Прокрутка вверху
ул. Сурганова, 1, корп. 2, г. Минск, Республика Беларусь

2016

Беларуская дыялекталогія: матэрыялы і даследаванні / Зборнік навуковых артыкулаў / Нац. акад. навук Беларусі. Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ-ры НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэд. В.М. Курцова, Л.П.Кунцэвіч. – Вып. 4. — Мінск: РУП “Выдавецкі дом “Беларус. навука”, 2016. – 403 с.

Чарговы выпуск выдання «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы i даследаванні» з’яўляецца адрасным, ён прысвечаны 80-гадоваму юбілею вядомага беларускага дыялектолага Ф.Д.Клімчука. Значная частка прац у зборніку – гэта архіўныя лексічныя матэрыялы ca спадчыны беларускіх народных гаворак пачатку 20-х гадоў XX ст. Істотнае месца ў выданні займае падборка слоў па дыялектнай парэміялогіі. У кнізе таксама асвятляюцца некаторыя тэарэтычныя праблемы нацыянальнай дыялекталогіі. Тэксты сучаснага вясковага маўлення рэпрэзентуюць беларускую гаворку не толькі з розных рэгіёнаў Беларусі, але i з Віленшчыны. Інфармацыйна-даведачны блок матэрыялаў уключае паказальнік слоў, прынятыя для выдання скарачэнні i іншыя звесткі.

Зборнік робіць важны уклад у рэалізацыю фундаментальнага даследавання «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак» i з’яўляецца цікавым для шырокага кола лінгвістаў, этнографаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто займаецца родным словам.

Беларуская літаратура ў культурнай прасторы сучаснага грамадства : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі да 120-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы (Мінск, 3–4 сакавіка 2016 г.) / Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. Нац. акад. навук Беларусі ; філ. “Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы” ; уклад. А.А. Манкевіч. – Мінск : Права і эканоміка, 2016. – 396 с.

В сборник вошли материалы научных исследований, представленных участниками Международной научной конференции «Белорусская литература в культурном пространстве современного общества», посвященной 120-летию со дня рождения народного писателя Беларуси академика Кондрата Крапивы (Минск, 3-4 марта 2016 года). В книге освещаются новые аспекты изучения прозаического, публицистического и научного наследия Кондрата Крапивы, белорусской литературной классики, актуальные вопросы литературоведения, а также традиции литературы ХХ в. в новейшем литературном процессе. Сборник адресуется специалистам-филологам, всем, кто интересуется научными исследованиями в области литературы.

Беларуска-польскія культурна-моўныя ўзаемадачыненні: ад гісторыі да сучаснасці: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; навук. рэд.: В.М. Курцова, Н.А. Снігірова, M. Jankowiak, M. Ostrowka. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 435 с.

У зборніку разглядаюцца розныя аспекты моўных і этнакультурных беларуска-польскіх сувязей у сінхранічным, дыяхранічным і арэальным аспектах. Спецыяльная ўвага надаецца вывучэнню традыцый і ролі інавацый у галіне мастацкага пісьменства, адлюстроўваецца характар розных працэсаў на сучасным беларуска-польскім тэрытарыяльным сумежжы. Сацыяльна-практычная і навуковая значнасць значнасць зборніка ў тым, што ён робіць важны ўклад у пашырэнне навуковых ведаў у галіне беларусістыкі, паланістыкі, міждысцыплінарных даследаванняў.

Разлічаны на лінгвістаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, фалькларыстаў, культуролагаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і сучасным станам узаемадачынняў беларускага і польскага народаў.

Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; навук. рэд.: С.Л. Гаранін, І.У. Ялынцава. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 342 с.

Зборнік падрыхтаваны па матэрыялах Міжнароднай канферэнцыі “Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы”, якая прайшла 12–13 кастрычніка 2016 г. У ім разглядаюцца розныя аспекты культурных, этнакультурных, моўных і літаратурных беларуска-італьянскіх сувязей у сінхранічным і дыяхранічным аспектах. Зборнік робіць важны ўклад у пашырэнне навуковых ведаў у галіне беларусістыкі, італьяністыкі, міждысцыплінарных даследаванняў.

Разлічаны на этнографаў, фалькларыстаў, культуролагаў, літаратуразнаўцаў, лінгвістаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і сучасным станам узаемадачынняў беларускага і італьянскага народаў.

Беларускі фальклорматэрыялы і даследаваннізб. навук. прац. Вып. 3 / Нац. акад. навук Беларусі ; рэдкал.: Т. В. Валодзіна (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн. : Беларус. навука, 2016. – 518 с. : іл.

Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «З Калекцыі фальклорных запісаў», «Матэрыялы палявых экспедыцый», «Фальклор беларусаў замежжа», «Рэцэнзіі», «Юбілеі». Даследаванні прысвячаюцца рознабаковаму разгляду замоўна-заклінальнага комплексу беларусаў у яго знешніх і ўнутраных сувязях. У рубрыцы «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас» аглядаецца знешнасць самага папулярнага і неадназначнага міфалагічнага персанажа – русалак, а таксама найменні сурокаў. Публікуюцца ўнікальныя запісы, якія захоўваюцца ў архіве аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (запісы Я. Драздовіча, С. Сахарава), а таксама сучасныя палявыя запісы з прыватных архіваў. Багата прадстаўлены фальклор беларусаў замежжа.

Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнографаў, моваведаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.

Белявіна, В.Н. Хлеб надзённы беларускай вёскі Мінск : Беларусь, 2016.  312 с. : каляр. іл.

В книге этнолога В.Н. Белявиной «Хлеб надзённы беларускай вёскі», богато иллюстрированной архивными и современными фотографиями, показаны этапы развития белорусского села и земледелия — от древности до наших дней, рассматривается эволюция способов обработки почвы, орудий труда, которые в разные годы использовались для выращивания урожая, рассказывается об обычаях и традициях в крестьянской работы и быту белорусов.

Бядуля З. Апавяданні. Аповесці / Змітрок Бядуля. Аповесці / Янка Маўр; уклад. і камент. А.І. Шамякінай; навук. рэд. С.Л. Гаранін. —  Мінск: Мастацкая літаратура, 2016. — 829 с.

Очередное издание в серии «Залатая калекцыя беларускай літаратуры» – том 11-й. В книгу вошли лучшие, проверенные временем произведения классиков белорусской литературы Змитрока Бядули и Янки Мавра.

Віннікава, М.М., Богдан, П.А. Традыцыйны беларускі касцюм: альбом / М.А. Віннікава, П.А. Богдан. – Мінск, Беларуская навука, 2016. – 302 с.: іл.

Альбом и его аналитические статьи знакомят с ярким художественным явлением этнической культуры белорусов – традиционным крестьянским костюмом, его региональными и локальными особенностями. Издание основано на коллекциях народного костюма и традиционного текстиля отдела древнебелорусской культуры Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси.

Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.9. Гродзенская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». – Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2016.– 848 с.: іл.

Шматтомнае энцыклапедычнае выданне, у якім на падставе найноўшых архіўных і іншых крыніц адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі – 6 абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна, у тым ліку тых, якія зараз перасталі існаваць. Другая кніга 9-га тома выдання прысвечана населеным пунктам 6 раёнаў Гродзенскай вобласці – Гродзенскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага.

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 36. Фолкга – чорногрывый / склад. А. М. Булыка [і інш.] ; пад рэд. А. М. Булыкі ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед.беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 437 с.

У 36-м выпуску «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы», які ўключае 2012 слоў на літары Ф–Ч, як і ў папярэдніх выпусках, даецца тлумачэнне і граматычная характарыстыка лексікі беларускай літаратурнай мовы XIV–XVIII стст.
Разлічаны на моваведаў, гісторыкаў, этнографаў і ўсіх, хто займаецца вывучэннем гістарычнага мінулага беларускага народа.

Дыярыушы XVII стагоддзя (1594 – 1707 гады) / укл., пер. з польск. мовы : А.У. Бразгуноў ; рэд. кал. : А.У. Бразгуноў (старш.) [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 467 с. – (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі).

В книге представлены памятники мемуарного жанра, созданные представителями двух шляхетских родов – Маскевич и Обуховичей. Хронологические рамки диариуши охватывают все XVII в., драматическое для исторических судеб белорусского и украинского народов (Смута в Московском государстве, крестьянско-казацкое восстание в Украине и Беларуси, война 1654-1667 гг. и др.). Впервые в переводах на современный белорусский язык представляются полные тексты диариушей Самуэля Ивановича и Богуслава Казимира Маскевича, а также Филиппа Казимира, Михаила Льва и Теодора Иеронима Обуховичей. Адресуется всем, кто интересуется литературой, историей и культурой древней Беларуси.

Захаваная спадчына страчанай зямлі / уклад. Б.А. Лазука. – Мінск: Беларусь, 2016. — 207 с.: іл.

В издании дан анализ и представлены коллекции памятников этнографии и народного искусства Чернобыльской зоны, архивные материалы научных экспедиций в населенные пункты, пострадавшие от аварии на Чернобыльской АС, которые находятся в музейном собрании отдела древнебелорусской культуры Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси.

Зборнiк  дакладаў  i  тэзiсаў  VI Міжнароднай  навукова-практычнай  канферэнцыі  «Традыцыі  і  сучасны  стан  культуры  і  мастацтваў» (Мiнск,  Беларусь, 19–20 лістапада  2015 года) / гал. рэд. А. І. Лакотка; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. –Мінск : Права і эканоміка, 2016. – 854 с.

У зборніку змяшчаюцца даклады  i тэзiсы  ўдзельнікаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Тра-дыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў», якая адбылася 19–20 лістапада 2015 года ў г. Мінск. Публікуюцца даследа-ванні ў галіне  архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатразнаўства, музыкі, кіно, экранных відаў мастацтва. Разглядаюцца актуальныя задачы сучаснай культуры і захавання нацыянальных культур і гістарычна-культурнай спадчыны ў сучасных умовах. Кніга адрасуецца мастацтвазнаўцам, этнолагам, фалькларыстам, усім, хто цікавіцца традыцыйнай беларускай культурай.

Кісялёў Г. В. Выбранае / Генадзь Кісялёў; уклад., камент. Л. Кіялёвай, В. Чамярыцкага; прадм. М. Тычыны. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 575 с.

В однотомник знаменитого историка, литературоведа, археографа, писателя Геннадия Киселева (1931-2008) включены наиболее значительные его научно-популярные произведения, литературоведческие статьи, эссе о деятелях белорусского национального движения.

Лаўшук, С. С. Праз церніі да брамы неўміручасці: Кандрат Крапіва і беларуская драматургія / С. С. Лаўшук ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літараратуразнаўства імя Я. Купалы. – Мінск : Беларус. навука, 2016. – 267 с.

Новое исследование известного литературоведа, члена-корреспондента НАН Беларуси Степана Лавшука «Через цернии к воротам бессмертия» вписывает яркую фигуру К. Крапивы в парадигму литературного процесса (об этом говорит и подзаголовок монографии – «Кондрат Крапива и белорусский драматургия») и при этом объясняет талант писателя через призму сложностей периода, названного вполедствии «сталинизмом». В монографии исследуется драматургическое творчество одного из крупнейших белорусских писателей ХХ в., народного писателя БССР, лауреата Государственных премий СССР и БССР Кондрата Крапивы. На широком фактическом материале, основываясь на принципах историзма и с учетом новых научных подходов, прослеживается становление творческой индивидуальности К. Крапивы-драматурга в контексте развития всей белорусской драматургии.

Лексіка старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы XIV – сярэдзіны XVI ст. / І. У. Будзько [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 558 с.

У манаграфіі ўпершыню ў айчынным мовазнаўстве паказана станаўленне і функцыянаванне слоўнікавага складу старабеларускай мовы з улікам жанрава-стылявой прыналежнасці помнікаў і часу іх стварэння (XIV – сярэдзіна XVI ст.). Вынікі даследавання і багаты фактычны матэрыял знойдуць выкарыстанне пры вырашэнні актуальных пытанняў развіцця беларускай мовы, пры стварэнні абагульняючых прац па гісторыі беларускай літаратурнай мовы, гістарычнай лексікалогіі, гістарычнай стылістыцы; у выкладчыцкай практыцы; у выкананні міждысцыплінарных праектаў; у разнастайных мерапрыемствах, накіраваных на папулярызацыю мінулага беларускага народа ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі.

Адрасуецца мовазнаўцам, вучоным сумежных навуковых напрамкаў, выкладчыкам вышэйшых навучальных устаноў, аспірантам, магістрантам, студэнтам.

Лінгвістычны мікраатлас Тураўшчыны / А. А. Крывіцкі [і інш.] ; уклад.: Ф. Д. Клімчук [і інш.] ; навук. рэд. Г. А. Цыхун. — Мінск : Беларуская навука, 2016. — 275с.

У кнізе падаецца моўны матэрыял, сабраны ў населеных пунктах культурна-гістарычнага і прыродна-геаграфічнага рэгіёна Тураўшчыны і яго праекцыя на картах мікраатласа. Цэнтральнае становішча Тураўшчыны ў межах Беларускага Палесся дазваляе прасачыць яго сувязі з іншымі дыялектнымі зонамі і адначасова сведчыць пра захаванне рэгіянальнай моўнай культуры. Кніга з’яўляецца працягам пяцітомнага «Тураўскага слоўніка» (1982-1987).

Адрасуецца як спецыялістам-моваведам, так і шырокай грамадскасці, якая цікавіцца мовай, культурай і гісторыяй асобных рэгіёнаў Беларусі.

Лобач, У., Валодзіна, Т. Святыя крыніцы Беларусі / У. А. Лобач, Т. В. Валодзіна. – Мінск : Беларуская навука, 2016.  – 188 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).

Кніга прысвечана культавым крыніцам, якія ў народзе здаўна і дагэтуль лічацца «святымі». Легенды, паданні, цуды ацалення, абрады і каляндарныя святы, звязаныя з ушанаваннем крыніц беларусамі, – пра ўсё гэта даведаецца чытач у выданні. У кнізе змешчана вялікая колькасць экспедыцыйных фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў, а таксама фотаздымкаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Мушынскі, М.І. Мае Каласавіны : з вопыту вывучэння літаратурнай і грамадска-культурнай дзейнасці Якуба Коласа / М.Мушынскі. — 2-е выд., выпр. і дап. — Мінск : Беларуская навука, 2016. — 419 с.

В книге многогранное литературное наследие Якуба Коласа рассматривается как художественно-духовная составляющая общественной жизни на современном этапе. Исследуются недостаточно изученные аспекты творчества: писатель и его окружение; поэмы «Новая земля», «Сымон-музыка» и уровень их перевода на другие языки; жанровая принадлежность лиро-эпического произведения «На путях свободы». Сделана попытка уточнить прежние оценки ряда произведений. Адресована ученым, преподавателям, студентам, широкой читательской аудитории.

Навуменка І. Сорак трэці. Смутак белых начэй / Іван Навуменка // Збор твораў. У 10 т. Т. 6.; падрыхт. тэкстаў і камент. і паслясл. А.М. Лапата-Загорскага; рэд. тома С.С. Лаўшук; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларус. культ., мовы і літ. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – 797 с. : іл.  

В шестой том Собрания сочинений народного писателя Беларуси Ивана Науменко (1925-2006) вошли романы «Сорок третий» и «Печаль белых ночей», написанные им в 1970-е гг.

Навуменка І. Капитан Степь уходит в разведку. Летуценнік. Асеннія мелодыі / Іван Навуменка // Збор твораў. У 10 т. Т. 7.; падрыхт. тэкстаў, ка­мент. і паслясл. І. Баўтрэль; рэд. тома С.С. Лаўшук; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. – 656 с. : іл.

В седьмой том Собрания сочинений народного писателя Беларуси Ивана Науменко вошли: русскоязычная повесть «Капитан Степь уходит в разведку» и романы «Мечтатель» и «Осенние мелодии», написанные им в 1980-е годы.

Назараў, В.Ф. Тайнапіс Андрэя Мрыя: падтэкст рэалій у творчасці пісьменніка / В. Ф. Назараў. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 360 с.

В книге исследуется тайнопись сатирика 1920-х годов Андрея Мрыя, творчество которого богато «эзоповым языком», т.е. аллюзиями, припрятанными намеками, реминисценциями, скрытыми и прямыми цитатами, сопоставлениями, контрастами и диссонансами, аллегориями, недосказанностями, говорящими фамилиями, иронией и сарказмом. Адресуется студентам и преподавателям гуманитарных вузов, исследователям литературы, языковедом, фольклористом, этнографом, историком, архивным и музейным работникам и всем, кто интересуется творчеством писателя.

Нарысы гісторыі культуры Беларусі. У 4 т. Т. 3. Культура сяла ХIV – пачатку ХХ ст. Кн. 2. Духоўная культура / А. І. Лакотка [і інш.] ; навук. рэд. А. І. Лакотка. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 751 с.: іл.

Другая кніга трэцяга тома выдання, прысвечаная духоўнай культуры беларускага сяла, складаецца больш чым з двадцаці раздзелаў, у якіх разглядаюцца археалагічныя культавыя помнікі дахрысціянскага перыяду, міфы пра чараўнікоў і ведзьмаў, народныя ўяўленні пра знахарства, народнае рытуальна-магічнае лекаванне, замовы; цыклы календарнага і сямейнага фальклору; пазаабрадавая лірыка і над. Выданне багата ілюстравана. Разлічана на гісторыкаў, этнографаў, антраполагаў, фалькларыстаў, рэлігіязнаўцаў, культуролагаў, а таксама на шырокае кола чытачоў.

Першы міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры: зборнiк матэрыялаў (Мiнск, Беларусь, 5 – 6 мая 2016 г.) / гал. рэд. А. І. Лакотка;  Цэнтр  даследаванняў  беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск: Права і эканоміка, 2016. – 821 с.

У зборніку змяшчаюцца даклады ўдзельнікаў Першага мiжнароднага навуковага кангрэсу беларускай культуры, якi адбыўся 5–6 мая 2016 года ў г. Мінску. Разглядаюцца актуальныя задачы сучаснай культуры і захавання нацыянальных культур і гістарычна-культурнай спадчыны ў сучасных умовах.

Песні пакінутых вёсак / Уступ. сл.: Н.Г. Мазурына, Г.Р. Нячаева, Т.В. Валодзіна; паслясл. : Ю.В.Пацюпа: уклад. : Т.В. Валодзіна, Н.Г. Мазурына (муз.частка) ; пад агул. рэд. А.І. Лакоткі. – Мінск : Беловагрупп, 2016. – 356 с.

Выданне “Песні пакінутых вёсак” выходзіць у свет з нагоды 30-гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. І гэта глыбока сімвалічна. Фальклорныя традыцыі Беларусі ўбіраюць у сябе духоўны дар – мову, песню, памяць продкаў. У зборніку прадстаўлены экспедыцыйныя запісы фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў рэгіёну з захаваннем асаблівасцей мясцовай гаворкі. Кніга багата ілюстравана разнастайнымі фотаздымкамі: мясцовымі відарысамі, творамі народнага дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва – рушнікамі, найкаштоўнейшымі здабыткамі беларускай культуры і мастацтва. Адрасуецца фалькларыстам, этнографам, краязнаўцам, гісторыкам, настаўнікам, студэнтам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй і народнай спадчынай роднага краю.

Полацкія дыяменты: дыялектны слоўнік / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Філ. «Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа» ; навук. рэд. В. М. Курцова. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 116 с.

Слоўнік адлюстроўвае рэгіянальную лексіку гаворкі вёскі Пусташы Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Збіралася яна пераважна з сярэдзіны 50-х да 80-х гадоў ХХ ст. У словазборы змяшчаюцца адметныя словы, некаторых з іх няма ў беларускай літаратурнай мове, асобныя належыць да ліку рэдка фіксуемых лексічных адзінак. У даведнік уключаны фраземы, парэміі, праклёны.
Праца разлічана на даследчыкаў, выкладчыкаў усходнесла-вянскіх моў, славістаў, а таксама на фалькларыстаў, этнографаў, аматараў роднай мовы.

Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 20 / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; навук. рэд. А.І. Лакотка. – Мінск : Права і эканоміка, 2016. – 560 с.

У зборніку змешчаны навуковыя артыкулы, у якіх прадстаўлены новыя вынікі даследаванняў, актуальныя для вырашэння сучасных праблем нацыянальнай культуры. Гэта матэрыялы супрацоўнікаў і аспірантаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, вышэйшых навучальных устаноў Беларусі (у тым ліку Віцебска і Гомеля). Акрамя таго, падаюцца артыкулы аспірантаў і навукоўцаў з Расіі, Украіны і Германіі.
Зборнік выдаецца ў рамках выканання Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў на 2016 – 2020 гг. «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства» (падпраграма «Гісторыя і культура»).
Частка артыкулаў прадстаўлена ў рамках Праграмы навуковага супрацоўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Адрасуецца спецыялістам у галіне гуманітарных навук, выкладчыкам і студэнтам, усім, хто цікавіцца дадзенай праблематыкай.

Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып.  21 / Цэнтр даследаванняў  беларускай  культуры,  мовы  і  літаратуры  НАН  Беларусі ; навук. рэд. А.І. Лакотка. – Мінск  : Права і эканоміка, 2016. –  354 с.

У  зборніку  змешчаны  навуковыя  артыкулы,  у  якіх  прадстаўлены  новыя  вынікі даследаванняў, актуальныя для вырашэння сучасных праблем нацыянальнай культу-ры.  Гэта  матэрыялы  супрацоўнікаў  і  аспірантаў  Цэнтра  даследаванняў  беларускай культуры, мовы і літаратуры  НАН  Беларусі,  вышэйшых  навучальных  устаноў Беларусі  (у тым ліку Віцебска, Гомеля, Бабруйска). Акрамя таго, падаюцца  артыкулы аспірантаў і навукоўцаў з Расіі, Украіны і Польшчы.
Зборнік выдаецца ў рамках выканання Дзяржаўнай комплекснай праграмы наву-ковых даследаванняў на 2016  –  2020 гг. «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларус-кага грамадства» (падпраграма «Гісторыя і культура»). Частка артыкулаў прадстаўлена ў рамках Праграмы навуковага супрацоўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Адрасуецца спецыялістам у галіне гуманітарных навук, выкладчыкам і студэнтам, усім, хто цікавіцца дадзенай праблематыкай.

Рагачоўскія чытанні – 2016: матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай Дню беларускага пісьменства (г. Рагачоў, 3 верасня 2016 года) / Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2016. – 146 с.

У зборнік уключаны даклады ўдзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі “Рагачоўскія чытанні – 2006”, якая адбылася 3 верасня 2016 года ў г. Рагачоў у рамках правядзення Дня беларускага пісьменства. У дакладах асвятляюцца актуальныя пытанні беларускага мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі, этнаграфіі, фальклору і іншых аспектаў культурнага жыцця Рагачоўшчыны. Разлiчаны на шырокае кола чытачоў.

Русско-белорусский словарь для младших школьников и Беларуска-рускі слоўнік для малодшых школьнікаў / О.М. Николаева, Т.Н. Трухан. – 2-е изд. – Минск: Аверсэв, 2016. – 445 с.: ил.

Лексікаграфічнае выданне, прызначанае для вучняў малодшых класаў агульнаадукацыйных школ з рускай і беларускай мовамі навучання, змяшчае 2 перакладныя слоўнікі: руска-беларускі і беларуска-рускі. Абодва лексіконы (у руска-беларускай і беларуска-рускай частках) утрымліваюць каля 11 000 зыходных слоў, уключаных у рэкамендаваныя для вучняў пачатковай школы лексічныя мінімумы рускай і беларускай моў. У 2-м выданні, як і ў 1-м, падаюцца прыклады ўжывання словазлучэнняў і фразеалагізмы (для кожнай з дзвюх частак выдання – розныя); для некаторых слоў прыводзяцца даступныя для вучняў малодшага ўзросту тлумачэнні лексічных значэнняў. Акрамя таго, у слоўніку прапануюцца дадаткі, якія ўключаюць спіс фармальна падобных рускіх і беларускіх слоў, што адрозніваюцца граматычным родам ці націскам (у руска-беларускай частцы), і перакладны слоўнічак распаўсюджаных уласных імёнаў з пастаноўкай націску і падачай варыянтаў (у беларуска-рускай частцы). Выданне ілюстраванае: побач з загаловачнай літарай у кожным раздзеле размяшчаюцца цікавыя малюнкі.

Сучасная беларуская тэксталогія: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця: матэрыялы Рэсп. навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 22-23 лістапада 2016) / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. НАН Беларусі. – Мінск: Права і эканоміка, 2016. – 325 с.

У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых даследаванняў, прадстаўленых удзельнікамі Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Сучасная беларуская тэксталогія: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця” (Мінск, 22 — 23 лістапада 2016 года). Асвятляюцца актуальныя пытанні сучаснай усходнеславянскай тэксталогіі, новыя аспекты вывучэння гісторыі тэксту, атрыбуцыі і атэіэзы, мастацкіх перакладаў. Зборнік адрасуецца спецыялістам-філолагам, усім, хто цікавіцца навуковымі даследаваннямі ў галіне тэксталогіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы : больш за 65 000 слоў / уклад. : І.Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І.Л. Капылова. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. – 968 с.

Аднатомны «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» змяшчае больш за 65 тысяч слоў. У слоўнікавым артыкуле даюцца кароткія тлумачэнні значэнняў слова, прыклады яго ўжывання ў мове, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні. Прыводзяцца асноўныя граматычныя значэнні слова, стылістычныя паметы, якія ўказваюць на сферу яго ўжывання, даюцца вытворныя словы, адзначаецца націск. Шырока выкарыстоўваюцца ў Слоўніку ў якасці ілюстрацый афарызмы, прыказкі, прымаўкі. У пачатку Слоўніка змешчаны неабходныя ўступныя часткі.

Прызначаны як для спецыялістаў-мовазнаўцаў, так і для шырокага кола карыстальнікаў.

Тэксталогія твораў Івана Шамякіна: па выніках выдання Збору твораў у 23 тамах / А.А. Васілевіч [і інш.] ; навук. рэд. М.А. Тычына. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 345 с.

В книге, содержащей уникальные материалы по творчеству И. Шемякина, на большом фактологическом материале теоретически обосновывается и решается широкий круг текстологических проблем, вырабатываются методологические принципы подготовки собраний произведений с учетом национальной специфики. В книгу вошли и статьи, в которых творческое наследие И. Шемякина анализируется с позиции современного литературоведения. Коллективная монография будет востребована научными и научно-педагогическими учреждениями (при разработке курсов и спецсеминаров по текстологии, при изучении истории белорусского литературы ХХ в. В школе и вузе, написании лекций, дипломных, курсовых работ и др.), а также широким кругом читателей, всеми, кто интересуется родной литературой.

Шэдэўры пісьменства і літаратуры Беларусі X – XVII стагоддзяў / Укладанне, прадмова, каментарыі, пераклад І.В. Саверчанкі. – Мінск: Беларусь, 2016. – 567 с.

В переводе на современный белорусский язык печатаются наиболее ценные памятники белорусской изящной словесности и литературы X – XVII веков: летописные повести, новеллы, хроники, дневники, полемические трактаты, сатирические и юмористические произведения. В развернутой вступительной статье указываются эстетические достоинства раритетных памятников старинной белорусской литературы, раскрывается поэтика творчества белорусских мастеров слова эпохи Готики, Ренессанса и Барокко, освещаются идейно-художественные поиски древних писателей-интеллектуалов. Адресуется широкому кругу читателей: ученым, преподавателям вузов и колледжей, учителям, студентам и школьникам.

Этнокультурные процессы Центральной Беларуси в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.] ; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Фил. «Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы». – Минск :  Беларуская навука, 2016. – 539 с. : ил.

В коллективной работе белорусских этнологов дается комплексное представление об этнокультурных традициях, ранней этнической и этноконфессиональной истории, особенностях материальной (жилище, одежда, традиции питания), социальной  (семейные  отношения,  национально-культурные  объединения  и  новые этнические группы) и духовной (календарные праздники и обряды) культуры населения Центрального региона (Минской области) Беларуси. Впервые вводятся в научный оборот материалы полевых этнографических исследований, архивные источники. Книга предназначена историкам, краеведам, студентам вузов, организаторам регионального туризма, широкому кругу читателей, интересующихся историей родного края.

Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі. У 4 т. Т. 1. / уклад.: С. У. Калядка, Т. П. Аўсянікава; рэд. тома Л. Г. Кісялёва. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 599 с.

Содержание 1-го тома четырехтомного издания составляют стихи Е. Янищиц, прижизненно опубликованные в шести поэтических сборниках поэтессы и книге избранной поэзии. Впервые ее стихи представлены вместе с литературоведческими и научными комментариями к ним. Также в томе читатель найдет вступительную биографическую статью, хронику жизни и творчества, родословные по линии матери и отца, материалы о поэтессе, поданные в хронологическом порядке, воспоминания родных, соседей, одноклассников, учителей.

Ялынцава І.У. Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы для вучняў малодшага ўзросту / І.У. Ялынцава. – Мінск: Беларус. асац. “Конкурс”, 2016. – 208 с.

Словаўтваральны слоўнік уключае больш за 3 000 словаўтваральных пар. Аснову слоўніка склалі перш за ўсё агульнаўжывальныя лексемы, якія сустракаюцца ў падручніках па беларускай мове для малодшых класаў. У ім прадстаўлена ўтварэнне слоў, якія адносяцца да такіх часцін мовы, як назоўнік, прыметнік, дзеяслоў і прыслоўе. Слоўнікавыя артыкулы падаюцца ў алфавітным парадку. Выданне адрасуецца вучням малодшага ўзросту і настаўнікам пачатковых класаў агульнаадукацыйных школ, гімназій.

ru_RUРусский