19 лютага 2025 г. ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася сустрэча са студэнтамі і слухачамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. На сустрэчы прысутнічалі таксама загадчык кафедры моўнай камунікацыі гэтай установы А. І. Міцкевіч і метадыст Л. У. Круглік.
Перад прысутнымі выступіў дырэктар інстытута І.Л. Капылоў, які расказаў аб гісторыі навуковай установы, асноўных кірунках дзейнасці аддзелаў і выніках, што знайшлі сваё адлюстраванне ў шматлікіх слоўніках, даведніках і атласах.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа