Scroll Top
st. Surganova, 1, bldg. 2, Minsk, Republic of Belarus

2021

Belarusian language is a global history-cultural chestnut of the nation and Dziarzhavy: (yes, the 90th year of the Institute of Mosarism named after Yakub Kolas): zb. navuk. art. U 2 hours Part 1 / National aka d. Sciences of Belarus, Center for Research. Belarus. culture, language and literature, Yakub Kolas Institute of Movascience; pad agul. ed. I. L. Kapylova; navuk. ed.: V.U. Mitskevich, I. U. Yalyntsava. – Minsk: Belarusian Science, 2021. – 283 p.
ISBN 978-985-08-2809-5.

Belarusian language is a global history-cultural chestnut of the nation and Dzyarzhava: (yes, the 90-year-old Institute of Movaznaya named after Yakub Kolas): zb. navuk. art. U 2 hours. Part 2 / National acad. Sciences of Belarus, Center for Research. Belarus. culture, language and literature, Institute of Movaznastva named after Yakub Kolas; pad agul. ed. I. L. Kapylova; navuk. ed.: V. U. Mitskevich, I. U. Yalyntsava. – Minsk: Belarusian Science, 2021. – 273 p.
ISBN 978-985-08-2810-1.

Zbornik are darkened by the Pershag Pershag Maijaga Kangrez “Belarusian Mova-Galonya Gistoryka-Cultural Kashtoranas Natsi I Dzyarzhava”, Pryasnaga 90-year-oldju izhuba of movisor, Yakuba Kolas Nan Belarusai. They address current problems of modern linguistics, dialectology, anamastics, lexicalology and lexicagraphy, computer linguistics, terminology and terminography, language
They are divided into linguists, literary scholars, historians, ethnographers, folklore scholars, and everyone else who knows the history and current conditions of the Belarusian language.

Белорусская диаспора в Армении и армянская диаспора в Беларуси: Этническая идентичность и межкультурные взаимоотношения в современных условиях: [монография] / М. В. Галстян,  А. В. Гурко  [и  др.];  Отв. ред. М. В. Галстян, А. В. Гурко. – Ер.: Изд­во ИАЭ НАН РА, 2021.–200 с.

В монографии изложены результаты двухлетнего исследования  проведенных армянскими и белорусскими этнологами при поддержке Комитета по науке МОН РА и Белорусского Республиканского Фонда фундаментальных  исследований  по  теме «Белорусская диаспора в Армении и армянская диаспора в Беларуси: Этническая идентичность и межкультурные взаимоотношения в современных условиях».В коллективной  монографии, состоящей из 2­х частей, представлены результаты  комплексного этносоциологического исследования армянской общины в Беларуси и белорусской общины в Армении. Коллективная монография  представляет  интерес для специалистов в области социально­гуманитарных  наук, работников государственных органов управления и широкого круга читателей.

Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні. Вып. 6 / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа / навук. рэд. В. М. Курцова, Л. П. Кунцэвіч. – Мінск : Беларуская навука, 2021. – 440 с.

Шосты выпуск выдання “Беларуская дыялекталогія: Матэрыялы і даследаванні” прысвечаны пытанням дыялектнай лексікаграфіі, анамастыкі і тэкстаграфіі. Адметная праца ў зборніку – гэта архіўныя спадчына, якая рэпрэзентавана моўнай часткай манаграфіі І.А.Сербава “Беларусы-сакуны” і невялічкім слоўнікам Язэпа Дылы. Змяшчаюцца ў зборніку таксама артыкулы пра стан сучаснага маўлення на тэрыторыі Беласточчыны, падрыхтаваныя на аснове аналізу расшыфраваных запісаў, назапашаных у час дыялекталагічных экспедыцый на працягу 2015-2018 гг. Сучасная мясцовая беларуская гаворка ў форме тэкстаў прадстаўлена з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама з беларуска-польскага памежжа.
Зборнік робіць важны ўклад у рэалізацыю фундаментальнага праекта “Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак” і з’яўляецца 
запатрабаваным сярод лінгвістаў, этнографаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто працуе з родным словам.

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні. В. 8

Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклор у гістарычных дакументах», «З рукапіснай фальклорнай спадчыны», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «З калекцыі фальклорных запісаў», «Фальклор беларусаў замежжа», «Юбілеі». Тэарэтычны блок адведзены пытанням канструявання традыцыі ў сучасных формах народнай творчасці і масавай культуры, разглядаюцца спрэчныя пытанні расшыфроўкі беларускага арнаменту. Шырока прадстаўлены фальклорныя запісы беларусаў з розных, у тым ліку замежных, архіваў.
The collection is divided into falklarists, ethnologists, movaznauts, mastatstvazna, krayizna, and taxa ўsіkh, who is a nationalist.

Беларусь на выставках ХІХ – начала ХХ в. / А. Л. Киштымов; науч. ред. С. П. Витязь; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исследований белорус. культуры, языка и литературы. – Минск: Беларуская навука, 2021. – 299 с.: ил.
ISBN 978-985-08-2805-7.

В монографии рассмотрена история становления и развития выставочного дела на белорусских землях, показаны специфика и особенности этого процесса. Комплексно исследуются динамика развития выставочного дела в ХІХ – начале ХХ в., типы, формы и классификация выставок, характер экспонатов и экспонентов на них из Беларуси. В 1829–1914 гг. белорусские экспонаты демонстрировались почти на 250 отечественных и зарубежных выставках. Около 100 экспонентов из Беларуси были представлены на девяти универсальных всемирных выставках ХІХ в., более 250 – на всероссийских выставках 1882, 1896 и 1913 гг. Исследование выполнено на базе широкого круга архивных источников из белорусских и зарубежных архивов. Большинство этих источников впервые вводится в научный оборот.
Монография будет полезна не только тем, кто профессионально занят исследованиями по истории Беларуси, но и преподавателям, студентам, дизайнерам, специалистам в области выставочного бизнеса.

Бунеева, Д. Ю. Кіч у мастацкай культуры сучаснай Беларусі / Д. Ю. Бунеева. – Мінск : Беларуская навука, 2021. – 242 с. : іл.
ISBN 978-985-08-2699-2.

У выданні разглядаецца феномен кічу і яго праявы ў творчасці сучасных беларускіх аўтараў – як самадзейных майстроў, так і вядомых жывапісцаў, скульптараў, графікаў. Робіцца спроба асэнсавання гэтай складанай з’явы, даецца вызначэнне яе асноўных стылёвых рыс і тэматычных напрамкаў, а таксама крытэрыяў ідэнтыфікацыі і ацэнкі твораў з рысамі кічу.
Разлічана на спецыялістаў-мастацтвазнаўцаў і прадстаўнікоў інстытуцый, якія маюць дачыненне да фарміравання сучаснай візуальнай прасторы, а таксама на шырокае кола чытачоў.

Валодзіна, Т. В. Далман. Асоба і міф / Таццяна Валодзіна, Уладзімір Лобач. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 191: іл. – (Фальклор нашага краю).
ISBN 978-985-08-2761-6.

У кнізе на матэрыялах палявых экспедыцый на тэрыторыі Паўночна-Заходняй Беларусі прадстаўлены феномен знахарства, які і сёння займае віднае месца ў мясцовай этнакультурнай традыцыі. У цэнтры ўвагі – фігура Міхаіла Уладзіміравіча Даламанава. Рускі патомны дваранін, які меў найвышэйшы маральны аўтарытэт у досыць невялікім кутку Глыбоччыны і Пастаўшчыны, у паваенныя дзесяцігоддзі зрабіўся сапраўднай легендай з лаканічным найменнем «Далман». Успаміны і аповеды пра яго разгортваюцца ва ўнікальную і парадаксальную сваёй выключнасцю жыццёвую гісторыю.
Кніга будзе цікавая этнографам, фалькларыстам, краязнаўцам, а таксама ўсім, хто захапляецца гісторыяй і культурай роднага краю.

Віцебска-Веліжскія запісы / аўт. ідэі Ю. І. Внуковіч; прад., уклад.: Ю. І. Внуковіч, Я. І. Грыневіч; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 62 с. + 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM). – (Аўтэнтычны фальклор беларускага памежжа).
ISBN 978-985-08-2733-3.

У выданні з серыі «Аўтэнтычны фальклор беларускага памежжа» прадстаўлены гуказапісы з вёскі Брыгітполле Віцебскага раёна Віцебскай вобласці і вёскі Грэдзякі Веліжскага раёна Смаленскай вобласці, зробленыя Г. А. Барташэвіч і К. П. Кабашнікавым у 1989 г. Яны публікуюцца ўпершыню з захаваннем арыгінальнага гучання дзеля перадачы адметнага каларыту мясцовай беларускай гаворкі і фальклору ўзору мінулага стагоддзя. У склад гуказапісаў увайшлі і традыцыйныя песенныя творы, і этнаграфічныя апісанні некалькіх свят, абрадаў, звычаяў.
Прызначана для спецыялістаў у галіне фалькларыстыкі, этнаграфіі, этнамузыкалогіі, дыялекталогіі, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца этнічнай культурай беларусаў.

Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 5 / рэдкал.: В.У. Ваніна (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2021. — 760 с.: іл.

ISBN 978-985-11-1278-0.

Шматтомнае энцыклапедычнае выданне, у якім на падставе найноўшых архіўных і іншых крыніц адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адмінистратыўна-тэрытарыяльных    адзінак Беларусі —  6 абласцей, 118 райнаў,  а таксама усіх населеных пунктаў кожнага раёна, у тым ліку тых, якія цяпер перасталі існаваць.  пятая кніга прысвечана населеным пунктам Талачынскага, Ушацкага, Чашніцкага, Шаркаўшчынскага раёнаў Віцебскай вобласці.

Граматычная база беларускай мовы / уклад. Уладзімір Кошчанка, Алесь Булойчык. — Электронныя тэкставыя даныя і праграма (350 Мб). — Мінск: Тэхналогія, 2021. — 1 электронны аптычны дыск (CDR). Сістэмныя патрабаванні: HTML5-сумяшчальны браўзер.
ISBN 978-985-458-321-1., DOI: 10.13140/RG.2.2.17868.33929
 
Прапанаванае выданне — найбольш поўны на сённяшні дзень лексіка-граматычны даведнік па беларускай мове. База змяшчае звыш 240 тысяч слоў і грунтуецца на максімальна шырокім фактычным матэрыяле. Гэта акадэмічныя нарматыўныя слоўнікі беларускай мовы, выдадзеныя ў 1984-2016 гадах, іншыя ключавыя слоўнікі апошніх дзесяцігоддзяў, Беларускі N-корпус ды інш. Такі ахоп дазволіў сфарміраваць сапраўды рэпрэзентатыўны і актуальны словаспіс беларускай мовы. Істотнае адрозненне і перавага «Граматычнай базы беларускай мовы» — яе электронная форма (папярэднія падобныя праекты былі толькі ў папяровым выглядзе), і таму яна можа выкарыстоўвацца для далейшых лічбавых распрацовак, звязаных з беларускай мовай. Апрача версіі на дыску, база будзе мець актуальную інтэрнэт-версію і рэпазіторый зыходных файлаў.
Гэта першае выданне такога тыпу, дзе кожная лексема суправаджаецца падрабязным граматычным апісаннем, спасылкамі на слоўнікі і пералікам аўтараў, якія ўжывалі яе.
База распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі CC BY-SA 4.0

Жизнь и творческое наследие А. С. Дембовецкого: к 180-летию со дня рождения: материалы Междунар. науч.-практ. конф., г. Могилев, 13 марта 2020 г. / сост.: В. В. Шейбак, Е. Н. Изергина, Я. С. Кнурева; редкол.: А. И. Локотко (гл. ред.) [и др.]; Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы Нац. акад. наук Беларуси. – Минск: Беларуская навука, 2021. – 289 с.
ISBN 978-985-08-2677-0.

В сборнике представлены доклады участников Международной научно-практической конференции «Жизнь и творческое наследие А. С. Дембовецкого (к 180-летию со дня рождения)», которая состоялась 13 марта 2020 г. в Могилеве. В материалах отражены результаты выполненных авторами исследований, посвященных жизнедеятельности А. С. Дембовецкого и оставленному им наследию, традициям материальной и духовной культуры населения Белорусского Поднепровья, этноконфессиональным и этнокультурным процессам на территории Могилевщины и в зоне белорусско-русского пограничья, актуальным проблемам этнологии и смежных с ней научных дисциплин.
Адресуется этнологам, историкам, музееведам, искусствоведам, всем, кто интересуется вопросами истории, этнокультурного и этноконфессионального развития Белорусского Поднепровья.

Квилинкова, Е. Н. Белорусы в Молдове и Молдова в белорусах / Е. Н. Квилинкова, В. А. Сакович; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит. – Минск: Беларуская навука, 2021. – 455 с.: ил. – (Мир глазами этнолога).
ISBN 978-985-08-2694-7.

Данная книга знакомит читателей с жизнью и деятельностью белорусской диаспоры Молдовы. Формы проявления у них этнической идентичности, а также особенности процесса адаптации, аккультурации и интеграции в молдавское этнокультурное пространство освещаются в работе на материалах полевых этнографических исследований. Выявляются характерные для белорусов принципы межэтнической коммуникации и стратегии адаптации, а также соотношение понятий «Родина» и «гражданство». Показана деятельность белорусских этнокультурных организаций Молдовы по сохранению и продвижению белорусского языка и культуры. Национальные традиции и праздники рассматриваются в связи со способами трансляции белорусского культурного наследия. Раскрывается роль посольства, общин и СМИ в контексте формирования положительного образа Беларуси через свою этническую группу, проживающую за рубежом.
Книга представляет интерес как для этнологов, этносоциологов, культурологов и этнопсихологов, так и для широкого круга читателей, интересующихся протекающими в современных диаспорах процессами, в частности жизнью белорусского зарубежья.

Кітайска-беларускі слоўнік. Беларуска-кітайскі слоўнік = 汉白白汉词典 / Я. В. Волкава, А. В. Камінская, І. Л. Капылоў, У. А. Кошчанка, Г. І. Кухарэнка, С. В. Ліпніцкая, Г. С. Харланава / пад. навук. рэд. І. Л. Капылова. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2021. – 870 с.

Гэта першая лексікаграфічная праца ў гісторыі моўна-культурных узаемасувязей беларускага і кітайскага народаў. Аб’ём кожнага са слоўнікаў складае звыш 9 тысяч слоў. Слоўнікі змяшчаюць актуальную лексіку сучасных беларускай і кітайскай моў: словы, якія ахопліваюць асноўныя сферы жыцця і дзейнасці чалавека.
Слоўнік адрасаваны ў першую чаргу тым, хто пачынае вывучаць кітайскую мову ў Беларусі і беларускую мову ў Кітаі, упершыню знаёміцца з культурай і гісторыяй кітайскага і беларускага народаў. Ён прызначаны для пашырэння слоўнікавага запасу і сістэматызацыі ведаў лексікі кітайскай і беларускай моў як замежных. Выкарыстоўваць такія слоўнікі можна будзе як для самастойнага вывучэння моў, так і ў якасці дадатковага дапаможніка да асноўнага курса.

Локотко, А. И. «В музыке летящих ракет…»: (космос в зеркале авангардной архитектуры) = “The music of rockets rushing into the sky…”: (the cosmos in the mirror of avant-garde architecture) / А. И. Локотко; пер. с рус. Д. М. Олексенко. – Минск: Беларуская навука, 2021. — 94 с.: ил.
ISBN 978-985-08-2689-3.

В книге раскрывается тема космоса от Древнего Египта и Античности, Ренессанса и барокко до монументально-символичных произведений времен Французской революции К.-Н. Леду и Э.-Л. Булле, футуристических времен Первой мировой войны Э. Мендельсона и А. Сант-Элиа, 1920–1930-х гг. В. Татлина и Я. Чернихова. Архитектура и искусство ХХ в. представлены в творчестве Я. Дроздовича, М. Чюрлёниса, монументальных произведениях, посвященных апофеозу победы народа в Великой Отечественной войне, одчих И. Лангбарда, Г. Заборского, С. Мусинского, современных зрелищных и спортивных сооружениях В. Крамаренко, В. Виноградова, О. Воробьева и др. Творчество авангардистов рассматривается в контексте космологических учений В. Вернадского, произведений З. Хадид, Р. Пиано, С. Калатрава, а также развития архитектуры космических кораблей Г. Балашовой.
Предназначена для архитекторов, искусствоведов, культурологов, широкого круга отечественных и зарубежных читателей.

Лакотка, А. І. Над нівамі роднай зямлі: альбом малюнкаў і графікі / А. І. Лакотка. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 254 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2775-3.

Аўтар, архітэктар, доктар архітэктуры, доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік Аляксандр Іванавіч Лакотка прадстаўляе альбом акварэльнага жывапісу і графічных работ, напісаных з 1985 года і да сённяшняга дня. Асноўныя тэмы твораў – краявіды розных пораў года, помнікі архітэктуры, відарысы сёл, мястэчак і хутароў Беларусі. Амаль усе работы друкуюцца ўпершыню.
Адрасаваны аматарам выяўленчых мастацтваў і ўсім, каго цікавіць прыгажосць беларускай зямлі.

Максім Танк : фотаальбом / уклад., прадм.: М. У. Мікуліч ; навук. рэд. У. В. Гніламедаў ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Я. Купалы. – Мінск : Беларуская навука, 2021. – 303 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2801-9.

Фотаальбом прысвечаны выяўленню феномена Максіма Танка – асобы першай велічыні ў гісторыі беларускай літаратуры і дзяржаўна-культурнага будаўніцтва Беларусі. Падрыхтаванае як фотаілюстраваны летапіс багатай і складанай жыццёвай біяграфіі, напружанай літаратурнай, грамадска-культурнай і дзяржаўнай дзейнасці народнага паэта БССР, лаўрэата дзяржаўных прэмій СССР і БССР, Ленінскай прэміі, акадэміка НАН Беларусі, выданне раскрывае філасофска-патрыятычныя і сацыяльна-маральныя асновы і прынцыпы яго яркай і каларытнай індывідуальнасці, сцвярджэння высокіх духоўных каштоўнасцей жыцця і чалавека.
Разлічана на літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў, работнікаў сферы культуры, усіх, хто цікавіцца праблемамі развіцця беларускай літаратуры.

Мастацкая прастора Еўропы XIX – пачатку ХХІ ст. і Станіслаў Манюшка: гісторыя, сучасны стан: матэрыялы Міжнар. навук.-практ. форуму, Мінск, Смілавічы, 30–31 мая 2019 г. / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; рэдкал.: А. І. Лакотка [і інш.]; рэд.-уклад.: Н. А. Капыцько. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 455 с., іл.
ISBN 978-985-08-2727-2.

Зборнік уключае артыкулы даследчыкаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі, Украіны i Казахстана, ахоплівае шырокае кола пытанняў, звязаных з асобай С. Манюшкі і даследаваннямі яго творчай спадчыны, з праблематыкай вывучэння культуры Беларусі ў еўрапейскім кантэксце.
Адрасаваны мастацтвазнаўцам, гісторыкам, культуролагам, краязнаўцам, выкладчыкам і студэнтам сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, арганізатарам рэгіянальнага турызму, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.

Мушынскі, М. І. Свайму часу і вечнасці: зборнік артыкулаў / М. І. Мушынскі; уклад. Т. Ф. Мушынская, Т. М. Мушынская; навук. рэд. І. В. Саверчанка. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 480 с.
ISBN 978-985-08-2687-9.

У зборнік «Свайму часу і вечнасці» ўвайшлі артыкулы выдатнага тэкстолага і дзеяча нацыянальнай культуры, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара Міхася Іосіфавіча Мушынскага (1931–2018).
Навуковыя працы, прадстаўленыя ў кнізе, адлюстроўваюць яго фундаментальныя даследаванні ў галіне беларускага літаратуразнаўства за апошнія дзесяць гадоў жыцця. Большасць з іх прысвечаны творчасці Якуба Коласа, Івана Мележа, Максіма, Гаўрылы і Галіны Гарэцкіх, Івана Шамякіна, а таксама іншых беларускіх пісьменнікаў і вучоных. Кніга адрасавана ўсім, хто займаецца даследаваннем айчыннай літаратуры, гісторыкам, культуролагам, а таксама зацікаўленым чытачам.

Ненадавец, А. М. Залацістыя саломкі снапкі / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 261 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
ISBN 978-985-08-2765-4.

У кнізе разглядаецца ўжыванне самай звычайнай саломы ў гаспадарчым працэсе старажытных людзей. Аналізуецца, як змяняліся адносіны вяскоўцаў да гэтага найпрасцейшага дахавага і будаўнічага матэрыялу, традыцыйнага дадатковага корму для хатняй жывёлы, ацяпляльнага рэчыва, выгоднага сродку для пляцення разнастайных гаспадарчых прылад і прадметаў. Часта з-пад умелых рук сялянскіх майстроў з’яўляліся сапраўдныя ўзоры промыслу. Прыводзяцца шматлікія сведчанні этнографаў і фалькларыстаў, літаратараў і вяскоўцаў, звязаныя з працэсам сяўбы, жніва і малацьбы.
Прызначаецца ўсім, хто цікавіцца таямніцамі духоўнай і матэрыяльнай спадчыны беларускага народа, аматарам даўніны, якія заўсёды рады сустрэцца з новымі сведчаннямі з гісторыі сваіх продкаў, іх самабытнага жыццёвага працэсу.

Прасторава-часавыя вобразы ў славянскім літаратурным дыскурсе / Ж. М. Шаладонава [і інш.]; навук. рэд. С. С. Лаўшук; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Я. Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 189 с.
ISBN 978-985-08-2682-4.

У манаграфіі на шырокім літаратурным матэрыяле твораў беларускіх, рускіх, польскіх і ўкраінскіх аўтараў ажыццяўляецца аналіз прасторава-часавых вобразаў, прадстаўленых у адпаведнасці з нацыянальна-аўтарскім кодам мастацкага асваення рэальнасці. Параўнальны аспект даследавання выяўляе нацыянальна-ментальныя і індывідуальна-творчыя асаблівасці ўспрыняцця нацыянальнага быту і быцця ў іх аб’ектыўнай уключанасці ў культурна-цывілізацыйныя працэсы. Даследаванне выканана пры падтрымцы гранта БРФФД (дамова № Г17-021, № дзярж. рэгістрацыі 20170806).
Кніга адрасуецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам, студэнтам гуманітарных факультэтаў ВНУ.

Сакральныя ўзгоркі Беларусі / В. Ф. Вінакураў [і інш.]; навук. рэд.: С. П. Віцязь. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 268 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2791-3.

У калектыўнай манаграфіі ўзгоркі Беларусі паказаны ў комплексным кантэксце: як прыродныя ландшафтныя аб’екты і як своеасаблівая этнакультурная прастора ў міфалагічнай і рытуальнай традыцыях. Абагульняецца інфармацыя пра каля тысячы сакральных пагоркаў, сабраная па гістарычнай, геалагічнай, краязнаўчай літаратуры, па архіўных даных і ў час асабістых экспедыцый за апошнія дзесяцігоддзі. Разглядаюцца ўзвышшы, звязаныя з міфалагічнымі персанажамі, хрысціянскімі святымі, гістарычнымі асобамі і воінамі-чужынцамі, згадваюцца легенды пра скарбы і прывіды. Расказваецца пра ўзгоркі, дзе, паводле паданняў, «праваліўся храм». Асаблівая ўвага надаецца Святым і Лысым горам, якія шырока распаўсюджаны ў Беларусі.
Кніга будзе карыснай для спецыялістаў у галіне прыродакарыстання і аховы прыроднай і гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама для шырокага кола чытачоў.

A little bit closer to the Sun, a little bit further from the Hell of the Month: Belarusian folk philosophy / Т. В. Валодзіна [і інш.]; уклад. і агул. рэд.: І. М. Дубянецкая, С. І. Санько; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т філасофіі. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 481 с.
ISBN 978-985-08-2797-5.

Senior Padzen tried a systematic reconstruction of key themes, ideas and concepts of the traditional world in the opinion of Belarus, what kind of popular folk ideas and plowing and future light, absolutely and justly m the civil settlement and fundamental problems of the traditional citizenship of Belarus.
Intended for humanitarian students, and for all those who appreciate the traditional spiritual culture of Belarus.

«У пошуках папараць-кветкі…» = “???????……” = “In Search of the Flower…” : (з народна-паэтычнай спадчыны) / аўт . ідэі, уклад.: А. І. Лакотка, Т. І. Кухаронак, А. Г. Алфёрава ; пад агул. рэд. акад. А. І. Лакоткі ; пер. на кіт. А. В. Раманоўскай, Ван Цінфэнa ; пер. на англ. Н. М. Сянкевіч ; маст.: М. С. Басалыга [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2021. – 303 с. : іл.
ISBN 978-985-08-2758-6.

У кнізе прадстаўлены беларускія народныя легенды і паданні, у якіх адлюстраваны міфапаэтычныя погляды на стварэнне свету, узнікненне геаграфічных назваў і прыродных аб’ектаў. Пераклад легенд і паданняў на кітайскую і англійскую мовы і арыгінальныя ілюстрацыі, выкананыя мастакамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, значна пашыраць кола айчынных і замежных чытачоў, якія жадаюць пазнаёміцца з рознымі аспектамі культуры народаў свету.
Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца культурай народаў свету.

Флікоп-Світа, Г. А. Іканастасы і алтары грэка-каталіцкіх храмаў Беларусі XVII – першай трэці XIX ст. / Г. А. Флікоп-Світа. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 347 с.: іл. + 1 электрон. апт. дыск (CDROM).
ISBN 978-985-08-2781-4.

Манаграфія прысвечана асноўным сакральным аб’ектам грэка-каталіцкага храма: іканастасам і прысценным алтарам. Выяўляюцца варыянты іх суіснавання, высвятляюцца прычыны знікнення іканастасаў у шэрагу храмаў і пераабсталявання ўнутранай царкоўнай прасторы на лацінскі лад. Вывучаюцца асаблівасці грэка-каталіцкіх іканастасаў, іх канструкцыя і праграма. Даследуюцца спосабы афармлення прысценных алтароў. Прыводзяцца прыклады захаваных працэсійных алтарыкаў – фератронаў. Работа напісана пры выкарыстанні гістарычных дакументаў ХVІІ – першай паловы ХІХ ст. з архіваў, музеяў і бібліятэк Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Аўстрыі, якія асвятляюць стан каля 2600 прыхадскіх, філіяльных, манастырскіх і кафедральных грэка-каталіцкіх цэркваў Вялікага Княства Літоўскага. Прыводзіцца шэраг фотаздымкаў помнікаў сакральнага мастацтва, якія захоўваюцца ў дзеючых храмах, музеях і прыватных зборах, – іканастасаў, алтароў, фератронаў, абразоў, скульптур.
Прызначана для мастацтвазнаўцаў, гісторыкаў, культуролагаў, рэлігіязнаўцаў, музейных супрацоўнікаў, краязнаўцаў і ўсіх тых, хто цікавіцца беларускай культурай і айчыннай мастацкай спадчынай.

Художественная культура Радзивилловского Несвижа : XVIII–XXI вв. / Т. Г. Мдивани [и др.] ; Нац. акад. наук Беларуси; Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы. – Минск: Беларуская навука, 2021. – 301 с., ил.
ISBN 978-985-08-2724-1.

В центре внимания находятся художественная культура Несвижа времен ординаторства князей Радзивиллов и творческая деятельность музыкантов, живописцев, скульпторов, артистов и драматургов, которая нашла продолжение в XX–XXI вв. Впервые использована изоморфная методология, охватывающая в синхронном измерении все виды искусства, и на ее основе создана несвижская хронология важнейших культурных событий XVIII–XXI вв.
Предназначена для профессиональных искусствоведов, музыкантов, художников, театральных деятелей, а также для широкого круга читателей.

Шумский К.А. Народные экологические знания белорусов: традиции и современность / К. А. Шумский ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит. – Минск : Беларуская навука, 2021. – 367 с. : ил. – (Мир глазами этнолога).
ISBN 978-985-08-2753-1.

Представлены результаты комплексного исследования традиционных экологических знаний белорусов. Народные знания белорусов о растительном, животном мире и погоде рассматриваются в широком общеславянском контексте. Определены место и роль знаний об окружающей природе в культуре белорусского этноса, его традиционном мировоззрении, обоснованы экологическая значимость и целесообразность практического использования рациональной части народных экологических знаний на современном этапе.
Для широкого круга специалистов в области гуманитарных наук, экологического образования, воспитания и просвещения, агроэкотуризма, преподавателей и студентов высших учебных заведений, для всех, кто интересуется историей и культурой Беларуси.

en_USEnglish