29 снежня 2025 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя ўнікальнага элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА - Неглюбскай тэкстыльнай традыцыі Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці..
Неглюбская тэкстыльная традыцыя афіцыйна ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, якае мае патрэбу ў тэрміновай ахове. Рашэнне было прынята 9 снежня 2025 года на 20-й сесіі Міжурадавага камітэта ЮНЕСКА ў Нью-Дэлі.
З ацэнкай значнасці неглюбскай традыцыі выступіла старшы навуковы супрацоўнік аддзела фальклору і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ірына Смірнова.
Тэкст і фота з сайта: Нацыянальная бібліятэка Беларусі