Ганчарэнка Кацярына Дзмітрыеўна

старшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы
Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа
кандыдат філалагічных навук
Тэл.: +375 (17) 270-18-84
E-mail: bohus.sbm@gmail.com

Ганчарэнка (Шчасная) Кацярына Дзмітрыеўна нарадзілася 18 кастрычніка 1984 года ў г. Баранавічы.

У 2007 г. закончыла факультэт беларускай філалогіі і культуры УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка” па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура. Журналістыка”. У 2008 г. атрымала званне магістра па спецыяльнасці “Тэорыя і методыка навучання і выхавання. Беларуская літаратура” (УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”). У 2012 г. скончыла аспірантуру ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. Навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук, дацэнт Русак Валянціна Паўлаўна. У 2013 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю “Дынаміка словазмяняльнай нормы назоўнікаў у беларускай мове і сучасная моўная практыка”. Кандыдат філалагічных навук (2014), старшы навуковы супрацоўнік (з 2017 г.) аддзела сучаснай беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. З 2017 па 2020 г. навучалася ў дактарантуры Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. Навуковы кансультант – доктар філалагічных навук Русак В. П.

Працавала журналістам, педагогам дадатковай адукацыі, выкладчыкам рускай мовы як замежнай.

Выконвала праект БРФФД "Запазычаная лексіка сучаснай беларускай мовы: фанетыка-граматычныя тэндэнцыі засваення» (2012–2014). Кіравала праектам БРФФД "Фарміраванне і функцыянаванне размоўнай і слэнгавай лексікі ў сучаснай беларускай мове» (2016–2018). Удзельнічала ў міжнародным праекце “Агульнаславянскі лінгвістычны атлас». Падрыхтавала і выдала “Слоўнік новай і актуальнай лексікі» (2012) з дадаткамі-табліцамі па ўжыванні праблемных граматычных форм назоўнікаў.

Атрымлівала стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для аспірантаў вочнай формы навучання (2012) і для маладых вучоных (2018).

Сфера навуковых інтарэсаў сучасная беларуская мова, граматычныя нормы, назоўнік, маладзёжнае і сцэнічнае маўленне, жаргон, мова СМІ, беларуская мова ва ўзаемадзеянні са славянскімі.
 
Даследчыцай з 2012 па 2024 гг. апублікавана больш за 80 прац. Таксама мае аўтарскія публікацыі вершаў і апавяданняў.
 

Асноўныя публікацыі 

  1. Шчасная, К.Д. Слоўнік новай і актуальнай лексікі / К.Д. Шчасная ; рэд. В.П. Русак. – Мінск: Права і эканоміка, 2012. – 102 с.
  2. Шчасная, К.Д. Скарбы роднай мовы: [заданні па беларускай мове і літаратуры для навучэнцаў устаноў сярэд. агульн. адук.] / К.Д. Шчасная; Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі. – Мінск, 2016. – 80 с.
  3. Шчасная, К.Д. Дынаміка літаратурнай нормы сучаснай беларускай мовы / Н.П. Еўсіевіч [і інш.] / навук. рэд. В.П.Русак. – Мінск: Беларус. навука, 2015. – 440 с.: [аўтарскія раздзелы: № 2.2, 2.13, 2.15, 2.16, тэматычны слоўнік запазычанняў].
  4. Шчасная, К.Д. Камп’ютарная лексіка: класіфікацыя і адаптацыя / К.Д. Шчасная // Роднае слова. – 2015. – № 11. – С. 36–39.
  5. Шчасная, К.Д. Уплыў польскай мовы на лексічную і граматычную сістэмы беларускай у пачатку ХХІ стагоддзя/ К.Д. Шчасная// Dialog pokoleń: praca zbior. / Uniw. Warszawski, red. E.Wierzbicka-Piotrowska. – Warszawa, 2015. – S. 275–284.
  6. Щасная, Е.Д. Разговорный стиль в речи молодых телеведущих Беларуси / Е.Д. Щасная// Язык и дискурс СМИ в ХХІ веке: тезисы Круглого стола с международ. Участием / МГУ им. М.В. Ломоносова, 9 – 10 сент. 2016 г.; ред. М.Н. Володина, И.М. Кобозева. – М., 2016. – С. 44– https://elibrary.ru/item.asp?id=26635029.
  7. Ганчарэнка, К.Д. Фарміраванне размоўнай лексікі ў сучаснай беларускай мове / К.Д. Ганчарэнка // Актуальныя праблемы мовазнаўства і лінгвадыдактыкі (да 80-годдзя з дня нарадж. праф. Г. М. Малажай) : зб. навук. арт. [у 2 ч.] / Брэсц. дзярж. ун-т ім. А.С. Пушкіна ; рэдкал. В.М.Касцючык [і інш.]. – Брэст: БрДУ, 2018. – Ч. 1. – С. 27–
  8. Ганчарэнка, К.Д. Фарміраванне новых граматычных тэндэнцый у СМІ / К.Д. Ганчарэнка // Слова ў кантэксце часу: матэрыялы IV Міжнарод. навукова-практ. канф., прысвечанай 90-годдзю дня нарадж. д-ра філалаг. навук., праф. А.А. Наркевіча;  Мінск, 14–15 сак. 2019 / Беларус. дзяж. ун-т, рэдкал.: В.М. Самусевіч (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск, БДУ, 2019. – С. 25 – 29. http://elib.bsu.by/handle/123456789/217578
  9. Ганчарэнка, К.Д. Моўныя асаблівасці беларускіх аўтарскіх казак 2000-х гг. / К.Д. Ганчарэнка // Казка ў еўрапейскай прасторы 2: Матэрыялы ІІ міжнарод. форуму даследчыкаў беларускай казкі, Мінск, 27–28 мая 2021 г. / Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ. НАН Беларусі; уклад.: Ю.В. Пацюпа; рэдкал.: А.І. Лакотка [і інш.]. – С. 175 – 184
  10. Гончаренко, Е.Д. Динамика нормы в современном белорусском языке и диалектная основа / Е.Д. Гончаренко // Исследования по славянской диалектологии; Ин-т славяновед. РАН. – М., 2020. – № 21 – 22. – С. 20–34.