У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе цыкл інтэрактыўных лекцый-канцэртаў "Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры".
На інтэрактыўных лекцыях-канцэртах можна будзе пачуць музыку беларускіх кампазітараў у выкананні музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Мастацкі і навуковы кіраўнік праекта - кандыдат мастацтвазнаўства Галіна Паўлаўна Цмыг.
29 лютага – «Каб любіць Беларусь»
28 сакавіка – «Белая голубонька»
25 красавіка – «Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны»
26 верасня – «Радуйся, Дево благословенная»
31 кастрычніка – «І песню родную люблю я»
28 лістапада – «І там душою спачываю»
Текс с сайта: Нацыянальная бібліятэка Беларусі