Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Міжнародная навуковая канферэнцыя "Сімяон Полацкі..."

20 і 21 лістапада 2024 года ва УК "Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік" прайшла VI Міжнародная навуковая канферэнцыя "Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць", прысвечаная 395-годдзю з дня нараджэння асветніка і 30-годдзю Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага. Канферэнцыя традыцыйна праходзіць кожныя 5 гадоў і збірае вучоных, якія займаюцца даследаваннямі жыцця і творчасці Сімяона Полацкага ў кантэксце эпохі, аналізам уплыву яго дзейнасці на сучасную культуру; праблемамі этнаканфесійнага і сацыякультурнага развіцця Беларускага Падзвіння ў ХVI–ХVIII стст. 

У гэтым годзе ў канферэнцыі прынялі ўдзел звыш дваццаці даследчыкаў з такіх устаноў і арганізацый, як Гісторыка-архіўны інстытут Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта, Інстытут філасофіі Расійскай акадэміі навук, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Лабараторыя старажытнарускай культуры Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай, Расійская дзяржаўная бібліятэка, Дзяржаўная ўніверсальная навуковая бібліятэка Краснаярскага краю, Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, музей «Замкавы комплекс "Мір"», Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік.

Тэкст і фота з сайта: Музей беларускага кнігадрукавання

belБеларуская мова