взлом

ENG

Издания сотрудников Центра

2022 год

Бараноўскі, А. А. Беларуская філасофская лірыка мяжы ХХ–ХХІ стагоддзяў / Алесь Бараноўскі; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 165 с.
ISBN 978-985-08-2873-6.

Манаграфія з’яўляецца першым у айчынным літаратуразнаўстве комплексным даследаваннем беларускай філасофскай паэзіі канца ХХ – пачатку ХХІ ст. Гісторыка-тэарэтычнае значэнне даследавання заключаецца ў канкрэтызацыі, удакладненні і абагульненні звестак пра згаданы від лірыкі.
Выданне адрасавана літаратуразнаўцам і літаратарам, выкладчыкам беларускай літаратуры, студэнтам і навучэнцам школ, філосафам, бібліятэкарам, а таксама ўсім, хто цікавіцца сучасным літаратурным працэсам Беларусі.


Беларуска-еўрапейскія літаратурныя ўзаемасувязі і імагалогія / Т. П. Барысюк [і інш.] ; навук. рэд. У. В. Гніламедаў, М. У. Мікуліч. – Мінск : Беларуская навука, 2022. – 492 с.
ISBN 978-985-08-2832-3.

Калектыўная манаграфія прысвечана вывучэнню інтэграцыйных асноў і прынцыпаў развіцця беларускай і еўрапейскіх літаратур – рускай, украінскай, польскай, англійскай, іспанскай і інш. У ёй упершыню ў літаратуразнаўстве на багатым факталагічным і навукова-тэарэтычным матэрыяле асэнсоўваюцца беларуска-еўрапейскія літаратурныя ўзаемасувязі ў імагалагічным аспекце.
Адрасуецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, настаўнікам і ўсім, хто цікавіцца беларускай інтэлектуальна-творчай спадчынай.


Беларуская этнаграфiя, этналогiя i антрапалогiя / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; навук. рэд. А. У. Гурко. – Мiнск : Беларуская навука, 2022. – Выпуск 1. – 292 с.

Зборнік уключае артыкулы, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага і сусветнага народазнаўства. Разглядаюцца пытанні фарміравання этнічнай і нацыянальнай ідэнтычнасці, праблемы матэрыяльнай, духоўнай, сацыяльнай культуры насельніцтва Беларусі; гістарыяграфія этнагенезу і этнічнай гісторыі беларусаў; пытанні фізічнай антрапалогіі. Прадстаўлены рубрыкі па праблемах этнакультурных працэсаў памежжа і гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі; вынікі палявых этнаграфічных даследаванняў; тэматычныя артыкулы па культуры этнічных супольнасцей Беларусі, Расіі і Малдовы, па гісторыі і культуры беларускай дыяспары. Таксама змешчаны артыкулы, прысвечаныя юбілеям навукоўцаў, і рэцэнзіі на новыя выданні па адзначанай тэматыцы.
Разлічаны на этнографаў, этнолагаў, антраполагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, выкпадчыкаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў.


Галуза, І. У. Язэп Драздовіч. Моўная і этнаграфічная спадчына: архіўныя матэрыялы / Ірына Галуза; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства ім. Я. Коласа, Цэнтр. навук. бібліятэка ім. Я. Коласа. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 677 с.
ISBN 978-985-08-2860-6.

Манаграфія ўпершыню ўводзіць у навуковы ўжытак рукапісную спадчыну Я. Драздовіча ў галіне лексікаграфіі і этнаграфіі, што знаходзіцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі і Бібліятэцы імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук. Тэрміналагічныя, краёвыя, дыялектныя (у тым ліку ілюстраваны) слоўнікі, разнастайныя тэматычныя словазборы, прыказкі і прымаўкі, народныя песні, карэспандэнцыя і інш. размеркаваны ў 13 раздзелаў і суправаджаюцца ўступнымі артыкуламі. Агульны аб’ём знойдзеных на дадзены час і падрыхтаваных да друку матэрыялаў складае больш за 18,5 тыс. дзісенскіх і пінскіх лексем, а таксама каля 1,7 тыс. устойлівых адзінак розных жанраў.
Разлічана на даследчыкаў, мовазнаўцаў і аматараў роднай мовы.


Зубко, Д. Г. Белорусы в Китае. – Минск: Беларуская навука, 2022. – 223 с.: ил. – (Мир глазами этнолога).
ISBN 978-985-08-2864-4.

Книга «Белорусы в Китае» посвящена проблеме этнокультурной адаптации белорусов в Китайской Народной Республике. Исследование этнокультурной адаптации белорусов в КНР проводилось на основе собранных автором полевых и архивных материалов, анализа средств массовой информации (2000–2019 гг.), а также открытых интернет-источников. В книге впервые представлены уникальные фотографии первых белорусских эмигрантов на территории Китая, показано расселение белорусов-мигрантов в современный период, даны социально-демографические характеристики, выявлены особенности процесса адаптации белорусов к условиям проживания в Китае в области материальной, духовной и социальной культуры, рассмотрен опыт адаптации в контексте белорусско-китайских отношений.
Книга адресована историкам, студентам вузов, широкому кругу читателей и всем, кто интересуется этнокультурными процессами белорусов за пределами Республики Беларусь.


Ляшкевіч, А. І. Традыцыйны каляндар: нарысы. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 416 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2817-0.

У кнізе сабраны нарысы пра святы, якія пісаліся ў 2014–2021 гг., са зваротам да вялікага дыяпазону навуковай літаратуры і палявых матэрыялаў, а таксама рэпартажы з выездаў на святкаванні ў асобныя вёскі. Абрады гадавога кола разглядаюцца на агульна еўрапейскім фоне. Некалькі тэкстаў прысвечаны параўнанню беларускіх і польскіх свят.
Для шырокага кола аматараў народнай культуры.


Малая радзіма ў творчасці беларускіх пісьменнікаў / рэдкал.: Я. А. Гарадніцкі [і інш.]; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск: Беларуская навука, 2022.– 219 с.
ISBN 978-985-08-2858-3.

Выданне прадстаўляе тэму, якая даволі шырока культывуецца ў айчынным прыгожым пісьменстве. Аналітычнай увагай літаратуразнаўцаў краіны і нават замежжа ахоплена творчасць аўтараў ХІХ–ХХІ стагоддзяў: Я. Чачота, У. Сыракомлі, А. Бартэльса, Я. Коласа, М. Гарэцкага, К. Чорнага, Я. Янішчыц, В. Віткі, В. Карамазава, Г. Далідовіча, В. Гардзея, А. Федарэнкі, Г. Тарасевіча, І. Шклярэўскага. Чытач мае магчымасць пазнаёміцца і з традыцыйнай рэпрэ- зентацыяй тэмы, і з новымі яе даследчыцкімі ракурсамі.
Разлічана на прафесійных філолагаў і на шырокае кола чытачоў.


Старая бацькоўская хата / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Беларуская навука, 2022. – 327 с : іл . – (Традыцыйны лад жыцця).
ISBN 978-985-08-2836-1.

Кніга прысвечана адвечнай тэме – роднай хаце, якая ў жыцці кожнага з нас асацыюецца з маленствам, дзяцінствам, сталымі гадамі, з усемагчымымі гісторыямі і павер’ямі, былічкамі і паданнямі. Павялося так, што хата ўяўлялася не проста будынінай, але і адухоўленай істотай, якая чуйна ўспрымала ўсё тое, што адбывалася навокал. У цяжкую хвіліну заўсёды хочацца вярнуцца ў сцены, дзе ты з’явіўся на свет, дзе прайшлі самыя шчаслівыя гады твайго жыцця.
Адрасуецца ўсім тым, хто з замілаваннем адносіцца да роднай старонкі, хто верыць у тое, што дабро, якое творым мы, дабром да нас і вернецца...


Сучасныя праблемы анамастыкі : зб. навук. арт. / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; навук. рэд. І. Л. Капылоў. – Мінск : Беларус. навука, 2022. – Вып. 1. – 404 с.

Зборнік змяшчае навуковыя артыкулы айчынных і замежных даследчыкаў у галіне анамастыкі. Работы закранаюць розныя віды анамастычнай лексікі і адлюстроўваюць сучасны стан беларускай і ў цэлым славянскай навукі аб уласных імёнах. Падаецца таксама падборка матэрыялаў да слоўнікаў.
Выданне адрасуецца спецыялістам у галіне анамастыкі (мовазнаўцам, гісторыкам, географам), краязнаўцам, выкладчыкам, студэнтам і школьнікам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі паходжання і функцыянавання ўласных імёнаў.


Шыдлоўскі, С. А. Памеснае дваранства Беларусі: канец XVIII – пачатак ХХ ст.: этналагічнае даследаванне / С. А. Шыдлоўскі; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 221 с., [19] л. іл.
ISBN 978-985-08-2882-8.

Выданне прысвечана даследаванню памеснага дваранства як элітарнай часткі беларускага этнасу. У кнізе раскрываюцца асаблівасці прыродакарыстання і рассялення, формаў матэрыяльнага жыццезабеспячэння, сацыянарматыўных практык дваран – памешчыкаў Беларусі. Дваранскі маёнтак разглядаецца як сацыякультурны, гаспадарчы і прыродна­ландшафтны комплекс – частка традыцыйнай этнаэкасістэмы Беларусі канца XVIII – пачатку ХХ ст.
Адрасавана этнолагам, гісторыкам, краязнаўцам, студэнтам, шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай Беларусі.

 
взлом почты icq