Грунтоў Сяргей Уладзіміравіч
старшы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства
Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы
кандыдат гістарычных навук
E-mail: szereszew@gmail.com
Нарадзіўся 20 лістапада 1984 у г. Пружаны Брэсцкай вобласці. Беларускі гісторык, этнолаг. Кандыдат гістарычных навук (2011). У 2001—2006 гадах навучаўся на гістарычным факультэце БДУ па спецыяльнасці гісторыя (этналогія).
У 2007 годзе абараніў у БДУ магістарскую дысертацыю па тэме «Антрапалогія смерці ў беларускай традыцыйнай культуры». У 2007—2010 гадах вучыўся ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фалькларыстыкі НАН Беларусі.
У 2011 годзе паспяхова абараніў дысертацыю па тэме «Мемарыяльныя помнікі беларусаў канца XVIII — пачатку XXI ст.», атрымаўшы ступень кандыдата гістарычных навук.
З 2010 года працуе ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў аддзеле народазнаўства, цяпер на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка.
З 2020 па 2023 года навучаўся ў дактарантуры НАН Беларусі, падрыхтаваў дысертацыю па тэме «Культура захавання і трансляцыі памяці ў беларусаў у ХХ — пачатку ХХІ ст».
Удзельнік міжнародных канферэнцый у Беларусі, Расіі, Украіне, Малдове, Кіргізіі, Літве, Румыніі і Японіі, навуковых школ у Дняпры і Іркуцку.
Сфера навуковых інтарэсаў –вывучэнне і інвентарызацыя беларускіх могілак, палявыя экспедыцыі з мэтай вывучэння культуры памяці беларусаў, сямейных фотаархіваў і візуальнай культуры ў цэлым.
Аўтар раздзелаў у калектыўных манаграфіях, навуковых артыкулаў і публікацый у СМІ, пераважна прысвечаных даследаванню беларускіх могілак, мемарыяльнага ландшафту, антрапалогіі смерці, культуры памяці ў беларусаў і візуальнай антрапалогіі.
Манаграфіі
- Грунтоў, С.У. Фатаграфія і культура памяці ў беларусаў у другой палове ХІХ — пачатку ХХІ ст. / С.У. Грунтоў. — Мінск: Беларуская навука, 2023. — 189 с. (15,4 др. арк).
- Грунтоў, С.У. Забытая экспедыцыя 1923 года: ля вытокаў беларускай акадэмічнай этнагрфіі / С.У. Грунтоў, Я.І. Грыневіч, Н.І. Саўчанка. – Мн. Беларуская навука, 2023. — 216 с.
Выбраныя публікацыі
- Грунтоў, С.У. Мемарыяльныя помнікі // Нарысы гісторыі культуры Беларусі. У 4–х т. Т.1. Культура сацыяльнай эліты XIV – пачатку ХХ ст. – Мінск: Беларус. наука, 2013. – С. 557–571.
- Грунтоў, С. З’яўленне могілак. Рэформа месцаў пахавання на беларускіх землях канца XVIII – пачатку ХІХ ст. у антрапалагічнай перспектыве // Homo Historicus – 2016. – C. 45–56.
- Грунтов С.В. Мемориальный ландшафт Полоцко-Витебского Подвинья // Этнокультурные процессы Белорусского Подвинья (Витебщины) в прошлом и настоящем. – Минск : Беларуская навука, 2017. – С. 403–421.
- Грунтов, С. Тихая память: частные памятники жертвам Второй мировой войны в Беларуси // Вобразы Вялікай Айчыннай вайны ў культуры і мастацтве Беларусі: да 75-годдзя Перамогі / [Агафонава Н. А. і інш. – Мінск : Беларуская навука, 2020. – С. 278–291 і інш).
Пераклаў і падрыхтаваў да выдання кнігу «Палешукі-беларусы» А. К. Сержпутоўскага.