Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Сустрэча з пісьменнікамі

19 лютага 2025 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў фармаце пляцоўкі адкрытых камунікацый, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, прайшла творчая сустрэча акадэмічных вучоных-мовазнаўцаў з беларускімі пісьменнікамі.

Прысутнічалі таленавітыя майстры слова: Навум Гальпяровіч, Зіновій Прыгодзіч, Рагнед Малахоўскі, Леанід Крыванос, Уладзімір Мазго, Аляксандр Піскуноў, а таксама першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, дырэктар Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк г. Мінска Таццяна Швед і загадчык 16-й дзіцячай бібліятэкай Вольга Ціткова.

Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

belБеларуская мова