Трухан Тамара Мікалаеўна
вядучы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі
Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа
кандыдат філалагічных навук, дацэнт
E-mail: t3151625@tut.by
Нарадзілася ў в. Замошша Слуцкага раёна (зараз Любанскі раён) Мінскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучылася ў аспірантуры Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. У 2001 г. Т.М. Трухан абараніла кандыдацкую дысертацыю «Беларуская народная лексіка ткацтва: лінгвагеаграфічная дыферэнцыяцыя і тыпалогія», якую падрыхтавала пад кіраўніцтвам Ф.Д. Клімчука.
З 1976 г. па цяперашні час працуе ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў аддзеле дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі.
Узнагароды
Адзначана падзякай Прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), узнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009).
Аўтар звыш 100 навуковых прац.
Публікацыі ў галіне дыялекталогіі
тэматычныя слоўнікі:
- «Жывёльны свет» (1999),
- «Раслінны свет»(2001),
- «Чалавек» (2006),
- «Лексіка апрацоўкі льну: тэмат. слоўн. і лексічны атлас» (2006),
- «Сельская гаспадарка» (2010),
- «Плытніцтва» (2019);
- «Мова Сенненшчыны. Дыялектны слоўнік» (2015),
- «Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі. Цэнтральная зона» (2009).
Публікацыі ў галіне лінгвагеаграфіі
- Лінгвістычныя карты і матэрыялы да іх у выданні «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак : у 5 т. / пад рэд. М. В. Бірылы, Ю. Ф. Мацкевіч. – Мінск, 1993. – т. 2 : Сельская гаспадарка. – 1994. – 145 с. 354 карты;
- т. 3 Чалавек. 1995. – 115 с.; 293 карты;
- т. 4 : Побыт. – 1997. – 150 с.; 439 карт;
- т. 5 : Семантыка. Словаўтварэнне. Націск. – 1998. – 125 с.; 337 карт» (в соавторстве).
- «Лінгвістычны мікраатлас Тураўшчыны» (2016).
Публікацыі па рэалізацыі міжнароднага праекта «Агульнаславянскі лінгвістычны атлас»
Лінгвагеаграфічныя карты і матэрыялы да іх апублікаваны ў выпусках
- «Раслінны свет» (Мінск, 2000),
- «Профессии и общественная жизнь» (Варшава, 2003).
Публікацыі ў галіне перакладной лексікаграфіі
- «Современный русско-белорусский словарь для школьников» (2009),
- «Современный русско-белорусский словарь» (2011),
- «Русско-белорусский словарь для школьников младшего возраста» (2012),
- «Русско-белорусский словарь для школьников / Беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў» (2013),
- «Беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў малодшага ўзросту» (2014),
- «Русско-белорусский словарь для младших школьников» (2018),
- «Беларуска-рускі слоўнік для малодшых школьнікаў: 3-е выд.» (2018) (у суаўтарстве В. М. Нікалаевай).