Навіны
Анонс канферэнцыі «Нацыянальныя літаратуры ў эпоху глабалізацыі»
18 лютага ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (пачатак пленарнага пасяджэння ў 10.00, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корпус 2, аўд. 302) адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя “Нацыянальныя літаратуры ў эпоху глабалізацыі: тэорыя, практыка адаптацыйных працэсаў, вынікі”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі І. Я. Навуменкі.
Гісторыя і душа народа
Абсалютныя унікумы "ад палеаліту" ў Год добраўпарадкавання –у новых дэкарацыях! 45 гадоў чуем: "Музей старажытнабеларускай культуры", аднак дэ-юрэ такой установы ў структуры Акадэміі навук ніколі не было – толькі аднайменны аддзел. Пакуль яшчэ экспазіцыю ўсё ж будзем называць "музеем" – больш звыкла! Ён быў утвораны ў 1979-м.
Анонс лекцыі «История создания кинофильма „Дикая охота короля Стаха“»
21 лютага 2025 г. у 17.00 у музеі "Лошыцкая сядзіба", філіяле Музея гісторыі горада Мінска, на выставе «Как снимали кинофильм "Дикая охота короля Стаха"» адбудзецца лекцыя кіназнаўцы Антаніны Карпілавай «История создания фильма "Дикая охота короля Стаха" (В. Рубінчык, У. Караткевіч; кінастудыя "Беларусфільм")». Гісторыя стварэння фільма знаходзіцца ў фокусе даследаванняў кіназнаўцы Антаніны Карпілавай. На лекцыі вы даведаецеся
Анонс Рэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа і канал "Культура" Беларускага радыё запрашаюць прыняць удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы. Дыктоўка адбудзецца 21 лютага 2025 г. з 13:00 да 14:00 у рэжыме анлайн-трансляцыі на youtube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.
Зімняя спартакіяда-2025
8 лютага 2025 года каманда Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прыняла актыўны ўдзел у зімовай спартакіядзе-2025, прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (Мінская вобласць, Валожынскі р-н, а/г Ракаў, ДАЛ "Фатон" НАН Беларусі). Прафкам Цэнтра дзякуе кожнаму члену каманды за волю да перамогі і выдатны старт!
«Вадзіца-царыца, усяму свету памачніца»
Вадзіца-царыца, усяму свету памачніца : беларускія замовы з пераказам на рускую і перакладам на англійскую мову: ілюстраванае выданне з гукавым дадаткам / запіс і ўклад. Т. В. Валодзінай ; навук. рэд. А. І. Лакотка ; пер. на англ. мову І. М. Дубянецкай ; іл. Н. А. Сухой. — Мінск : Беларуская навука, 2025. — 176 с. У выданне ўключаны тэксты замоў – адметнага, да сённяшняга дня жывога жанру фальклорнай творчасці беларусаў. Абсалютная большасць з іх друкуецца ўпершыню. Перад чытачом адкрываецца багаты свет традыцыйных уяўленняў з яго цесным і арганічным знітаваннем