Глушыцкая Марына Рыгораўна

малодшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы.
Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа

Тэл.: +375 (17) 270-18-84
E-mail: maryna.hlushytskaya@gmail.com

Нарадзілася 10 кастрычніка 1994 г. у г. п. Старобін Салігорскага раёна Мінскай вобласці. У 2012 г. скончыла Старобінскую сярэднюю школу з залатым медалём, у 2017 г. — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)» (дыплом з адзнакай).

У верасні 2022 г. пачала працаваць у «Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа» на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела сучаснай беларускай мовы.

Сфера навуковых інтарэсаў – сучасная беларуская мова, лексікалогія сучаснай беларускай мовы, тэорыя і практыка іншамоўна-беларускага перакладу.