Будзько Ірына Уладзіміраўна
вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы
Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа
кандыдат філалагічных навук, дацэнт
E-mail: nata-poleshhuk@yandex.by
Нарадзілася 28 снежня 1970 г. у г. Мінску. У 1993 г. закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, у 2002 г. – факультэт перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.
У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа працуе з 1993 г.:
1993–1994 гг. – стажор-даследчык аддзела гісторыі беларускай мовы;
1995–2000 гг. –малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы;
2000–2002 гг. – навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы;
2002–2015 гг. – старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы;
з 2015 г. – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы.
У 2004–2006 гг. вучылася ў дактарантуры пры Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа. З 2009 г. з’яўляецца загадчыкам кафедры беларускай і рускай моў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Кандыдат філалагічных навук (у 1999 г. абараніла дысертацыю на тэму “Рэлігійная лексіка старабеларускай мовы”; навуковы кіраўнік – член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар А. М. Булыка); дацэнт (2009).
Узнагароджана медалём Святой Прападобнай Еўфрасінні Полацкай (2014), Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014), граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2018, 2020), Граматай Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі (2018), Ганаровай граматай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей (2019).
Выбраныя публікацыі
- Да тэксталагічнай характарыстыкі беларускіх перакладаў кніг Старога Запавету // Беларус. лінгвістыка. 2006. Вып. 57. С. 40–48.
- Brasławszczyzna: historia a wspόłczesność. T. II. Słownik brasławski. Warszawa, 2010. S. 132–151, 174–192, 271–315, 337–351, 411–447, 483–508, 511–758.
- Brasławszczyzna. Pamięć i współczesność. T. I. Historia regionu. Charakterystyka socjolingwistyczna. Świadectwo mieszkańców. Warszawa, 2011. S. 141–172, 275–581.
- Святое Евангелие. Исторический и лингвистический комментарий. Воспроизведенный текст. Минск, 2012.
- Кантамінацыя як інавацыя: да праблемы вызначэння прынцыпу перакладу Бібліі Францыска Скарыны // Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка: ХV Міжнар. з’езд славістаў: дакл. беларус. дэлегацыі. Мінск, 2013. С. 5–26.
- Букваръ сиречъ начало учения. Кн. 2: Узноўлены тэкст. Мінск, 2014 (у суаўтарстве); Языковая кафедра в неязыковом вузе: pro et contra // Этнокультурный и социолингвистический аспекты теории и практики преподавания языков: сб. науч. ст. Минск, 2015. С. 5–19.
- Лексіка рэлігійнай пісьменнасці // Лексіка старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы XIV – сярэдзіны XVI ст. Мінск, 2016. С. 174–323.
- Асаблівасці мовы і тэксталогіі Жыровіцкага Евангелля // Жыровіцкае Евангелле XVI стагоддзя. Даследаванні = Жировичское Евангелие XVI века. Исследования = The Žyrovičy Gospels of the 16th century. Discovery. Мінск, 2022. С. 199–216.
- Исследование тематических групп лексики старобелорусского языка: опыт и перспективы // Современное развитие слвянской лексикологии и лексикографии. Междунар. коллективная монография. М., 2022. С. 61‑96.
- Даследаванне мовы і мастацкага аздаблення помніка беларускага пісьменства XVI ст. Жухавіцкага Евангелля. Мір, 2023 (у суаўтарстве).