20 верасня 2024 года ў студыі радыёканала «Культура» — старшыня Беларускага саюза кінематаграфістаў Яўген Арэндарэвіч, член прэзідыума Саюза Валянціна Сцяпанава і загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Антаніна Карпілава.
Гаварылі пра:
- сучасныя беларускія кінастужкі, якія выхоўваюць патрыётаў нашай краіны;
- добрыя традыцыі Саюза кінематаграфістаў – падмурак для эфектыўнага развіцця;
- пераемнасць у кінематографе, маладыя прафесіяналы нашага кіно – гаранты якасці новых стужак.