Навіны
Падарожжа ў краіну слоўнікаў
Дыялогавая пляцоўка пад назвай "Падарожжа ў краіну слоўнікаў" адбылася 25 лютага 2025 года на базе ДНУ "Гімназія № 25 імя Рымы Шаршнёвай г. Мінска" і была прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы. У ёй прынялі ўдзел супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Паляшчук Наталля Вікенцьеўна, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы, Ялынцава Ірына Уладзіміраўна, загадчык аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей, вучні 10-х класаў гімназіі
Фальклор як частка традыцыйнай культуры
Госць радыё «Культура» — доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Валодзіна. Тэмы размовы: фальклор — духоўнае багацце беларускага народа; фальклорныя экспедыцыі як крыніцы спасціжэння самабытнай народнай творчасці; навукова-папулярная серыя "Фальклорныя скарбы Беларусі»; прэзентацыя новага альбома серыі;
«Вучоны спазнае любую праблему і сфармулюе даследчую тэму»
У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі 20 лютага 2025 г. адбылася творчая сустрэча вучоных-мовазнаўцаў з вучнямі ДУА «Сярэдняя школа № 140 г. Мінска», ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Жодзіна» і студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Арганізацыя дыялогу з моладдзю аб роднай мове
Анонс кіналекторыя «И мальчики встали на место отцов…»
27 лютага 2025 года ў 14.30 (аўд. 302) у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбудзецца пасяджэнне кіналекторыя "Экран і час", прысвечанае 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пад назвай"И мальчики встали на место отцов…" (з праглядам ігравога фільма "Іван Макаравіч», "Беларусьфільм", 1968). У 1970 годзе фільм "Іван Макаравіч" атрымаў Гран-пры "Сярэбраная Мінерва"
Час высокіх тэхналогій+. «Роднае слова»
00:18 –Анонс. 01:55 — На планеце — больш за 7 тысяч моў. Чаму да сярэдзіны гэтага стагоддзя палова з іх можа знікнуць, і што дапамагае мовам выжываць? 02:55 — «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак» на аснове электронных баз ствараюць у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Што ён сабой уяўляе? 07:29 — Лічбавыя тэхналогіі ў адукацыі 08:00 — Адукацыйны комплекс «Цуды з праявамі» — як ён дапамагае вывучаць фразеалагізмы?
Віншуем Валянціну Паўлаўну Русак!
Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі віншуюць загадчыка аддзела сучаснай беларускай мовы доктара філалагічных навук В. П. Русак з ганаровай узнагародай "У гонар 100-годдзя Інстытута беларускай культуры". Пастанова Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 7 лютага 2025 г. № 56. У. Р. Гусакоў.