Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Падпісанне Дагавора аб супрацоўніцтве

Падпісанне Дагавара аб супрацоўніцтве паміж Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і ДУА "Сярэдняя школа № 26 г. Мінска імя З.Р. Калабанава" адбылося 19 лютага 2024 г.

Дагавор падпісалі дырэктар Цэнтра акадэмік Аляксандр Іванавіч Лакотка і дырэктар школы Ірына Канстанцінаўна Валчанкова.

Лекцыі для навучэнцаў і сустрэчы з настаўнікамі, якія будуць рэалізаваны ў рамках Дагавора аб супрацоўніцтве, прадугледжваюць абмеркаванне пытанняў гісторыі станаўлення беларускай мовы і сучасных напрамкаў развіцця беларускага мовазнаўства, вывучэнне шматвяковай гісторыі і духоўных традыцый беларускага народа, папулярызацыю прафесійных лінгвістычных ведаў сярод навучэнцаў устаноў сістэмы сярэдняй адукацыі.

Фота: Юрый Іваноў

Тэкст з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі 

belБеларуская мова