Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Навіны

Навіны

Анонс круглага стала «Беларуская мова як інструмент…»

21 лютага 2025 года ў 10.30 у Прэс-цэнтры Дома прэсы пройдзе круглы стол, прымеркаваны да Дня роднай мовы, на тэму "Беларуская мова як інструмент фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці і культуры міжнацыянальнага дыялогу". У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выдавецкага дома «Звязда», рэдакцыі часопіса «Роднае слова».

Чытаць падрабязней »
Навіны

Мова роднай зямлі

Госці радыё "Культура" — дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў і кандыдат філалагічных навук Вераніка Мандзік. Тэмы гутаркі: 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы; роднае слова — крыніца, праз якую мы спазнаем жыццё і навакольны свет;

Чытаць падрабязней »
Навіны

Прэзентацыя кнігі «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак»

18 лютага 2025 года ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня роднай мовы, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак. Аналітычныя даведачна-інфармацыйныя матэрыялы» загадчыка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Веранікі Мікалаеўны Курцовай. З прывітальным словам выступіў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ігар Лявонавіч Капылоў.

Чытаць падрабязней »
Навіны

План мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы

План мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы. Міжнародны дзень роднай мовы — штогадовае свята, заснаванае рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА ў 2000 г. Галоўная мэта свята – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Чытаць падрабязней »
Навіны

Канферэнцыя «Нацыянальныя літаратуры ў эпоху глабалізацыі»

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Нацыянальныя літаратуры ў эпоху глабалізацыі: тэорыя, практыка адаптацыйных працэсаў, вынікі”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі І. Я. Навуменкі, адбылася 18 лютага 2025 года ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Мерапрыемства сабрала вучоных з усёй краіны і замежжа

Чытаць падрабязней »
Навіны

Сустрэча са студэнтамі БДУ

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы студэнты факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта наведалі НАН Беларусі. Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры правялі прэзентацыю фундаментальнага выдання «Беларуская мова ад «А» да «Я», падзяліліся вопытам выкарыстання беларускай мовы пры працы з нейрасеткамі.

Чытаць падрабязней »
belБеларуская мова