Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Навіны

Навіны

«Урокі жыцця»

Нязменная якасць класічных твораў — праз гады і стагоддзі выпраменьваюць тое зорнае святло і энергію, якія даюць духоўную моц і трываласць многім пакаленням чытачоў. Праўда, важна зразумець і адваротнае: толькі актыўнае выкарыстоўванне багатай літаратурнай спадчыны мае плён для кожнага з нас. А гістарычная адлегласць часу падкрэслівае гэтую нябачную сувязь і дае магчымасць больш глыбокага асэнсавання і новага прачытання класікі. "Юбілейны ракурс. Да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі» — так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара» з Галінай Шаблінскай.

Чытаць падрабязней »
Навіны

Віншаванні ад Музычнай капэлы

Мужчынская арт-група Музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі віншуе ўсіх супрацоўніц НАН Беларусі з Міжнародным жаночым днём! https://youtu.be/pMXhZ8rSxyQ

Чытаць падрабязней »
Навіны

Віншаванні ад прафкама

7 сакавіка 2025 года прафсаюзны камітэт Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі павіншаваў усіх жанчын з надыходам вясны, Міжнародным жаночым днём 8 сакавіка. Усмешкамі і святочным канцэртам запомніўся супрацоўніцам гэты перадсвяточны дзень.

Чытаць падрабязней »
Навіны

Міжнародны дзень роднай мовы ў Маскве

28 лютага 2025 года ў Цэнтры славянскіх культур бібліятэкі замежнай літаратуры імя М. І. Рудаміно прайшоў вечар, прысвечаны Дню роднай мовы -- "Беларуская мова ў сям'і еўрапейскіх моў". Ён быў арганізаваны Нацыянальна-культурнай аўтаноміяй "Беларусы Масквы". Першае слова было прадастаўлена Аліферчык Таццяне Мікалаеўне, загадчыку аддзела славістыкі і тэорыі мовы, кандыдату філалагічных навук, дацэнту Інстытута мовазнаўства

Чытаць падрабязней »
Навіны

Генацыд беларускага народа ў перыяд акупацыі БССР 1941–1944 гг.

26 лютага з калектывам Палаца Рэспублікі ў рамках правядзення Адзінага дня інфармавання сустрэліся прадстаўнікі грамадскага аб'яднання «Защитники правды и памяти о Великой Отечественной войне». Спікеры абмяркоўвалі адну з галоўных тэм: генацыд беларускага народа ў перыяд акупацыі БССР 1941--1944 гг. Сваё выступленне К.І. Рэмішэўскі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы

Чытаць падрабязней »
Навіны

Італьянская літаратура на беларускіх землях у XVI—ХХ стагоддзях

Чарота, У. І. Італьянская літаратура на беларускіх землях у XVI-ХХ стагоддзях / У.І.Чарота // Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. — Мінск : Беларуская навука, 2025. — 160 с. У манаграфіі даследуецца праблема рэцэпцыі італьянскага мастацтва слова, засваення яго мастацкага вопыту літаратурай Беларусі ў ХVI—ХХ стагоддзях.

Чытаць падрабязней »
belБеларуская мова