Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Навіны

Навіны

Мова роднай зямлі

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі сталася добрай традыцыяй святкаваць Міжнародны дзень роднай мовы разам са студэнтамі сталічных вышэйшых навучальных устаноў. 19 лютага 2025 г. у нашу ўстанову завіталі першакурснікі факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта

Чытаць падрабязней »
Навіны

"Наша раніца". 21.02.2025

У студыі праграмы «Наша раніца» – навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі Алена Паўлава. Размова ідзе пра Масленіцу, гісторыю гэтага свята і традыцыі.

Чытаць падрабязней »
Навіны

Актуальнае інтэрв'ю

У Кітаі выдадзены беларуска-кітайскі слоўнік, у Японіі адкрыты курсы па вывучэнні беларускай мовы. Як беларуская мова развіваецца ў сучасным свеце? Пра гэта расказаў Ігар Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Якія існуюць новыя ініцыятывы і праекты па аднаўленні помнікаў пісьменства? Чым беларуская мова цікавая для замежных даследчыкаў?

Чытаць падрабязней »
Навіны

Лекцыя «История создания кинофильма „Дикая охота короля Стаха"»

21 лютага 2025 г. у 17.00 у музеі "Лошыцкая сядзіба", філіяле Музея гісторыі горада Мінска, на выставе «Как снимали кинофильм "Дикая охота короля Стаха"» прайшла лекцыя загадчыка аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства,этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры,мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдата мастацтвазнаўства Антаніны Карпілавай «История создания кинофильма „Дикая охота короля Стаха" (В. Рубінчык, У. Караткевіч; кінастудыя "Беларусфільм")».

Чытаць падрабязней »
Навіны

Навука і мастацтва

Госць радыё "Культура" — малодшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вольга Трубач. Яна расказала пра: • працу фалькларыстаў і этнографаў; • збор і папулярызацыю фальклору; • серыю альбомаў «Фальклорныя скарбы Беларусі»;

Чытаць падрабязней »
Навіны

У Беларусі праходзіць выстава «Востраў»

У гэтыя дні ў галерэі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праходзіць выстава «Востраў» майстра фатаграфіі з Цвярскога краю Дзмітрыя Камнева. Экспазіцыя прысвечана нядаўна адроджанай ля вытокаў Волгі Новасалавецкай Усялугскай пустыні і яе насельнікам. https://youtu.be/MJgsCgugJsg

Чытаць падрабязней »
belБеларуская мова