Прокрутка вверху
ул. Сурганова, 1, корп. 2, г. Минск, Республика Беларусь

2014

Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны: да 200-годдзя з дня нараджэння О. Кольберга : матэрыялы Міжнароднага круглага стала ; 25–26 чэрвеня 2014 г., Мінск – Пінск / уклад. Дар’я Алексеенка і Юры Пацюпа ; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Музей Бел. Палесся (г. Пінск), Маршалкоўская Управа Падляшскага ваяводства (Польшча), Польскі Інстытут у Мінску. – Мінск : Выд. В. Хурсік, 2014. – 160 с.; іл.

У зборніку публікуюцца даклады ўдзельнікаў Міжнароднага круглага стала, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння Оскара Кольберга, «Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны», які адбыўся 25–26 чэрвеня 2014 года ў Мінску і Пінску. У дакладах разглядаюцца актуальныя праблемы фалькларыстыкі, этнаграфіі, этнамузыкалогіі і іншых праблем народазнаўства, роля асобы ў развязанні гэтых праблем. Кніга адрасуецца спецыялістам і ўсім, хто цікавіцца народнай культурай.

Габрусь, Т. В. Сакральнае дойлідства Беларусі: 1000-гадовая спадчына = Сакральное зодчество Беларуси: 1000-летнее наследие = The Sacral Architecture of Belarus: Millennial Legacy / Т. В. Габрусь. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 483 с., іл.

Выданне вобразна прадстаўляе стрыжнявую плынь манументальнай сакральнай архітэктуры Беларусі ад Ранняга сярэдневякоўя да нашых дзён, адлюстраваную ў ёй эвалюцыю філасофскага і эстэтычнага светапогляду, змену рэлігійных і палітычных арыенціраў грамадства.
Выданне такога роду друкуецца ўпершыню.
Прызначана для шырокага кола чытачоў, можа быць скарыстана ў праграме развіцця турызму ў Беларусі.

Гарадніцкі, Я. А. Літаратура як мастацтва: камунікатыўнасць, інтэрмедыяльнасць, наратыўнасць / Я. А. Гарадніцкі. – Мінск : Беларуская навука, 2014. — 401 с. : іл.

У кнізе літаратура разглядаецца як састаўная частка агульнага мастацкага культуратворчага працэсу, у цесным узаемадзеянні з іншымі відамі мастацтва. Вылучаюцца тры асноўныя напрамкі даследавання феномена мастацкасці літаратуры, звязаныя між сабой па прынцыпе дапаўняльнасці. Спецыфіка мастацкай камунікацыі, асаблівасці выкарыстання літаратурай сродкаў і прыёмаў, уласцівых іншым мастацтвам, даследуюцца на матэрыяле творчасці беларускіх класікаў і сучасных пісьменнікаў. 
Выданне адрасавана спецыялістам ў галіне філалогіі, культуралогіі, эстэтыкі, мастацтвазнаўства і іншых гуманітарных дысцыплін. Будзе карысным і ўсім, хто імкнецца спазнаць мастацкі свет беларускай літаратуры.

Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 5 / рэдкал.: У.Ю. Аляксандраў (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2014. — 360 с.: іл.

Шматтомнае энцыклапедычнае выданне, у якім на падставе найноўшых архіўных і іншых крыніц адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі — 6 абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна, у тым ліку тых, якія зараз перасталі існаваць. 5 кніга 8-га тома выдання прысвечана населеным пунктам 5 раёнаў Мінскай вобласці — Старадарожскага, Стаўбцоўскага, Уздзенскага, Чэрвеньскага.

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 34. Тресолнечный – умопомятенье / склад. А. М. Булыка [і інш.] ; пад рэд. А. М. Булыкі. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 427 с.
ISBN 978-985-08-1685-6.

У 34-м выпуску «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы», які ўключае каля 2352 слоў на літары Т–У, як і ў папярэдніх выпусках, даецца тлумачэнне і граматычная характарыстыка лексікі беларускай літаратурнай мовы XIV–XVIII стст.
Разлічаны на моваведаў, гісторыкаў, этнографаў і ўсіх, хто займаецца вывучэннем гістарычнага мінулага беларускага народа.

Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. У 4 т. Т. 4, кн. 3 / НАН Беларусі, Аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ.; навук. рэд. У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук. — Мінск: Беларуская навука, 2014. — 1319 с.

Чацвёрты том (кніга 3) «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя» завяршае гэта выданне. Менавіта таму ў змесце яго адчуваецца пэўны храналагічны разнабой: нашай блізкай сучаснасці адпавядаюць толькі аглядныя раздзелы, якія прысвечаны асэнсаванню праблем развіцця айчыннай прозы, паэзіі, драматургіі, крытыкі і літаратуразнаўства; у манаграфічных жа раздзелах разглядаецца творчасць пісьменнікаў, якія працавалі ў розныя перыяды XX стагоддзя. Як і ў папярэдніх тамах выдання, асэнсаванне канкрэтных мастацкіх з’яў грунтуецца на прынцыпах гістарызму, праводзіцца з улікам новых навуковых падыходаў, у адпаведнасці з сучаснымі гуманістычнымі, дэмакратычнымі патрабаваннямі.
Разлічаны на шырокае кола чытачоў, спецыялістаў у навуковай, педагагічнай і культуралагічнай сферы, студэнтаў, навучэнцаў гуманітарных гімназій, ліцэяў, каледжаў.

Голикова-Пошка Е. В. Основы фотовидеоискусства : учеб.-метод. пособие для студентов специальности 1-89 02 02 «Туризм и природопользование» / Е. В. Голикова-Пошка. Ч. 1. : Основы фотоискусства. – Минск : БГТУ, 2014. – 193 с. (12 п.л.). 

В учебно-методическом пособии рассматриваются терминологический аппарат, основные задачи и проблемы, решаемые фотографами при съемке в различных видах и жанрах, а также основные подходы к решению этих задач. Издание рекомендуется использовать в качестве первой части конспекта лекционного курса «Основы фотовидеоискусства» для студентов кафедры «Туризм и природопользование».

Европейская музыка академической традиции: сущность, истоки, современное состояние (на примере творчества композиторов России и Беларуси) / Т. Г. Мдивани [и др.]; Нац. акад. наук Беларуси; Центр исследований белорус. культуры, языка и литературы; Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы; Белорус. респ. фонд фундаментальных исследований. – Минск: Беларуская навука, 2014. – 377 с.

Издание посвящено академической музыке как виду искусства, как феномену европейской музыкальной культуры, имеющему различные формы своего проявления и эволюционирующему в соответствии с изменениями, протекающими в социальных системах, в современном обществе. Рассмотрение европейской музыки академической традиции осуществляется на материале белорусской и российской композиторской практики.
Предназначена для музыкантов-профессионалов – исследователей музыки, педагогов-практиков, студентов вузов и ССУЗов искусств, а также для любителей музыки и специалистов в области гуманитарных наук широкого профиля.

Захарына, Ю. Ю. Сучасная архітэктура Беларусі: эвалюцыя мастацкіх вобразаў у сусветным кантэксце / Ю. Ю. Захарына ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск: Беларуская навука, 2014. – 371 с.: іл.

Прадстаўленая кніга – першае ў мастацтвазнаўстве фундаментальнае даследаванне пазіцыяніравання і эвалюцыі мастацкіх вобразаў сучаснай архітэктуры Беларусі ў кантэксце сацыякультурнай глабалізацыі. Сучасная архітэктура інтэрпрэтуецца на аснове тэарэтычнай канструкцыі з вылучэннем і раскрыццём спецыфікі яе атрыбутыўных складнікаў (прасторы, формы, канструкцыі, кампазіцыі і ансамбля), а такама скрозь прызму прасторава-часавага кантынуума. Прапанаваная аўтарам мастацка-вобразная канцэпцыя дазваляе раскрыць сутнасць і спецыфіку катэгорыі «мастацкі вобраз архітэктуры» ў адзінстве трох сэнсавых іпастасей – фенаменалагічнай, працэсуальнай (эвалюцыйнай) і рэпрадуцыраванай экзістэнцый, вылучыць і ахарактарызаваць этапы і акрэсліць тэндэнцыі развіцця сучаснай архітэктуры Беларусі.
Адрасуецца мастацтвазнаўцам, архітэктарам, культуролагам, а таксама ўсім, хто цікавіцца мастацкім аспектам развіцця архітэктуры.

Калядка, С. У. Максім Танк: новыя факты, матэрыялы, інтэрпрэтацыі / С. У. Калядка; навук. рэд.: А. Л. Верабей, Л. Г. Кісялёва. – Мінск: Беларуская навука, 2014. – 485 с. : [12] с. іл.

У даследаванні падаецца гісторыя падрыхтоўкі Збору твораў Максіма Танка ў 13 тамах, даследуюцца невядомыя ці малавядомыя старонкі біяграфіі паэта, разглядаюцца архіўныя дакументы з фонду паэта ў кантэксце гістарычных падзей і літаратурных працэсаў ХХ ст. У адзінаццаці дадатках да манаграфіі змешчаны: 460 вершаў, чарнавых накідаў, варыянтаў і рэдакцый вершаў, якія ніколі не публікаваліся, часткі незавершаных паэм, рукапіс аўтабіяграфіі, пераклад оперы С. Манюшкі «Страшны двор», інтэрв’ю з паэтам на беларускай, рускай, польскай і славацкай мовах, рэцэнзіі, лісты, справаздача, рэкамендацыя, даведкі і некралогі, якія не ўвайшлі ў Збор твораў у 13 тамах.

Красинский, А. В. История моего кино / А. В. Красинский. – Минск : Беларуская навука, 2014. – 232 с. : ил.

Автор книги, историк кино, знакомит читателя со своими воспоминаниями о роли кинотеатра в его личной жизненной и творческой судьбе, а также с некоторыми публикациями разных лет, имеющими отношение к актуальным проблемам прошлого и настоящего белорусского киноискусства, работам талантливых кинодеятелей.

Лакотка, А. І. Народнае дойлідства / А. І. Лакотка. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 200 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця).

У кнізе ў папулярнай форме расказваецца пра народную архітэктуру: гісторыю і асаблівасці беларускіх паселішчаў (вёсак, мястэчак, гарадоў), даецца апісанне традыцыйнага жылля, цэркваў, гаспадарчых і грамадскіх пабудоў. Прасочваецца сувязь народнага дойлідства з сучасным будаўніцтвам. Асобна распавядаецца пра захаванне гісторыка-архітэктурнай спадчыны, музеі пад адкрытым небам і інш.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Кніга адкрывае новую серыю навукова-папулярнай літаратуры пад агульнай назвай «Традыцыйны лад жыцця».

Літаратура 1900-1930-х гадоў / уклад.і камент. А.А. Манкевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – 942 с. – (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; т. 6).

Перыяд 1900 – 1930-х гадоў у беларускай літаратуры – адзін з найбольш важных і складаных у фармаванні нацыянальнай літаратурнай традыцыі і нацыянальнай свядомасці. У шосты том уключана паэтычная, празаічная, драматургічная і публіцыстычная спадчына такіх выдатных майстроў слова як Цётка, С. Палуян, Лявон Гмырак, Алесь Гарун, Ядвігін Ш., якія не толькі сваёй творчасцю, але і актыўнай грамадзянскай пазіцыяй спрычыніліся да гэтага працэсу. У кнігу ўвайшлі і хрэстаматыйныя і менш вядомыя чытачу творы, вартыя быць уведзенымі ў больш шырокі літаратурны ўжытак.
Выданне адрасавана як літаратуразнаўцам, так і шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца беларускай літаратурай і культурай. 

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі да 150-годдзя А. К. Сержпутоўскага ; 19-20 чэрвеня 2014 г., г. Мінск / уклад. А. Г. Алфёрава, С. У. Грунтоў, Ю. С. Пракоф’ева; рэдкал. : А. І. Лакотка [i iнш.]; НАН Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. – Мінск : Права і эканоміка, 2014. –  187 с.

В сборнике представлены доклады участников Международной научной кон- конференциях, посвященной 150-летию со дня рождения А. К. Сержпутовского, состоявшейся 19-20 июня 2014 года в г. Минске. В материалах отражены основные этапы жизни и деятельности А. К. Сержпутовского, его этнографические и фольклористического работы; представлены результаты научных исследований в области этнологии и фольклористики. Адресуется искусствоведом, этнологов, фольклористом, всем, кто интересуется традиционной белорусским культурой.

На хвалях мовы: да 90-годдзя з дня нараджэня акадэміка М. В. Бірылы: матэрыялы Міжнар. навук. канф. (Мінск, 10–11 верасня 2013 г.) / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі; Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. – Мінск: Беларуская навука, 2014. – 402 с.

Зборнік навуковых артыкулаў прысвечаны памяці акадэміка М. В. Бірылы. У апублікаваных артыкулах асвятляюцца актуальныя праблемы функцыянавання сучаснай беларускай літаратурнай мовы, а таксама разглядаюцца пытанні беларускай анамастыкі, дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі на агульнаславянскім фоне, лінгвакраязнаўства і этналінгвістыкі, актуальныя праблемы беларуска-рускага двухмоўя, лінгвістычнага і літаратуразнаўчага аналізу мастацкага тэксту.
Зборнік будзе карысным для лінгвістаў, даследчыкаў, выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў і аспірантаў, а таксама шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі мовазнаўства.

Нарысы гісторыі культуры Беларусі. У 4 т. Том 2. Культура гарадоў Х- пачатку XX ст. /А. I. Лакотка [і інш.] ; навук. рэд. А. I. Лакотка. — Мінск: Беларуская навука, 2014. — 575 с.: іл.

У другім томе выдання «Нарысы гісторыі культуры Беларусі» разглядаюцца асаблівасці эвалюцыі культуры беларускага горада. Кніга складаецца з пятнаццаці раздзелаў, якія прысвечаны архітэктуры гарадоў і мястэчак, турыстычнай атрактыўнасці іх гісторыка-культурнай спадчыны, сямейнаму і грамадскаму побыту гараджан, адукацыі, гарадскім легендам і паданням (духоўны вобраз горада), а таксама грамадскім абяднанням (пажарным, санітарным, дабрачынным, асветніцкім і г. д.). Асобна даследуюцца тэатральная і музычная культура гарадоў, мастацкая адукацыя. Цікавы і наватарскі раздзел прысвечаны адлюстраванню беларускага горада ў творах жывапісу і графікі. Выданне багата ілюстравана.
Разлічана на гісторыкаў, этнографаў, антраполагаў, фалькларыстаў, рэлігіязнаўцаў, культуролагаў, а таксама на шырокае кола чытачоў.

Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі: Вып. 17 / навук. рэд. А.І. Лакотка; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск: « Права i эканомiка», 2014.–  с. 319.

У зборніку змешчаны навуковыя артыкулы, у якіх прадстаўлены новыя вынікі даследаванняў, актуальныя для вырашэння сучасных праблем нацыянальнай культуры. Гэта матэрыялы супрацоўнікаў і аспірантаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, вышэйшых навучальных устаноў Беларусі (у тым ліку Бабруйска, Гомеля, Полацка). Акрамя таго, падаюцца артыкулы аспірантаў і навукоўцаў з Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі. 

Зборнік выдаецца ў расках выканання Дзяржаўнай  комплекснай праграмы фундаментальных навуковых даследаванняў на 2011–2015 гг. «Гісторыя, культура, грамадства, дзяржава». 
Частка артыкулаў прадстаўлена ў рамках Праграмы навуковага супрацоўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусі, прынятай на сумесным пасяджэніі Прэзідыума НАН Беларусі і калегіі Міністэрства культуры РБ 25 сакавіка 2010 года. 
Адрасуецца спецыялістам у галіне гуманітарных навук, выкладчыкам і студэнтам, усім, хто цікавіцца дадзенай праблематыкай.

Сакума, С. Л. Особенности этносоциальной адаптации вьетнамцев, китайцев, корейцев и японцев в Беларуси в 1980–2011 гг. / С. Л. Сакума ; редкол.: А. Викт. Гурко, Л. В. Ракова, А. Вл. Гурко. – Минск : Беларуская навука, 2014. – 123 с.
ISBN 978-985-08-1689-4.

Монография посвящена новой теме в белорусской этнологии: адаптации выходцев из Восточной и Юго-Восточной Азии в Беларуси в 1980–2011 гг. В работе анализируются изменения, которые происходят в материальной, духовной и социальной культуре вьетнамцев, китайцев, корейцев и японцев в Беларуси, характер расселения, динамика численности. Рассматривается процесс адаптации учебных мигрантов из Восточной и Юго-Восточной Азии в Беларуси, анализируются факторы, которые влияют на процесс. Впервые вводятся в научный оборот материалы полевых этнографических исследований, архивные источники.
Книга предназначена историкам, студентам ВУЗов, широкому кругу читателей, всем, кто интересуется этнокультурными процессами в Республике Беларусь.

Салееў В. А. Нарысы тэорыі беларускага тэатра / В. А. Салееў. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 172 с.

У кнізе ўпершыню ў беларускім тэатразнаўстве распрацаваны некаторыя праблемныя пытанні тэорыі тэатра. Падрабязна і сістэмна аналізуюцца тэарэтычныя аспекты існавання ў гістарычнай прасторы беларускай нацыянальнай культуры тэатральнага мастацтва, разглядаюцца праблемы тэатральных традыцый, развіцця рэжысёрскай думкі, асаблівасцей беларускай акцёрскай школы і іншыя аспекты сучаснага тэатральнага працэсу.
Адрасавана спецыялістам па тэатральным мастацтве, выкладчыкам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца культурай і гісторыяй краіны.

Сопоставительное описание русского и белорусского языков. Словообразование / А. В. Андреева [и др.]; науч. ред.: О. М. Николаева ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., фил. «Ин-т языка и лит. им. Якуба Коласа и Янки Купалы». – Минск : Беларуская навука, 2014. – 486 с.

В монографии дается сопоставительное описание словообразовательных систем современных русского и белорусского языков, устанавливаются основные способы и средства образования мотивированных единиц всех знаменательных частей речи, а также продуктивность словообразовательных типов в обоих языках, определяется степень сходств и различий корпусов словообразовательного инвентаря близкородственных языков, раскрываются основные тенденции и специфика современных словообразовательных процессов, обусловленные особенностями интралингвистических и экстралингвистических факторов последних десятилетий (в частности, отмечены инновационные явления на словообразовательном уровне, происходящие в рамках двух основных тенденций развития современных славянских языков – тенденции к интернационализации и тенденции к национализации). Рассмотрены особенности воздействия системы русского языка на развитие словообразовательной системы белорусского языка.

Сучасныя тэатральнае і экранныя мастацтвы: традыцыі і наватарства / В.М. Ярмалінская [і інш.] ; навук. рэд. А.І. Лакотка. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 451 с.

Книга посвящена новым научным исследованиям современного театроведения и киноведения. В монографии помещены разделы, посвященные новой детской драматургии, современной режиссуре, ее теории и практике. В новом исследовании впервые в отечественном киноведении исследуется современная система экранных искусств: кинематограф, телевидение, видео, компьютерное искусство, мультимедиа. 
Язык издания: русский и белорусский.

Творчасць Аркадзя Куляшова ў дыялогу славянскіх літаратур : традыцыі, наватарства, нацыянальная адметнасць Мат. Міжнар. навук. канферэнцыі (да 100-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова), Мінск, 29 студз. 2014 г. / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. Нац. акадэміі навук Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2014.

У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых даследаванняў, прадстаўленых удзельнікамі Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Творчасць Аркадзя Куляшова ў дыялогу славянскіх літаратур: традыцыі, наватарства, нацыянальная адметнасць», прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры (29 студзеня 2014 г). У кнізе асвятляюцца актуальныя пытанні літаратуразнаўства, мовазнаўства, паэтычная, празаічная і публіцыстычная спадчына Аркадзя Куляшова, яго перакладчыцкая дзейнасць, а таксама традыцыі паэта ў беларускай паэзіі ХХ ст. і найноўшым літаратурным працэсе. Зборнік адрасаваны спецыялістам у галіне славянскай філалогіі, аспірантам і студэнтам філалагічных спецыяльнасцей.

Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтва : мат. Міжнароднай навук.-практ. канф. (20–21 лістапада 2014 г., г. Мінск) / уклад. Ю. В. Пацюпа; гал. рэд. А. І. Лакотка; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2014. – 524 с. Общий объем: 65,8 п. л.

У зборніку змяшчаюцца даклады ўдзельнікаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў», якая адбылася 20–21 лістапада 2014 года ў г. Мінск. Публікуюцца даследаванні ў галіне архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатразнаўства, музыкі, кіно, экранных відаў мастацтва. Разглядаюцца актуальныя задачы сучаснай культуры і захавання нацыянальных культур і гістарычна-культурнай спадчыны ў сучасных умовах.
Кніга адрасуецца мастацтвазнаўцам, этнолагам, фалькларыстам, усім, хто цікавіцца традыцыйнай беларускай культурай.

Тычына, М.А. Філасофія літаратуры: беларускі варыянт / М. А. Тычына. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — 324 с.

Навуковая манаграфія арыентавана на вывучэнне праблем «філасофіі літаратуры» як метафарычнага сіноніма паняцця тэорыі літаратуры. Назва прадыктавана тым, што ў сучасным літаратуразнаўстве існуюць дзясяткі манаграфій з блізкай назвай «Тэорыя літаратуры» і ў выніку ўзнікае пэўны разнабой у праблематыцы, якой у кожным канкрэтным выпадку прысвечана навуковая праца. У цэнтры ўвагі дадзенай манаграфіі знаходзіцца менавіта філасофскі змест праблем літаратурнай тэорыі як адзнака яе навуковага ўзроўню. Разглядаюцца класічныя і актуальныя праблемы сучаснай тэорыі літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур: літаратурныя веды: мова мастацкай літаратуры; літаратурныя роды, віды, жанры і стылі; літаратуразнаўчыя напрамкі, плыні, школы; мадэлі «філасофіі літаратуры». Кніга запаўняе існуючыя прагалы ў вывучэнні беларускага варыянта тэорыі літаратуры.
Прызначаецца гуманітарыям, студэнтам і выкладчыкам, тэарэтыкам і гісторыкам літаратуры, аматарам сур’ёзнага чытання.

Чаквин, И. В. Избранное: теоретические и историографические статьи по этногенезу, этническим и этнокультурным процессам, конфессиональной истории белорусов / И. В. Чаквин; отв. ред.-сост. А. Вл. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исследований белорус. культуры, языка и лит. – Минск : Беларуская навука, 2014. – 463, [16] с.
ISBN 978-985-08-1740-2.

Сборник включает избранные труды недавно ушедшего из жизни талантливого ученого Игоря Всеволодовича Чаквина, который работал над сложнейшими теоретическими проблемами этнологии: этногенез и этническая история белорусов и других славянских народов, соседних с ними этносов и этнических групп, культура белорусского народа эпохи Средневековья и Нового времени, антропология древнейшего и современного населения Беларуси. В сборнике представлены наиболее важные теоретические работы И. В. Чаквина, творческое наследие которого охватывало как область фундаментальной, так и прикладной исторической и этнологической науки, а также ряд смежных дисцип­лин – антропологии, фольклористики, религиоведения и др.
Предназначена историкам, краеведам, студентам вузов, широкому кругу читателей, интересующихся историей родного края и происхождением белорусского народа.

Шамрук, А. С. Традиция в проектных стратегиях современной архитектуры / А. С. Шамрук; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит. – Минск : Беларуская навука, 2014. – 297 с.

В книге исследуется развитие темы традиции в проектных стратегиях новейшей архитектуры. Рассматриваются архитектурные идеи и концепции, ориентированные на устойчивое развитие и экологическое равновесие, достижение гармонии искусственной и природной среды, поиск новой идентичности, интерпретацию исторических прообразов зодчества, сохранение локальной специфики культурных ландшафтов, традиционных качеств жизненной среды, памяти и «духа» каждого конкретного места.
Книга адресована архитекторам, искусствоведам и всем, кто интересуется проблемами современной архитектуры.

Этнокультурные процессы Гродненского Понеманья в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.] ; редколл. : А. Викт. Гурко, Л. В. Ракова, А. Вл. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исследований белорус. культуры, языка и лит. – Минск: Беларуская навука, 2014. – 447 с. : ил.

Коллективная работа белорусских этнологов дает комплексное представление об этнокультурных традициях, этногенезе и этнических процессах, особенностях материальной (жилище, одежда, традиции питания), социальной (семейные отношения, общественные объединения и новые этнические группы) и ду-ховной (этноконфессиональная структура, календарные праздники и обряды) культуры населения Гродненского Понеманья. Впервые вводятся в научный оборот материалы полевых этнографических исследований, архивные источники. 
Книга предназначена историкам, краеведам, студентам вузов, организаторам регионального туризма, широкому кругу читателей, интересующихся историей родного края.

ru_RUРусский