Госці радыё "Культура" – Наталля Паляшчук, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, і Эльвіра Ярмоленка, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела, кандыдат філалагічных навук.
Тэмы размовы:
- асноўныя накірункі дзейнасці аддзела гісторыі беларускай мовы;
- праект стагоддзя – «Гістарычны слоўнік беларускай мовы”;
- аб выданні помнікаў старабеларускай пісьменнасці;
- Жыціе Еўфрасінні Полацкай;
- Статут Полацкага брацтва (XVII cт.);
- Полацкае Евангелле канца ХІІ – пачатку XIII cт.;
- дзелавая пісьменнасць Полаччыны: «Полацкія граматы», «Полацкая рэвізія», «Актавая кніга полацкага магістрата».