Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс Рэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа і канал "Культура" Беларускага радыё запрашаюць прыняць удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

Дыктоўка адбудзецца 21 лютага 2025 г. з 13:00 да 14:00 у рэжыме анлайн-трансляцыі на youtube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (https://www.youtube.com/@yakub-kolas-institute). Плануецца таксама прамая трансляцыя дыктоўкі на канале "Культура" Беларускага радыё.

Падрабязная інфармацыя на сайце: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

belБеларуская мова