Дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка 31 сакавіка 2025 года прыняў ўдзел у Акадэмічных чытаннях, прысвечаных 500-годдзю Віленскага выдання «Апостала» Францыска Скарыны, якія праводзіліся ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Даклад вучонага быў прысвечаны літаратурнай спадчыне пісьменніка і першадрукара.