Навіны
Анонс трансляцыі «Міжнародны дзень роднай мовы»
28 лютага 2025 года ў 18.00 у Цэнтры славянскіх культур г. Масквы адбудзецца мерапрыемства "Міжнародны дзень роднай мовы". У рамках мерапрыемства выступяць эксперты ў галіне славістыкі і тэорыі мовы, а таксама выкладчыкі і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Першай выступіць Таццяна Мікалаеўна Аліферчык, загадчык аддзела славістыкі і тэорыі мовы, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа
Аб беларускай мове
Тэма гутаркі «Аб беларускай мове». Госці студыі «Вячэрні Віцебск» — дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Эльвіра Ярмоленка. https://youtu.be/cVPxGqOtBP8
«Остров»: фотавыстава майстра фатаграфіі Дзмітрыя Камнева
14 лютага 2025 года ў 11.00 у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фотавыставы майстра фатаграфіі Цвярскога рэгіёна Дзмітрыя Камнева «Остров» (г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, к. 2, 2 паверх). Аб фотапраекце: На мяжы XVII і XVIII стагоддзяў звычайны юнак, сялянскі сын
Анонс прэзентацыі кнігі «Лексiчны атлас беларускiх народных гаворак»
18 лютага 2025 у 14.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя кнігі «Лексiчны атлас беларускiх народных гаворак: аналітычныя і даведачна-інфармацыйныя матэрыялы».
«Беларускае слова: гісторыя і сучаснасць»
Госці радыё "Культура" – Наталля Паляшчук, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, і Эльвіра Ярмоленка, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела, кандыдат філалагічных навук. Тэмы размовы: асноўныя накірункі дзейнасці аддзела гісторыі беларускай мовы; праект стагоддзя – «Гістарычны слоўнік беларускай мовы”