Skip to main content Прокрутка вверху
ул. Сурганова, 1, корп. 2, г. Минск, Республика Беларусь

2026

100 лет белорусского кино: этапы, фильмы, мастера: сборник научных статей / Национальная академия наук Беларуси, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы ; сост. А. А. Карпилова. — Минск : Беларуская навука, 2026. — 240 с.

Сборник научных статей «100 лет белорусского кино: этапы, фильмы, мастера» посвящен вековому юбилею белорусского кинематографа, который отмечался в декабре 2024 г. На основе современных и архивных материалов рассматриваются первые кинематографические эксперименты 1920-х годов, ключевые этапы развития кино, творчество ведущих кинорежиссеров — Ю. Тарича, В. Корш-Саблина, В. Турова, И. Добролюбова, В. Четверикова, В. Рыбарева, В. Рубинчика, М. Пташука. Создается масштабная панорама отечественного кино, которое имеет богатую и славную историю.

Иллюстративный материал делает книгу интересной не только профессионалам, но и широкой аудитории, желающей узнать больше о роли белорусского кинематографа в истории страны.

Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні. Вып. 8 / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск : Беларуская навука, 2026. – 429 с.

Восьмы выпуск выдання «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні» прысвечаны пытанням дыялектнай лексікаграфіі, анамастыкі і тэкстаграфіі. Адметныя працы ў зборніку – гэта архіўная спадчына, якая ўключае «Грамматический очерк белорусского наречия дер. Чудина, Слуцкого уезда, Минской губернии», падрыхтаваны паводле праграмы Я. Ф. Карскага, а таксама апрацаваныя архівы «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак».
Унікальны характар маюць запісы ўзораў маўлення, сабраныя фактычна два стагоддзі назад (1827 г.) П. І. Кёпенам. Падаецца максімальна поўны на сёння збор мікратапонімаў з Светлагорскага раёна. Сучасная мясцовая беларуская гаворка ў форме тэкстаў прадстаўлена з розных рэгіёнаў Беларусі, значную частку матэрыялаў складаюць запісы маўлення з Гомельшчыны, Магілёўшчыны.
Інфармацыйна-даведачны блок матэрыялаў уключае паказальнік слоў, спісы скарачэнняў і лексікаграфічных, лінгвагеаграфічных крыніц і іншыя звесткі.
Зборнік з’яўляецца важным укладам у практычную рэалізацыю фундаментальнага праекта «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак», запатрабаваны сярод лінгвістаў, этнографаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто працуе з родным словам.

Беларускае гістарычнае мовазнаўства: стан і перспектывы развіцця (да 90-годдзя з дня нараджэння члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Мікалаевіча Булыкі) : зб. навук. арт. / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. бел. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; навук. рэд.: Н. В. Паляшчук, Э. В. Ярмоленка. — Мн. : Беларуская навука, 2026. — 288 с.

У зборнік уключаны навуковыя артыкулы па матэрыялах Міжнароднай наву¬ковай канферэнцыі «Беларускае гістарычнае мовазнаўства: стан і перспектывы раз¬віцця» (Мінск, 18–19 сакавіка 2025 г.), прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Мікалаевіча Булыкі. У іх разглядаюцца актуальныя праблемы гістарычна-лінгвістычных даследаванняў (эвалюцыя і функцыянаванне старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы, моўныя асаблівас¬ці рукапісаў і старадрукаў, распрацоўка лінгвістычнага корпуса старабеларускай мовы, гістарычная лексікалогія і анамастыка), а таксама пытанні лексікалогіі, тэр-міналогіі і стылістыкі беларускай мовы ХХ–ХХІ стст.

Разлічаны на лінгвістаў, гісторыкаў, этнографаў, выкладчыкаў, аспірантаў, настаўнікаў і студэнтаў, а таксама ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй і сучасным станам беларускай мовы.

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні. Вып. 13 / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ; рэдкал.: Таццяна Валодзіна (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская навука, 2026. – 503 с. : іл.

Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «З рукапіснай спадчыны», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «З Калекцыі фальклорных запісаў». Тэарэтычны блок адведзены актуальным пытанням ролі фальклорнага руху ў фарміраванні нацыянальнай ідэі, вуснай гісторыі Другой сусветнай вайны, вынаходніцтва традыцый, даследуюцца розныя аспекты міфалогіі, народнай Бібліі, асобны акцэнт зроблены на праблемах жанравага размежавання беларускай народнай казкі. Друкуюцца раннія запісы беларускіх народных прыказак, песень, легенд і былічак. 

Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, мовазнаўцаў, мастацтвазнаўцаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.

Гарадніцкі, Я. А. Творчы працэс у інтэрпрэтацыі беларускіх пісьменнікаў / Яўген Гарадніцкі; навук. рэд. І. В. Саверчанка. – Мінск: Беларуская навука, 2026. – 230 с.
ISBN 978-985-08-3406-5.

Асноўным прадметам даследавання манаграфіі з’яўляецца суадноснасць эстэтычных поглядаў пісьменнікаў з вынікамі іх творчай працы. Мастацкая рэфлексія беларускіх аўтараў аналізуецца як у дачыненні да створаных імі твораў, так і ў іх немастацкіх тэкстах. Такі падыход дае магчымасць непасрэдна азнаёміцца з «творчай лабараторыяй» пісьменніка. Разглядаецца мастацкі светапогляд беларускіх пісьменнікаў-класікаў, які складае аснову самаўсведамлення нацыянальнай літаратуры.
Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных дысцыплін, шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца загадкавым і прыцягальным светам літаратурнай творчасці.

Грыневіч, Я. І. Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча / Яніна Грыневіч; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы. – 3-е выд., дап. – Мінск: Беларуская навука, 2026. – 392 с.: іл.

Манаграфія прысвечана асобе Антона Грыневіча – збіральніка фальклору, кампазітара, педагога і выдаўца. У цэнтры яго жыцця і дзейнасці – арыентацыя на беларускае культурнае адраджэнне: ад арганізацыі прыватнага выдавецтва да збірання і папулярызацыі фальклору, выкладання і падрыхтоўкі падручнікаў па музыцы. На падставе архіўных матэрыялаў, частка якіх уводзіцца ў навуковы зварот упершыню, у кнізе ўзноўлены малавядомыя этапы біяграфіі А. Грыневіча, паказана роля фальклору ў працэсе нацыянальнага будаўніцтва ў першай трэці ХХ ст. Яго ўнёсак у развіццё нацыянальнай культуры пераасэнсаваны з сучасных пазіцый.
Упершыню кніга выйшла ў свет у 2023 г., у 2024 г. была перавыдадзена, 3-е выданне дапоўнена звесткамі пра салавецкую ссылку А. Грыневіча і рукапісам яго падручніка па музыцы.
Адрасуецца гісторыкам, этнографам, фалькларыстам, этнамузыколагам, краязнаўцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай культуры.

Асноўным прадметам даследавання манаграфіі з’яўляецца суадноснасць эстэтычных поглядаў пісьменнікаў з вынікамі іх творчай працы. Мастацкая рэфлексія беларускіх аўтараў аналізуецца як у дачыненні да створаных імі твораў, так і ў іх немастацкіх тэкстах. Такі падыход дае магчымасць непасрэдна азнаёміцца з «творчай лабараторыяй» пісьменніка. Разглядаецца мастацкі светапогляд беларускіх пісьменнікаў-класікаў, які складае аснову самаўсведамлення нацыянальнай літаратуры.
Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных дысцыплін, шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца загадкавым і прыцягальным светам літаратурнай творчасці.

Густова-Рунцо, Л. А. Музыка Православной церкви в Беларуси: парадигма познания: монография / Л.А. Густова-Рунцо ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, яз. и лит. — Минск : Беларуская навука, 2026. — 111 с.

В монографии представлено первое в белорусском и русскоязычном искусствоведении комплексное исследование теоретических основ православной певческой практики. Автор предлагает новую методологию ее изучения, обозначая ее структуру и функции, типы, виды и разновидности, определяет ее исполнительские стили и особенности репертуара.
Предназначена для музыковедов и искусствоведов – исследователей сакрального искусства, преподавателей специальных и общих курсов по истории музыкальной культуры, истории и теории церковного пения, практикующих хормейстеров и регентов.

Дуктава, Л.Г. Нацыянальныя культурныя коды ў беларускім эпасе мяжы ХХ-ХХІ стст. / Л.Г.Дуктава. — Мн. : Беларуская навука, 2026. — 335 с.

У манаграфіі комплексна разгледжана пытанне рэцэпцыі нацыянальных культурных кодаў у беларускім эпасе мяжы ХХ–ХХІ стст., абгрунтоўваецца паняцце «нацыянальны культурны код», разгледжана сістэма культурных кодаў. На шырокім зрэзе эпічных твораў паказана, як адбываецца выспяванне і крышталізацыя кодаў у паэтыцы твора, як кодавы інструментарый дазваляе абазначыць ідэйна-аўтарскую парадыгму мастакоў слова пры адлюстраванні розных
аспектаў нацыянальнай ідэнтычнасці. Выдзелены коды, якія маркіруюць Беларусь (коды бусла, зубра, валошкі і інш.), разгледжаны код «кужаль», звязаны з асаблівасцямі нацыянальнага менталітэту, а таксама код «палеская мадонна», які рэпрэзентуе рысы характару беларускай жанчыны – нястомнай працаўніцы, клапатлівай гаспадыні і ахоўніцы сямʼі.
Адрасавана выкладчыкам, студэнтам і ўсім, каго цікавіць пытанне функцыянавання нацыянальных культурных кодаў у мастацкай літаратуры.

Заходняя Беларусь (1921-1939): гісторыя, культура, літаратурны рух: зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаны 85-годдзю з дня аб’яднання Беларусі і Дню народнага адзінства // Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. — Мн. : Беларус. навука, 2026. — 287 с.

Зборнік навуковых артыкулаў падрыхтаваны па выніках правядзення Міжнароднай навуковай канферэнцыі
«Заходняя Беларусь (1921–1939) – гісторыя, культура, літаратурны рух – і сучасныя праблемы развіцця», якая адбылася 17 верасня 2024 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Аўтары аналізуюць сацыяльна-палітычныя, грамадска-культурныя, канфесійныя і іншыя працэсы ў Заходняй Беларусі, ідэйныя прыярытэты і парадыгму літаратурна-мастацкага дыскурсу, асэнсоўваюць падзеі восені 1939 г. у гістарычным лёсе беларускага народа, адлюстраванне заходнебеларускага жыцця ў творах прыгожага пісьменства, даследуюць традыцыі кансалідацыі грамадскіх сіл у барацьбе за аб’яднанне Беларусі міжваеннага перыяду на этапе навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і інш.

Адрасуецца навуковым работнікам, выкладчыкам ВНУ, аспірантам і студэнтам, усім, хто цікавіцца гісторыяй беларускага народа, яго інтэлектуальна-творчай спадчынай.

«Ішоў Бай па сцяне…: беларускія народныя казкі ў літаратурнай апрацоўцы Юрыя Пацюпы» / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ; прадм., уклад. і апрац. Юрыя Пацюпы ; іл. Маі Пейхвасэр. — Мн. : Беларуская навука, 2026. — 87 с.

Зборнік беларускіх народных казак пра жывёл, птушак і чароўных істот падрыхтаваны на аснове фальклорнага матэрыялу з фондаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Літаратурная апрацоўка народных твораў робіць іх даступнымі для ўспрымання сучаснай чытацкай аўдыторыяй.
Кніга прызначаецца для шырокага кола чытачоў.

Квилинкова, Е. Н. Башкиры в Беларуси: этнокультурная идентичность сквозь призму межэтнического взаимодействия / Е. Н. Квилинкова. – Минск : Беларуская навука, 2026. – 254 с.

В монографии впервые в этнологической науке исследуются башкиры в Беларуси: численность и расселение, этнокультурная и религиозная идентичность, особенности этноязыковой идентификации, деятельность татаро-башкирского объединения «Чишма», векторы сотрудничества между Беларусью и Башкортостаном на современном этапе и др. Работа основывается на полевых материалах, собранных автором в 2021–2025 гг. Полученные в ходе опроса данные впервые вводятся в научный оборот. Эта книга вписывает башкир в историю этнических общностей Беларуси.Исследование является междисциплинарным.

Представляет интерес для специалистов в области этнологии, этносоциологии, культурной антропологии, а также для широкого круга читателей, интересующихся процессами, происходящими в башкирских диаспорах.

Кітайска-беларускі слоўнік / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі Інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; уклад.: М. А. Баравік [і інш.]. — Мінск : Колорград, 2026. — 965 с.
ISBN 978-985-35-0185-8.
 
«Кітайска-беларускі слоўнік» — акадэмічнае лексікаграфічнае выданне, якое змяшчае больш за 30 тысяч слоў і фразеалагічных выразаў сучаснай кітайскай мовы з іх адпаведнікамі на беларускай мове. Слоўнік уключае агульнаўжывальную, размоўную, устарэлую лексіку, навуковыя, тэхнічныя, медыцынскія і грамадска-палітычныя тэрміны.
Выданне прызначана для шырокага кола карыстальнікаў: студэнтаў, выкладчыкаў, перакладчыкаў, спецыялістаў у сферах турызму, навукі і культуры. Слоўнік спрыяе міжкультурнаму ўзаемадзеянню, падтрымцы адукацыі, навуковым даследаванням і развіццю дзелавых сувязяў паміж Беларуссю і Кітаем.

Кухаронак, Т.И. Народные обряды белорусов : для детей сред. и ст. шк. возраста / Т.И. Кухаронак. – Минск : Беларусь, 2026 – 72 с.

В книге в занимательной форме рассказывается о многих календарных и семейных праздниках, обрядах и обычаях белорусов в прошлом и настоящем. Автор показывает, что в традиционной культуре белорусского народа каждый обряд, песня, ритуальное действие, речевая формула всегда были направлены на обеспечение здоровья и благополучия всех членов семьи, получение богатого урожая, поддержание добрых отношений между взрослы­ми и детьми, достойное почитание предков.
Издание предназначено для школьников, а также будет полезно тем, кто интересуется празднично­обрядовым наследием белорусов.

Милюченков, С. А. Сельские поселения Беларуси XVI – начала XX в.: историко-этнологическое исследование / С. А. Милюченков. – 2-е изд., испр. и доп. – Минск: Беларуская навука, 2026. – 333 с.: ил.
ISBN 978-985-08-3382-2.

В монографии исследуется развитие сельских поселений, характеризуются их типы, виды, пространственная организация. Рассматриваются структура крестьянских усадеб и господских дворов, типы деревянных жилых, хозяйственных, производственных и других построек. Анализируется предметно-понятийное содержание названий исследуемых реалий в письменных источниках XVI–XVIII вв. и народных говорах Беларуси. Книга богато иллюстрирована, дополнена приложением с картами и фотографиями сельских поселений.
Рассчитана на историков, этнологов, архитекторов, искусствоведов, лингвистов, краеведов и музейных работников.

Нацыянальная літаратура ў эпоху глабалізацыі : зборнік навуковых артыкулаў : да 100-годдзя з дня нараджэння акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара філалагічных навук, народнага пісьменніка Беларусі І. Я. Навуменкі / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы ; уклад. А. А. Бараноўскі; рэдкал.: А. А. Бараноўскі [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2026. – 245 с.

У зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменника Беларусі Івана Навуменкі, увайшлі матэрыялы беларускіх  і замежных даследчыкаў, у якіх разглядаюцца актуальныя праблемы развцця нацыянальнай літаратуры ва ўмовах глабалзацьі, захавання культурнай ідэнтычнасці, літаратурных сувязей  ў сучасным гумантарным дыскурсе. Асобная увага надаецца творчай і навуковай спадчыне Івана Навуменкі яе ролі ў развіцці беларускай літаратуры і нацыянальнай культуры.

Выданне будзе карысным навукоўцам, выкладчыкам, аспірантам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца праблемамі літаратуры і культуры ў кантэксце сучасных глабальных працэсаў.

Ненадовец, Е.А. Край голубых озер: озера Беларуси в легендах и преданиях / Е.А. Ненадовец. — Минск : Беларуская навука, 2026. — 175 с.

На территории нашей республики много озер: больших и малых, глубоких и мелких, известных и не очень. Недаром нашу страну называют краем голубых озер, а сами озера — глазами земли. Наиболее крупные и известные из них (Нарочь, Свитязь, Князь-озеро и др.) описаны в устном поэтическом творчестве далеких предков. Благодаря им мы все глубже узнаем историю нашей земли.

Книга адресована всем тем, кто интересуется историей родного края, нашим духовным и культурным наследием.

Ой, пушчу стралу па ўсяму сялу : беларускія народныя каляндарныя песні з пераказам на рускую і англійскую мовы : іл. выд. з гукавым дадат. // уклад. С. М. Лісіцы ; навук. рэд. А. І. Лакотка ; прадм. Т. В. Валодзінай ; іл. Н. М. Бярнадскай і В. А. Налівайка. — Мн. : Беларус. навука, 2026. — 231 с.

Зборнік яркіх узораў каляндарна-абрадавай паэзіі, якая адлюстроўвае светапогляд беларусаў і вылучаецца глыбокім гуманізмам і мастацкай дасканаласцю. Аўдыядадатак будзе падарункам для аматараў народных спеваў. Падаецца пераказ сюжэтаў на рускую і англійскую мовы. Тэксты ілюстраваныя адметным відам беларускага народнага мастацтва – выцінанкамі, створанымі Наталляй Бярнадскай і Вольгай Налівайка. Аўтэнтычнае гучанне песень можна паслухаць па кюар-кодзе.

Адрасаваны шырокаму колу чытачоў.

Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі: зб. навук. прац / НАН Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; навук. рэд. А.І. Лакотка. — Мінск: Беларуская навука, 2026. — Вып. 39. — 425 с.

У зборніку змешчаны навуковыя артыкулы, у якіх прадстаўлены новыя вынікі даследаванняў, актуальныя для вырашэння сучасных праблем нацыянальнай культуры. Гэта матэрыялы супрацоўнікаў і аспірантаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, вышэйшых наву-чальных устаноў Беларусі і іншых краін.
Выдаецца ў рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаван-няў на 2026–2030 гг. «Сацыяльна-эканамічная, палітычная і нацыянальна-культурная бяспека беларускай дзяржаўнасці» (падпраграма «Культура і мастацтва»).
Адрасуецца спецыялістам у галіне гу-манітарных навук, выкладчыкам і студэнтам, усім, хто цікавіцца дадзенай праблематыкай.

Род – народ – Радзіма – аснова развіцця нацыянальнай свядомасці / А. І. Лакотка, А. Г. Алфёрава, Т. І. Кухаронак, А. П. Цатурава; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. – Мінск: Беларуская навука, 2026. – 255 с.: іл.
ISBN 978-985-08-3422-5.

У калектыўнай манаграфіі змешчаны даследаванні па матэрыяльнай і духоўнай культуры, што адлюстроўваюць спрадвечныя каштоўнасці нашага народа: сям’я і сямейныя ўзаемаадносіны, павага да роду і продкаў, захаванне гістарычнай памяці, любоў да малой радзімы і іншыя.
Выданне адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца роднай гісторыяй і культурай.

Саверченко, И. В. Рождение легенды: Беларусь в IX–XV веках / И. В. Саверченко; Национальная академия наук Беларуси, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы, Институт литературоведения имени Янки Купалы. – 2-е изд., испр., перераб. и доп. – Минск: Беларуская навука, 2026. – 375, [1] с.
ISBN 978-985-08-3432-4.

В доступной форме раскрыты истоки, зарождение и формирование белорусской народности в IX–XV вв. Прослежено возникновение первых государственных образований на Белорусской земле. Освещена героическая борьба с внешними врагами – кочевыми племенами, германскими крестоносцами и монголо-татарами.
Определена роль выдающихся исторических личностей, раскрыто их влияние на объединительные процессы в государстве. Показано значение устного народного творчества, письменности и литературы в духовно-культурном сближении протобелорусских племен и укреплении идентичности.
Рассчитана на широкий круг читателей.

Стараверы Беларускага Паазер’я: гісторыя і культура / У.Я.Аўсейчык, В.В.Афанасьева, Т.В.Валодзіна [і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы. – Мінск : Беларуская навука, 2026. – 495 с.
ISBN 978-985-08-3387-7.

Калектыўная манаграфія ўяўляе комплекснае даследаванне гісторыі і культуры рускіх старавераў, расселеных на тэрыторыі паўночна-заходняй Беларусі. У выданні прааналізаваны гісторыя вывучэння стараверства на паўночна-заходніх беларускіх землях, фарміраванне і развіццё стараверскай супольнасці ў рэгіёне (другая палова XVII – пачатак ХХІ ст.), асаблівасці гаспадарчай дзейнасці і матэрыяльнай культуры, традыцыйнай абраднасці, культавага дойлідства, іканапісу, кніжнай культуры. Упершыню ўводзіцца ў навуковы ўжытак вялікі блок матэрыялаў палявых даследаванняў, архіўных крыніц.
Прызначана для гісторыкаў, этнолагаў, фалькларыстаў, мастацтвазнаўцаў, студэнтаў ВНУ, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца мінулым роднага краю.

Чорны, Кузьма. Збор твораў: у 12 т. / К.Чорны ;  [рэдкал.: А.І.Лакотка, І.В.Саверчанка, А.А.Васілевіч [і інш.] ; Нац. акад. навук, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. — Мінск: Беларуская навука, 2023. — Т. 4: Аповесці, 19291940 /  [навук. рэд. тома А. А. Васілевіч ; падрыхт. тэкстаў і камент. Н. В. Гальго]. — 2026. — 496 с.

У чацвёрты том навукова-каментаванага Збору твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага (1900–1944) увайшлі аповесці 1929–1940 гадоў.

ru_RUРусский