Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны Беларусі. У 3 т. Т. 1. Рэцэпцыя нацыянальнай харавой спадчыны ў сучаснай беларускай музычнай культуры. Кн. 1 / уступ. арт., навук.-давед. апарат, уклад.: Г. П. Цмыг [і інш.]; навук. рэд. Г. П. Цмыг; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск: Беларуская навука, 2024. – 524 с.: іл., нот.
ISBN 978-985-08-3133-0.
У першай кнізе першага тома Анталогіі нацыянальнай харавой спадчыны Беларусі прадстаўлены партытуры беларускіх кампазітараў, створаныя ў рэчышчы актуальных рэцэптыўных творчых стратэгій у сучасным мастацтве. Большасць твораў – рукапісы, якія публікуюцца ўпершыню. Канцэпцыя анталогіі прадугледжвае выканальніцкі падыход да публікацыі харавой партытуры і прэзентацыю матэрыялаў у электронным фармаце на спецыяльна распрацаваным сайце http://muspad.belcentre/by. У выданні змешчаны таксама навуковыя каментарыі, дадатак, нотаграфія і спіс рэкамендаванай літаратуры, прызначаныя для выкарыстання музыкантамі у працэсе стварэння інтэрпрэтацый харавых твораў.
Адрасавана музыкантам-выканаўцам, мастацтвазнаўцам, выкладчыкам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца музычнай культурай Беларусі.