Навіны
Міжнародная выстава «Вера...»
16 чэрвеня 2025 года ў галерэі «Другі паверх» адбылося адкрыццё Міжнароднай выставы «ВЕРА: праваслаўная вера ў творах мастакоў XXI стагоддзя». З прывітальнымі словамі выступілі дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі акадэмік А.І. Лакотка, старшыня Сінадальнага аддзела па культуры і царкоўным мастацтве Беларускай праваслаўнай царквы протаіерэй Іаан Задарожын, памочнік сенатара па працы ў Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі Скакоўская Л.М., старшыня савета Цвярскога рэгіянальнага аддзялення Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Сцяпанаў В.В., намеснік старшыні Грамадскай палаты г. Цверы
Анонс прэзентацыі кніг аддзела экранных мастацтваў
Прэзентацыя навукова-папулярнай кнігі «Смотри и помни: Великая Отечественная война в белорусском кино» і калектыўнай навуковай манаграфіі «Эхо Великой Отечественной войны в белорусском кино» адбудзецца 19 чэрвеня 2025 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, аўд. 302. Пачатак у 11.00. Выданні прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і прысвечаны вобразнаму ўвасабленню ваеннай тэмы ў ігравым, дакументальным і анімацыйным кіно, мастацкай фатаграфіі.
Рэгіянальнае свята кавальскай справы «Крашынскі перазвон»
4 чэрвеня 2025 года ў аграгарадку Крошын Баранавіцкага раёна, на радзіме каваля і паэта Паўлюка Багрыма, прайшло адкрытае рэгіянальнае свята кавальскай справы «Крашынскі перазвон».
Кіналекторый «Золотая коллекция Льва Голуба: Аня»
13 чэрвеня 2025 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул.Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302) адбылося пасяджэнне кіналекторыя "Экран и время", прысвечанае 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пад назвай "Золотая коллекция
«Шарашова і Пружанскі край»
Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёна : даследаванні і матэрыялы / Нац. акад. Навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы ; уклад. і навук. рэд.: С. У. Грунтоў, В. М. Папко. — Мінск : Беларуская
Навукова-практычная канферэнцыя «Чашніцкі край»
12-13 чэрвеня 2025 года ў Чашніцкім раёне праходзіць навукова-практычная канферэнцыя «Чашніцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна». З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў і гасцей канферэнцыі звярнуліся намеснік старшыні Чашніцкага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Івашэнь, які адзначыў знакавасць гэтай сустрэчы, а таксама дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры