6 лістапада 2024 года ў 15.00 у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрыецца выстава "Пейзажы памяці" Міжнароднага пленэрна-выставачнага руху "Руская Атлантыда".
Куратар выставы – галоўны захавальнік аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вольга Кір'янава-Гусева.