенденции в мировой архитектуре последней четверти ХХ – начала XXI в. в контексте культуры информационного общества. Авторы раскрывают механизм влияния компьютерного программного обеспечения на архитектурное формообразование и особенности цифровых технологий проектирования в сравнении с аналоговыми. Цифровизация архитектурного формообразования рассматривается как противоречивый феномен, одновременно обогащающий и ограничивающий фантазию архитектора. В монографии исследуются основные направления и тенденции эволюции новейшей архитектуры Беларуси в контексте экспериментальных направлений параметрического и генеративного дизайна, определены факторы, влияющие на принципы формообразования и на особенности художественно-стилевого решения зданий.
Предназначена для архитекторов, дизайнеров интерьера, графических дизайнеров, художников-визуализаторов, исследователей новейшей архитектуры и применения цифровых технологий в дизайне, студентов архитектурных и дизайнерских дисциплин.

Сахута, Я. М. Беларуская выцінанка: традыцыі і сучаснасць / Я. М. Сахута. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 319 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2987-0.

Выданне прысвечана арыгінальнаму, цікаваму, калісьці даволі пашыранаму, затым практычна забытаму, а сёння адроджанаму на новым узроўні віду народнай творчасці – мастацкаму выразанню з паперы. Адрадзіўшыся ў наш час фактычна з небыцця, выцінанка (выразка, выстрыганка) за кароткі перыяд заявіла пра сябе як адметны мастацкі феномен; яна з’яўляецца кампанентам ці суб’ектам разнастайных выставак, фестываляў, святаў, конкурсаў, ёю займаюцца ў дзіцячых садках, школах, студыях, дамах і цэнтрах рамёстваў, нават у вышэйшых навучальных установах. У 2021 г. беларуская выцінанка ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка­культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
У прапануемым выданні разглядаюцца і асвятляюцца гісторыя, сучасны стан, мастацкія асаблівасці, еўрапейскі кантэкст, нацыянальная адметнасць беларускай выцінанкі.
Для шырокага кола чытачоў.

Слоўнік новых запазычаных слоў беларускай мовы / В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч. — Мінск : Беларусь, 2023. — 174, [1] с. ; 25 см. — На пераплёце аўтары не паказаны. — Бібліяграфія с. 175. 

ISBN 978-985-01-1695-6

У слоўніку прадстаўлена запазычаная лексіка, якая з’явілася ў беларускай мове ў пачатку ХХІ ст. і актыўна выкарыстоўваецца СМІ. У некаторых выпадках фіксуюцца словы, якія былі запазычаны ў больш ранні перыяд (у канцы ХХ ст.), зафіксаваны ў слоўніках новых слоў беларускай мовы, але не згубілі адценне навізны ў наш час.
Адрасуецца выкладчыкам, студэнтам, настаўнікам, работнікам друку, радыё і тэлебачання, перакладчыкам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца беларускай мовай.

Стаўбцоўшчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ-ры, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа, Ін-т гісторыі; уклад.: А. Б. Доўнар, В. У. Міцкевіч; навук. рэд. В. У. Міцкевіч. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 293 с.: іл. – (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
ISBN 978-985-08-2973-3.

У зборнік уключаны даклады ўдзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі «Стаўбцоўшчына – гісторыка-культурная спадчына Наднёманскага рэгіёна» (Стоўбцы, 27 кастрычніка 2016 г.) і рэспубліканскага навукова-практычнага семінара, прымеркаванага да Года малой радзімы, «Стаўбцоўшчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі» (Стоўбцы, 20 чэрвеня 2019 г.). У дакладах на рэгіянальным матэрыяле асвятляюцца актуальныя пытанні ў галіне гісторыі, літаратуры, культуры краю, разглядаюцца моўныя асаблівасці Стаўбцоўшчыны.
Разлiчаны на шырокае кола чытачоў.

Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў эпоху інфармацыйных тэхналогій: зб. навук. арт.: да 140-годдзя з дня нараджэння класікаў беларус. літ. / уклад. А. А. Манкевіч; рэдкал.: А. А. Бараноўскі [і інш.]; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Я. Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 281 с.
ISBN 978-985-08-3081-4.

У матэрыялах зборніка творы Я. Купалы і Я. Коласа даследуюцца з улікам найноўшых напрацовак сучаснай літаратуразнаўчай навукі. Больш глыбока раскрываецца сутнасць разглядаемых праблем. Роля, значэнне і месца творчай спадчыны народных пісьменнікаў у нацыянальнай і сусветнай літаратурах асэнсоўваюцца на якасна новым узроўні.
Выданне будзе запатрабавана навуковымі і навукова-педагагічнымі ўстановамі пры распрацоўцы курсаў, спецсемінараў і ўрокаў па беларускай літаратуры ХХ ст., а таксама шырокім колам чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі развіцця роднай літаратуры.

Традыцыйны светалад беларусаў. У 5 кн. Кн. 1. Касмалогія / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т філасофіі; уклад. і агул. рэд.: І. М. Дубянецкая, С. І. Санько; аўт. тэкстаў: Т. В. Валодзіна [і інш.] ; маст. М. С. Храпавіцкі; каардынатар праекта А. А. Лазарэвіч. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 87 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2972-6.

У першай кнізе серыі з пяці ілюстраваных кніг, прысвечаных ключавым тэмам, вобразам і канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў, гаворка ідзе пра ўяўленні аб паходжанні і будове Сусвету, структуры жыццёвай прасторы чалавечай супольнасці, пра кругабег часу.
Адрасавана шырокаму колу чытачоў.

Традыцыйны светалад беларусаў. У 5 кн. Кн. 2. Сфера сакральнага. Народная тэалогія / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т філасофіі; уклад. і агул. рэд.: І. М. Дубянецкая, С. І. Санько; аўт. тэкстаў: Т. В. Валодзіна [і інш.]; маст. М. С. Храпавіцкі; ідэя праекта У. Р. Гусакова; каардынатар праекта А. А. Лазарэвіч. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 92 с.: іл.
ISBN 978-985-08-3059-3.

У другой кнізе серыі, прысвечанай ключавым тэмам, вобразам і канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў, гаворка ідзе пра ўяўленні аб шматмернай сакральнай сферы чалавечага досведу, Бога і боскага свету, адносінах паміж Богам і чалавекам, элементах веры і культу.
Адрасавана шырокаму колу чытачоў.

Трафімчык, А. В. Мастацка-вобразны рэалізм паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» / А. В. Трафімчык; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 124 с.: іл.
ISBN 978-985-08-3077-7.

Паэма Якуба Коласа «Новая зямля» мае некалькі прачытанняў. Самае распаўсюджанае – «энцыклапедыя сялянскага жыцця». У прапанаваным даследаванні аўтар аргументавана даводзіць, што нават гэта традыцыйнае прачытанне яшчэ дарэшты нявычарпана і адкрывае па-новаму, часам нечакана як асобныя старонкі шэдэўра, так і твор у цэлым. Прычым робіцца тое іншым разам праз дыскусіі з папярэднімі даследчыкамі «Новай зямлі» і нават з самім яе аўтарам. Праз раней не апрабаваныя літаратуразнаўчыя падыходы да паэмы яна паўстае новымі гранямі ідэйнасці і высокамастацкасці.
Напісаная жывою моваю, з элементамі інтрыгі, кніга здольная зацікавіць не толькі спецыялістаў, але і шырокае кола чытачоў, улюбёных у мастацтва слова і беларускую літаратуру ў прыватнасці.

Трошкі бліжэй да Сонца, трошкі далей ад Месяца: беларуская народная філасофія / Т. В. Валодзіна [і інш.]; уклад. і агул. рэд.: І. М. Дубянецкая, С. І. Санько; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т філасофіі. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 481 с.
ISBN 978-985-08-2981-8.

Упершыню пададзена спроба сістэматычнай рэканструкцыі ключавых тэм, ідэй і канцэптаў традыцыйнага светапогляду беларусаў, якая ахоплівае народныя ўяўленні аб паходжанні і будове свету, аб чалавеку, аб справядлівым грамадскім уладкаванні і фундаментальных каштоўнасцях традыцыйнага грамадства беларусаў.
Прызначана для вучоных-гуманітарыяў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца традыцыйнай духоўнай культурай беларусаў.

Французска-беларускі слоўнік скарачэнняў / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа, Мінскі дзярж. лінгв. ун-т; уклад.: А. А. Завадская [і інш.]; навук. рэд.: А. А. Завадская, Я. В. Волкава. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 416 с.
ISBN 978-985-08-3037-1.

Французска-беларускі слоўнік скарачэнняў змяшчае каля 8 тыс. скарачэнняў (больш за 11 тыс. расшыфровак). Абрэвіятуры сустракаюцца ў тэкстах рознай жанравай прыналежнасці і могуць ускладняць іх разуменне. Слоўнік закліканы дапамагчы вырашыць праблемы з дэшыфрацыяй абрэвіятур і іх адаптацыяй сродкамі беларускай мовы.
Прызначаны для шырокага кола чытачоў – навучэнцаў, студэнтаў, спецыялістаў, якія карыстаюцца французскай мовай у навучальнай, навуковай, прафесійнай дзейнасці, а таксама ў прыватным жыцці.

Чорны, К. Збор твораў. У 12 т. Т. 1. Апавяданні, 1921–1925 / Кузьма Чорны; навук. рэд. А. А. Васілевіч; падрыхт. тэкстаў і камент. А. І. Шамякінай; Нац. акад. навук, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 519 с.: іл.
ISBN 978-985-08-3021-0.

У першы том навукова каментаванага Збору твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага (1900–1944) увайшлі апавяданні 1921–1925 гадоў.

Шаладонава, Ж. С. Прастора і чалавек: усходнеславянскія літаратурныя праекцыі / Ж. С. Шаладонава. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 262 с.
ISBN 978-985-08-3086-9.

У манаграфіі даследаваны асаблівасці мастацка-эстэтычнага выяўлення прасторавых вобразаў у беларускай літаратуры ў параўнальным кантэксце твораў рускіх і ўкраінскіх аўтараў. Раскрываецца ўзаема-абумоўленая сувязь прасторы і яе складнікаў з ментальнымі, духоўна- псіхалагічнымі, маральна-этычнымі характарыстыкамі чалавека і народа, спосабамі іх быційна-побытавай рэалізацыі. Вобразна-сімвалічная знакавасць айчынных ландшафтаў, адлюстраваных у мастацтве слова, паглыбляе ўяўленні пра культурна-прасторавы статус Беларусі як складнік яе прываблівага іміджу і рэсурсаў развіцця.
Адрасуецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам, студэнтам і ўсім, хто імкнецца да паэтычна-творчага спасціжэння навакольнага свету.

Шамрук, А. С. Искусство архитектуры информационной эпохи / А. С. Шамрук; Национальная академия наук Беларуси, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы, филиал «Институт искусствоведения, этнографии и фольклора имени Кондрата Крапивы». – Минск: Беларуская навука, 2023. – 269 с.: ил.
ISBN 978-985-08-2957-3.

В книге дается обобщенная картина художественных процессов в архитектуре начала ХХI в., характеризуются векторы поисков, обусловленные контекстом информационной эпохи. Анализируются концептуальные идеи, приемы формообразования, выразительные средства новейшей архитектуры. Раскрываются способы обращения к архетипам зодчества, характеру местного контекста, интерпретации архитектуры предыдущих эпох. Акцентируется внимание на тенденциях междисциплинарности и гибридизации в развитии художественных процессов. На примере мировой и отечественной архитектурной практики последних десятилетий рассматриваются способы реализации феноменологических идей, выразительных возможностей света; приемы решения архитектурных поверхностей, художественных задач в градостроительстве.
Предназначена для архитекторов, искусствоведов, дизайнеров и всех, кто интересуется проблемами современной архитектуры.

Этнокультурные процессы Белорусского Поднепровья (Могилевщины) в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.] ; науч. ред. А. Викт. Гурко; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., этнографии и фольклора им. Кондрата Крапивы. – Минск: Беларуская навука, 2023.- 463 с. 

Коллективная работа белорусских этнологов дает комплексное представление об этнической истории, этнокультурных традициях, этнических процессах, особенностях материальной (жилище, одежда, традиции питания), социальной (семейные отношения, общественные объединения) и духовной культуры (этноконфессиональная структура, календарные праздники и обряды, театральная культура) населения Могилевщины. Впервые вводятся в научный оборот материалы полевых этнографических исследований, архивные источники.Книга предназначена историкам, краеведам, студентам ВУЗов, организаторам регионального туризма, широкому кругу читателей, интересующимся историей родного края.

Ядвігін Ш. Выбраныя творы / Ядвігін Ш.; уклад. і камент. Кастуся Цвіркі; прадм. Івана Саверчанкі. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 524 с., [4] л. іл. – (Беларускі кнігазбор : БК. Серыя I, Мастацкая літаратура).
ISBN 978-985-08-2982-5.

У аднатомнік беларускага пісьменніка Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага) (1869–1922) увайшлі ўсе самыя значныя яго творы: раман «Золата» (незакончаны), апавяданні, паэма «Дзед Завала», «Беларускія жарты», дарожныя нататкі, успаміны, артыкулы, пераклад апавядання «Сігнал» рускага пісьменніка У. Гаршына.
У Дадатку пададзены ўспаміны пра Ядвігіна Ш. і матэрыялы да яго біяграфіі.
Сто адзінаццаты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

ru_RUРусский