Навіны
Светлай памяці Піліпенкі Міхаіла Фёдаравіча (19.05.1936-6.04.2025)
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі З ГЛЫБОКІМ ЖАЛЕМ ПАВЕДАМЛЯЕ АБ СМЕРЦІ ПІЛІПЕНКІ Міхаіла Фёдаравіча (19.05.1936-6.04.2025), члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара гістарычных навук, прафесара, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь. ВЫКАЗВАЕМ ГЛЫБОКІЯ СПАЧУВАННІ РОДНЫМ, БЛІЗКІМ І КАЛЕГАМ МІХАІЛА ФЁДАРАВІЧА
Сустрэча ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка
Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі І.Л. Капылоў, загадчык аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі А.М. Лапцёнак, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Н.В. Паляшчук 2 красавіка 2025 г. прынялі ўдзел у сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Лекцыя «Беларуская стылістыка»
3 красавіка 2025 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры адбылася лекцыя прафесара Віктара Іванавіча Іўчанкава, прысвечаная генезісу, анталагічным асаблівасцям і сучаснаму стану беларускай стылістыкі.
Мерапрыемствы Саюзнай дзяржавы
Міжнародны эканамічны форум — дні Пензенскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь. Кіраўніцтва Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз кінематаграфістаў", уключаючы загадчыка аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі А.А.Карпілаву, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з афіцыйнымі асобамі Рэспублікі Беларусь сустракалі
Лекцыя і майстар-клас «Старажытныя жаночыя галаўныя ўборы»
Бібліятэка-філіял № 2 г. Гомеля працягвае цыкл лекцый аб традыцыйнай беларускай культуры "Вытокі і карані" ў рамках праекта “Часоў злучальная нітка”. 22 сакавіка 2025 года адбыліся лекцыя і майстар-клас “Старажытныя жаночыя галаўныя ўборы ў традыцыйным беларускім касцюме” з удзелам кандыдата мастацтвазнаўства старшага навуковага супрацоўніка Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры
Анонс лекцыі «Беларуская стылістыка»
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае на цыкл лекцый ад заснавальніка беларускай навуковай школы дыскурснага аналізу СМІ, доктара філалагічных навук, прафесара Віктара Іванавіча Іўчанкава. Першая лекцыя адбудзецца 3 красавіка (чацвер) у 14:00 па адрасе: вул. Сурганава, д.1, корп. 2, аўд. 302. Тэма лекцыі: "Беларуская стылістыка: генезіс, анталагічныя асаблівасці і сучасны стан".