21 мая 2025 г. адбыўся круглы стол «Шляхі Вялікай Перамогі», прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Круглы стол быў арганізаваны і праведзены аддзелам выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
З прывітальным словам выступіў дырэктар Цэнтра А.І. Лакотка.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі вядучыя беларускія мастацтвазнаўцы, супрацоўнікі і дактаранты Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага і Віцебскага абласных краязнаўчых музеяў, выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава і інш.
У дакладах выступоўцы раскрылі значнасць тэматыкі, звязанай з Вялікай Айчыннай вайной і Перамогай, для беларускай мастацкай школы, для нацыянальнай культуры, грамадства, далі ацэнку ўвасабленню звязанай з Вялікай Айчыннай вайной тэматыкі ў сучасным жывапісе, графіцы, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, скульптуры, пазнаёмілі з найбуйнейшымі выставачнымі праектамі музеяў Беларусі, прымеркаванымі да 80-годдзя Перамогі.