Skip to main content Прокрутка вверху
ул. Сурганова, 1, корп. 2, г. Минск, Республика Беларусь

Зборнік «Беларуская этнаграфія, этналогія і антрапалогія»

Выдавец: РУП «Выдавецкі дом «Беларуская навука»», Мінск, Рэспубліка Беларусь

ISSN 3105-2657
 
УДК [39+572](476)(082)
 

Навуковы рэдактар: Гурко Аляксандра Уладзіміраўна, доктар гістарычных навук, дацэнт, загадчык аддзела нарадазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Выдаецца з 2022 г. Выходзіць 1 раз на год, на беларускай и рускай  мовах.

Навуковае перыядычнае выданне прысвечана актуальным пытанням беларускага і сусветнага нарадазнаўства. У зборніку разглядаюцца пытанні гісторыі этнаграфічных і этналагічных даследаванняў у Беларусі ў ХХ і ХХІ стагоддзях; праблемы матэрыяльнай, духоўнай і сацыяльнай культуры насельніцтва Беларусі і беларускай дыяспары; асаблівасці абрадавай культуры насельніцтва Беларусі і іншых краін, этнаканфесійныя працэсы і культура этнічных супольнасцей на тэрыторыі Беларусі; асаблівасці этнакультурных працэсаў гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў краіны. Таксама размешчаны артыкулы ў рубрыцы, прысвечанай юбілеям навукоўцаў і юбілейным падзеям.

Разлічаны на этнографаў, этнолагаў, антраполагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў.

Выданне ўключана ў Пералік выданняў ВАК Беларусі для апублікавання вынікаў дысертацый па кірунку этнаграфія, этналогія і антрапалогія гістарычнай галіны навукі.

Рэдакцыйная калегія:

Аляксандра Уладзіміраўна Гурко (галоўны рэдактар), доктар гістарычных навук, дацэнт,

Вадзім Віктаравіч Шэйбак (адказны сакратар), кандыдат гістарычных навук, дацэнт,

Валянціна Мікалаеўна Бялявіна, кандыдат гістарычных навук,

Рэгіна Антонаўна Грыгор’ева, кандыдат гістарычных навук (Расія),

Аляксандр Віктаравіч Гурко, доктар гістарычных навук, прафесар,

Галіна Іванаўна Каспяровіч, доктар гістарычных навук, дацэнт,

Елізавета Мікалаеўна Квілінкова, доктар гістарычных навук, дацэнт,

Таццяна Іванаўна Кухаронак, кандыдат гістарычных навук, дацэнт,

Марына Юр’еўна Мартынава, доктар гістарычных навук, прафесар (Расія),

Вольга Уладзіміраўна Марфіна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт,

Тадэвуш Антонавіч Навагродскі, доктар гістарычных навук, прафесар,

Любоў Васільеўна Ракава, доктар гістарычных навук,

Ганна Іванаўна Цяпкова, кандыдат гістарычных навук, дацэнт,

Шаўчэнка Яна Сяргееўна, кандыдат гістарычных навук

  1. Рэдакцыйная калегія прымае да разгляду матэрыялы, што адпавядаюць патрабаванням, якія прад’яўляе да навуковых артыкулаў Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь (далей – ВАК Рэспублікі Беларусь).
  2. За прадстаўленне ў рэдакцыю ўжо раней апублікаваных або прынятых да друку іншымі выданнямі артыкулаў адказнасць нясуць аўтары.
  3. За дакладнасць фактаў і цытат, пададзеных у артыкулах, адказнасць нясуць аўтары.
  4. Аўтары разам з рукапісам навуковага артыкула прадстаўляюць выпіску з пратакола пасяджэння вучонай рады, аддзела, кафедры з месца працы з рэкамендацыяй артыкула да друку.
  5. Дапускаецца замест выпіскі з пратакола прадставіць дзве рэцэнзіі – доктара і кандыдата навук, якія з’яўляюцца спецыялістамі ў той галіне ведаў, па якой зроблена даследаванне. Рэцэнзіі павінны ўтрымліваць рэкамендацыі артыкула да друку.
  6. Для публікацый дакументальных крыніц, матэрыялаў інфармацыйнага характару і рэцэнзій рэкамендацыі да друку не патрабуюцца.
  7. Рукапіс патрэбна заверыць подпісам аўтара, паставіць дату, а таксама ўказаць прозвішча, імя і імя па бацьку, месца працы, займаемую пасаду, вучоную ступень, званне, кантактныя тэлефоны (e-mail) для сувязі рэдакцыі з аўтарам. Разам з раздрукоўкай прадстаўляецца ідэнтычны электронны варыянт артыкула.
  8. Артыкул забяспечваецца анатацыяй на беларускай (рэзюмэ) і/або рускай (резюме), а таксама англійскай (summary) мовах памерам 100–150 слоў.
  9. Аб’ём навуковага артыкула – не менш за 14 тыс. і не больш за 40 тыс. знакаў (з прабеламі); аб’ём публікацыі дакументальных крыніц – да 40 тыс. знакаў. Раздрукоўка артыкула выконваецца шрыфтам Times New Roman, кеглем у 14 пунктаў, праз 1,5 інтэрвала паміж радкамі. Памеры палёў: верхняе і ніжняе – па 2,0 см, левае – 3,0, правае – 1,5 см.
  10. Ілюстрацыйны матэрыял падаецца ў фармаце JPEG або TIF (не больш за пяць ілюстрацый).
  11. Бібліяграфічныя спасылкі даюцца адпаведна згадванню па тэксце і афармляюцца згодна з загадам ВАК Рэспублікі Беларусь ад 25.06.2014 № 159 (у рэдакцыі загада ВАК Рэспублікі Беларусь ад 01.10.2024 № 230).
  12. Тэрмін падачы артыкулаў – да 31 кастрычніка бягучага года. Пасля гэтай даты матэрыялы прымаюцца для публікацыі ў наступны выпуск зборніка.
  13. Рэдакцыя зборніка не ўтрымлівае плату з аўтара за публікацыю навуковых артыкулаў і не выплачвае аўтарскі ганарар.

ЗМЕСТ

Гісторыя этнаграфічных і этналагічных даследаванняў у Беларусі

Белявина В. Н. К вопросу о новых методах исследований белорусских этнологов в 1970–1980-х гг.

Раюк А. Р. Выкарыстанне беларускімі навукоўцамі тэорыі этнагенезу Л. Гумілёва пры даследаванні этнагенезу беларусаў

Шейбак В. В. К вопросу об особенностях развития этноязыковой ситуации в Республике Беларусь

Этнакультурныя працэсы ў рэгіёнах Беларусі

Гурко (Верещагина) А. Вл. Об итогах комплексного этнологического исследования традиций материальной, социальной и духовной культуры населения регионов Беларуси

Шевченко Я. С., Крумплевская А. А. Влияние культурных традиций белорусов на развитие этнической идентичности современной студенческой молодежи Витебской области

Праблемы матэрыяльнай культуры

Нароўская А. М. Традыцыйнае жыллё беларусаў у палявых этнаграфічных даследаваннях В. К. Косткі

Праблемы духоўнай культуры

Гурко А. Викт. О моделях трансформации элементов китайских традиций в условиях белорусско-китайского этнокультурного взаимодействия

Асаблівасці сацыяльнай культуры насельніцтва Беларусі і іншых краін

Данилов А. Н. Потенциал культуры в интеллектуализации современного образования

Деметр Н. Г. Проблемы сохранения и популяризации культурного наследия на примере российских цыган

Калачёва И. И. Старшие и младшие поколения как наследники традиций исторической памяти белорусского народа

Зубко Д. Г. Культурные и традиционные аспекты родов в современном Китае

Этнаканфесійныя працэсы на тэрыторыі Беларусі

Семёнов М. А. Формирование базилианской образовательной системы в Великом Княжестве Литовском в XVII в.

Ломтева А. В. Традиции паломничества белорусов в цифровую эпоху: современное состояние и перспективы

Культура этнічных супольнасцей

Касперович Г. И. Народный костюм русских Беларуси. История развития. Трансформация. Восстановление (конец XIX – начало XXI в.)

Батяев В. Ф. Культурно-просветительские общественные объединения евреев Беларуси

Кухаронак Т. І. Да пытання сучаснай каляндарнай абраднасці літоўцаў Беларусі (па матэрыялах палявых этнаграфічных даследаванняў у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці)

Смирнова И. Ю. Участие М. Я. Гринблата в издании сборников советского еврейского фольклора в 1930-е гг.

Праблемы культурнай антрапалогіі

Марфина О. В. Разработка программ и методов антропологических исследований (середина ХІХ– начало ХХ века)

Марфина О. В., Полина Н. И. Антропологические аспекты научного наследия И. В. Чаквина

Юбілеі, падзеі

Гурко А. Викт. Круглый стол «Актуальные проблемы белорусской этнологии», посвященный 70-летию со дня рождения известного белорусского этнолога и антрополога Игоря Всеволодовича Чаквина

Шейбак В. В. 30-летие института президентства в Республике Беларусь: взгляд этнологов

Інфармацыя пра аўтараў

Правілы для аўтараў

ru_RUРусский