Навіны
Роднае слова
Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі віншуе з Днём беларускага пісьменства і прапануе вашай увазе прэм’еру твора «Роднае слова» https://youtu.be/dNazFIr723I
Што абмяркуюць на «Лідскіх чытаннях-2025»
4 верасня, Мінск / Кар. БелТА/. Што абмяркуюць на Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Лідскія чытанні-2025» у рамках Дня беларускага пісьменства ў Лідзе, расказаў карэспандэнту БелТА дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў.
Анонс Фестывалю навукі-2025
6 верасня 2025 года ў Цэнтральным батанічным садзе горада Мінска ў 11.00 стартуе Фестываль навукі. У рамках мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя навуковай манаграфіі «Дзікарослыя расліны ў традыцыях беларусаў» кандыдата гістарычных навук старшага навуковага супрацоўніка аддзела народазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Шаўчэнкі Яны Сяргееўны.
Арфаэпiчны слоўнiк беларускай мовы
Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы / Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi [i iнш.] ; уклад.: В. П. Русак [i iнш.] ; навук. рэд.: В. П. Русак, В. А. Мандзiк. — Мінск : Беларуская навука, 2025. — 782 с. У найбольш поўным акадэмiчным выданнi слоўнiка прапануецца апiсанне лiтаратурнага вымаўлення актуальнай лексiкi сучаснай беларускай мовы, у тым лiку
Саверчанка, І. «Райскі бераг»
Саверчанка, І. Райскі бераг: беларуская зямля ў I-XV стст. / І., Саверчанка. — Мінск : Беларуская навука, 2025. — 439 с. У гістарычным нарысе раскрыты цывілізацыйныя вытокі, зараджэнне і станаўленне беларускай народнасці ў I–XV стст. Прасочваецца ўзнікненне першых гарадоў і княстваў на беларускай зямлі. Вызначана місія цэнтральнай улады і дзяржаўных
Экскурсія ад прафсаюза
30 жніўня 2025 года прафсаюзны камітэт Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры арганізаваў займальную і пазнавальную экскурсію па маршруце Ілава – Глыбокае – Верхнядзвінск (з наведваннем Верхнядзвінскага масласырзавода). Супрацоўнікі Цэнтра змаглі не толькі ўбачыць былое ўладанне памешчыка Акушко (цяпер Ілаўскі плодакансервны завод), прагуляцца па вулачках Глыбокага — вішнёвай сталіцы Беларусі, але і прадэгуставаць цудоўныя сыры