Будзько Ірына Уладзіміраўна

вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы
Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа
кандыдат філалагічных навук, дацэнт
+375 (17) 270-27-20
E-mail: nata-poleshhuk@yandex.by

Нарадзілася 28 снежня 1970 г. у г. Мінску. У 1993 г. закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, у 2002 г. – факультэт перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа працуе з 1993 г.:

1993–1994 гг. – стажор-даследчык аддзела гісторыі беларускай мовы;

1995–2000 гг. –малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы;

2000–2002 гг. – навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы;

 2002–2015 гг. – старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы;

 з 2015 г. – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы.

У 2004–2006 гг. вучылася ў дактарантуры пры Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа. З 2009 г. з’яўляецца загадчыкам кафедры беларускай і рускай моў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Кандыдат філалагічных навук (у 1999 г. абараніла дысертацыю на тэму “Рэлігійная лексіка старабеларускай мовы”; навуковы кіраўнік – член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар А. М. Булыка); дацэнт (2009).

Узнагароджана медалём Святой Прападобнай Еўфрасінні Полацкай (2014), Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014), граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2018, 2020), Граматай Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі (2018), Ганаровай граматай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей (2019).

Аўтар звыш 150 навуковых работ.
 
Сфера навуковых інтарэсаў гістарычная лексікалогія, гістарычная лексікаграфія (суаўтар “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы”, вып. 29–31, 33, 37), гістарычны сінтаксіс, лінгватэксталогія, дыялекталогія, сацыялінгвістыка, лінгвадыдактыка, пераклады Бібліі на беларускую мову ў гісторыі і сучаснасці.
 

Выбраныя публікацыі 

  1. Да тэксталагічнай характарыстыкі беларускіх перакладаў кніг Старога Запавету // Беларус. лінгвістыка. 2006. Вып. 57. С. 40–48.
  2. Brasławszczyzna: historia a wspόłczesność. T. II. Słownik brasławski. Warszawa, 2010. S. 132–151, 174–192, 271–315, 337–351, 411–447, 483–508, 511–758.
  3. Brasławszczyzna. Pamięć i współczesność. T. I. Historia regionu. Charakterystyka socjolingwistyczna. Świadectwo mieszkańców. Warszawa, 2011. S. 141–172, 275–581.
  4. Святое Евангелие. Исторический и лингвистический комментарий. Воспроизведенный текст. Минск, 2012.
  5. Кантамінацыя як інавацыя: да праблемы вызначэння прынцыпу перакладу Бібліі Францыска Скарыны // Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка: ХV Міжнар. з’езд славістаў: дакл. беларус. дэлегацыі. Мінск, 2013. С. 5–26.
  6. Букваръ сиречъ начало учения. Кн. 2: Узноўлены тэкст. Мінск, 2014 (у суаўтарстве); Языковая кафедра в неязыковом вузе: pro et contra // Этнокультурный и социолингвистический аспекты теории и практики преподавания языков: сб. науч. ст. Минск, 2015. С. 5–19.
  7. Лексіка рэлігійнай пісьменнасці // Лексіка старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы XIV – сярэдзіны XVI ст. Мінск, 2016. С. 174–323.
  8. Асаблівасці мовы і тэксталогіі Жыровіцкага Евангелля // Жыровіцкае Евангелле XVI стагоддзя. Даследаванні = Жировичское Евангелие XVI века. Исследования = The Žyrovičy Gospels of the 16th century. Discovery. Мінск, 2022. С. 199–216.
  9. Исследование тематических групп лексики старобелорусского языка: опыт и перспективы // Современное развитие слвянской лексикологии и лексикографии. Междунар. коллективная монография. М., 2022. С. 61‑96.
  10. Даследаванне мовы і мастацкага аздаблення помніка беларускага пісьменства XVI ст. Жухавіцкага Евангелля. Мір, 2023 (у суаўтарстве).