Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Лекцыя-канцэрт "Радуйся, Дево благословенная"

26 верасня ў галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася першая ў новым сезоне інтэрактыўная лекцыя-канцэрт "Радуйся, Дево благословенная" з цыкла "Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры" ў выкананні музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

У цэнтры ўвагі была музыка беларускіх кампазітараў і розныя трактоўкі ў ёй вобразаў Радзімы, Маці, Багародзіцы, якія атрымалі мастацкае асэнсаванне ў харавой музыцы розных жанрава-стылявых кірункаў. Тэма Радзімы і патрыятызму з'яўляецца вельмі шырокай, і слухачам быў прадстаўлены цэлы музычны асацыятыўны рад, звязаны з гэтымі паняццямі.

Тэкст і фота з сайта: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

belБеларуская мова