Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Навіны

Навіны

Семінар для настаўнікаў беларускай мовы

10 студзеня 2025 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшоў семінар для настаўнікаў беларускай мовы Савецкага раёна г. Мінска. Семінар быў арганізаваны Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа і рэсурсным цэнтрам грамадска-гуманітарнага напрамку "Цэнтр беларускай мовы і культуры" пры падтрымцы ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі

Чытаць падрабязней »
Навіны

Круглы стол, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага С. В. Марцалева

10 студзеня 2025 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбыўся круглы стол, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага Станіслава Віктаравіча Марцалева, дырэктара Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Акадэміі навук Беларусі з 1976 па 1994 гады. У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Інстытута, яго былыя калегі, вучні, члены сям'і.

Чытаць падрабязней »
Навіны

Круглы стол "Да 100-годдзя выдатных дзеячаў беларускага мовазнаўства"

У 2024 г. адзначалася 100-годдзе з дня нараджэння выдатных дзеячаў беларускага мовазнаўства, знакамітых вучоных Аркадзя Іосіфавіча Жураўскага (5 жніўня 1924 г.), Уладзіміра Васільевіча Анічэнкі (20 ліпеня 1924 г.), Аляксея Пятровіча Груцы (9 мая 1924 г.). Як даніна павагі да іх шматгадовай плённай навуковай дзейнасці, удзячнасць за іх працу і значныя прафесійныя дасягненні, шанаванне

Чытаць падрабязней »
Навіны

Віншаванні ад Музычнай капэлы

З Раством віншуе музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У рамках работы па ўкараненні ў міжнародны выканальніцкі практыкум выдадзенай аддзелам музычна-выканальніцкага мастацтва ў 2024 годзе першай кнігі першага тома "Анталогіі нацыянальнай харавой спадчыны Беларусі" ствараецца беларуска-кітайскі віртуальны хор. Усе ўдзельнікі самастойна вывучаюць музычны матэрыял і дасылаюць запіс

Чытаць падрабязней »
Навіны

Пераможцы конкурсу "Топ-10" за 2024 год

На аснове вынікаў конкурсу за 2024 год Бюро Прэзідыума НАН Беларусі прыняла рашэнне зацвердзіць пералік пераможцаў конкурсу «Топ-10» вынікаў дзейнасці вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў за 2024 год. Пераможцамі конкурсу "Топ-10" за 2024 год сталі: Гурко Аляксандр Віктаравіч, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства дзяржаўнай навуковай установы

Чытаць падрабязней »
Навіны

Жураўскі, А. І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы

Жураўскі, А. І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы: да 100-годдзя з дня нараджэння вучонага / А. І. Жураўскі ; уступ. арт., навук.-давед. апарат, уклад.: Н. В. Паляшчук, Э. В. Ярмоленка, С. М. Макітрук. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 295 с. Кніга прысвечана апісанню станаўлення і развіцця літаратурна-пісьмовага маўлення эпохі беларускай народнасці. Унутранае, структурнае развіццё пісьмовага маўлення разглядаецца ў цеснай сувязі з гісторыяй асноўных жанрава-стылёвых разнавіднасцей беларускай літаратурнай мовы, яе грамадскіх і культурных функцый

Чытаць падрабязней »
belБеларуская мова