Прокрутка вверху
ул. Сурганова, 1, корп. 2, г. Минск, Республика Беларусь

2025

Беларускі народны спеўнік : каляндарна-абрадавыя песні / уклад. Я.Грыневiч, Т.Канстанцiнава. — Мінск : Капитал принт, 2025. — 136 с.

«Беларускі народны спеўнік» — папулярнае выданне для тых, хто цікавіцца фальклорам. Спеўнік змяшчае 55 беларускіх народных песень, прымеркаваных да абрадаў каляндарнага цыкла, якія былі сабраны на працягу ХХ стагоддзя ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Да кожнага твора даюцца ноты, каб можна было не толькі пазнаёміцца з тэкстам, але развучыць і выканаць песню самастойна альбо ў кампаніі.

Адрасуецца ўсім аматарам беларускага фальклору і традыцыйнай культуры.

Вадзіца-царыца, усяму свету памачніца : беларускія замовы з пераказам на рускую і перакладам на англійскую мову: ілюстраванае выданне з гукавым дадаткам / запіс і ўклад. Т. В. Валодзінай ; навук. рэд. А. І. Лакотка ; пер. на англ. мову І. М. Дубянецкай ; іл. Н. А. Сухой. — Мінск : Беларуская навука, 2025. — 176 с.

У выданне ўключаны тэксты замоў – адметнага і жывога да сёння жанру фальклорнай творчасці беларусаў. Абсалютная большасць з іх друкуецца ўпершыню. Перад чытачом адкрываецца багаты свет традыцыйных уяўленняў з яго шчыльным і арганічным знітаваннем архаічнай міфалагічнай і хрысціянскай плыняў, а таксама праходзіць будзённае чалавечае жыццё, дзе шукаюць ратунку ад бед і хваробаў. Гэтым надзвычай яркім, паэтычным і нават займальным тэкстам прыпісвалася асаблівая моц. Пераклад на англійскую і пераказ сюжэта на рускую мову пашырае чытацкую аўдыторыю. Тэксты ілюстраваныя адметным відам беларускага народнага мастацтва – выцінанкамі. Кніга суправаджаецца аўдыя- або
відэазапісамі асобных тэкстаў, зробленымі ўкладальніцай у розных раёнах Беларусі і размешчанымі на YouTube-канале.

Адрасавана шырокаму колу чытачоў.

«Высокія арбіты грамадзянскасці»: гісторыя, лёс, асоба : (да 80-годдзя члена-карэспандэнта НАН Беларусі С.С.Лаўшука) : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы ; уклад. А. А. Бараноўскі ; рэдкал.: А. А. Бараноўскі і інш. – Мінск : Беларус. навука, 2025. – 282 с.

ISBN 978-985-08-3255-9.

У зборнік увайшлі навуковыя артыкулы, прадстаўленыя ўдзельнікамі Міжнароднай навуковай канферэнцыі «“Высокія арбіты грамадзянскасці”: гісторыя, лёс, асоба (да 80-годдзя члена-карэспандэнта НАН Беларусі С. С. Лаўшука)».
Кніга адлюстроўвае разнастайнасць развіцця беларускага літаратурнага працэсу, асвятляе актуальныя пытанні літаратуразнаўства, мовазнаўства, тэксталогіі, выдавецкай дзейнасці, музеялогіі, архівазнаўства, музейнай справы.

Адрасуецца спецыялістам у галіне славянскай філалогіі, выкладчыкам ВНУ, аспірантам і студэнтам філалагічных
спецыяльнасцей.

Гістарычна-этымалагічны слоўнік іншамоўнай лексікі ў старабеларускай мове / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ; склад. А. М. Булыка. — Мінск : Беларуская навука, 2025. — 1078 с.

Гістарычна-этымалагічны слоўнік змяшчае лексіку, запазычаную старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовай
з іншых моў або ўжываную пад іншамоўным уплывам. На базе фактычнага матэрыялу і этымалагічных меркаванняў разгледжана семантычная структура і крыніца паходжання і пранікнення кожнай лексемы, вызначана яе словаўтвараль- ная актыўнасць на беларускай глебе. Прыведзены час першай пісьмовай фіксацыі кожнай іншаземнай лексічнай адзінкі
і яе тагачасныя мясцовыя адпаведнікі.

Разлічаны на мовазнаўцаў, гісторыкаў, этнографаў і ўсіх, хто цікавіцца гістарычным мінулым беларускага народа.

Материальная, духовная культура и искусство в развитии гуманитарного сотрудничества Беларуси и Китая : материалы Международной междисциплинарной научной конференции ; 26 апреля 2024 г., Минск – Хэфэй / НАН Беларуси, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы ; Аньхойский университет, Центр изучения Беларуси ; гл. ред. А. И. Локотко. – Минск : Право и экономика, 2025. – 272 с.

ISBN 978-985-887-186-4.

В сборнике размещены доклады участников Международной междисциплинарной научной конференции «Материальная, духовная культура и искусство в развитии гуманитарного сотрудничества Беларуси и Китая», прошедшей 26 апреля 2024 г. в форме онлайн-общения между городами Минск и Хэфэй. В материалах отражены результаты актуальных исследований, касающихся роли культуры и искусства в развитии гуманитарного сотрудничества Беларуси и Китая, проблем сохранения традиционного наследия и его презентации в современных условиях.

Адресуется искусствоведам, этнологам, фольклористам, филологам, всем, кто интересуется проблемами сохранения традиционной культуры и международными культурными взаимосвязями.

Навуковая спадчына Яўстафія Тышкевіча (да 210-годдзя з дня нараджэння) : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Лагойск, 18 красавіка 2024 г.) / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.] ; уклад. Я.С.Шаўчэнка ; рэдкал.: А.І.Лакотка (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2025. — 208 с.: іл.

 У зборніку дакладаў знайшлі адлюстраванне найбольш важныя і актуальныя пытанні навуковай спадчыны Я. Тышкевіча; тэарэтычныя аспекты і праблемы развіцця этналагічнай навукі; праблемы і перспектывы ўзаемадзеяння этналогіі і сумежных дысцыплін (археалогія, фалькларыстыка, музеязнаўства, краязнаўства); беларуская культура ў этнаграфічных зборах музеяў Беларусі і замежжа; сучасныя этнакультурныя працэсы.

Адрасуецца этнолагам, гісторыкам, краязнаўцам, мастацтвазнаўцам, усім тым, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі і культуры беларускага народа.

Ненадавец, Я.А. Водная прастора ў беларускім фальклоры / Я.А.Ненадавец. — Мінск : Беларуская навука, 2025. — 256 с.

ISBN 978-958-08-3282-5

У кнізе на багатым фактычным матэрыяле, сабраным падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый, падаецца комплекснае ўяўленне пра значэнне вады (воднай прасторы) у будзённым жыцці нашага народа; асвятляюцца асаблівасці значэння калодзежа ў практычным жыцці беларусаў, а таксама захаванне гэтага своеасаблівага помніка народнай культуры ў памяці нашых продкаў. 

Упершыню ў кнізе вылучаны і прааналізаваны сімвалы воднай прасторы, разгледжана іх роля пры ўтварэнні Светабудовы, захаванасць згаданай тэматыкі ў беларускіх фальклорных творах.

Для ўсіх, хто цікавіцца таямніцамі духоўнай і матэрыяльнай спадчыны беларускага народа.

Ненадовец, Е.А. Родник животворящий. Легенды о происхождении рек Беларуси в литературной обработке / Е.А.Ненадовец. — Минск : Беларуская навука, 2025. — 215 с.: ил.

Легенды и предания о происхождении рек Беларуси отображают многие действия, наиболее характерные черты и особенности минувшего времени.

Благодаря им мы имеем достаточно точные сведения о духовной жизни наших предков, об их стремлениях, ведь именно в устно-поэтических произведениях происходят мельчайшие сдвиги в самосознании народа, его надеждах, вере в то, что все плохое пройдет и человека будет ждать такая жизнь, которую он заслужил своим самоотверженным трудом, терпением и многими испытаниями.

Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі: зб. наук. арт. / НАН Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; навук. рэд. А.І. Лакотка. — Мінск: Беларуская навука, 2025. — Вып. 37. — 355 с. 

У зборніку змешчаны навуковыя артыкулы, у якіх прадстаўлены новыя вынікі даследаванняў, актуальныя для вырашэння сучасных праблем нацыянальнай культуры. Гэта матэрыялы супрацоўнікаў і аспірантаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і іншых краін.
Выдаецца ў рамках выканання Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў на 2021–2025 гг. «Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы» (падпраграма «Культура і мастацтва»). Частка артыкулаў прадстаўлена ў рамках Праграмы навуковага супрацоўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Адрасуецца спецыялістам у галіне гуманітарных навук, выкладчыкам і студэнтам, усім, хто цікавіцца дадзенай праблематыкай.

Змест

Cмотри и помни : Великая Отечественная война в белорусском кино / сост. А. А. Карпилова. — Минск : Беларусь, 2025. — 112 с. ил.

ISBN 978-985-01-1839-4

В книге рассказывается о белорусских кинофильмах, а также о знаменитых режиссерах, операторах, актерах, мастерах анимационного жанра, фотографах, воплотивших на экране и посредством художественного фото тему Великой Отечественной войны.

Для широкого круга читателей.

Чарота, У. І. Італьянская літаратура на беларускіх землях у XVI-ХХ стагоддзях / У.І.Чарота // Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. — Мінск : Беларуская навука, 2025. — 160 с.

У манаграфіі даследуецца праблема рэцэпцыі італьянскага мастацтва слова, засваення яго мастацкага вопыту літаратурай Беларусі ў ХVI–ХХ стагоддзях. У прыватнасці, вызначаны асноўныя чыннікі, якімі абумоўлівалася актывізацыя італьянска-беларускіх сувязей у XVI стагоддзі, выяўлены заканамернасці і формы ўспрымання італьянскай літаратуры айчынным мастацтвам слова, даследаваны прысутнасць і функцыянальнасць дасягненняў прыгожага пісьменства Італіі ў літаратурным працэсе Беларусі на працягу ХVI–ХХ стагоддзяў.

Адрасуецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай і яе ўзаемасувязямі з іншымі літаратурамі свету.

Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёна : даследаванні і матэрыялы / Нац. акад. Навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы ; уклад. і навук. рэд.: С. У. Грунтоў, В. М. Папко. — Мінск : Беларуская навука, 2025. — 399 с. : іл.

Зборнік навуковых даследаванняў і матэрыялаў прадстаўляе спадчыну г. п. Шарашова і Пружанскага краю ў этнаграфічнай, фалькларыстычнай, архітэктурнай і мастацтвазнаўчай перспектыве. У кнізе змешчаны артыкулы навукоўцаў з Мінска, Брэста і Гродна, а таксама працы краязнаўцаў з Шарашова і Пружан. Выданне багата ілюстравана, вялікі акцэнт зроблены на публікацыю візуальных крыніц, у тым ліку малюнкаў і фотаздымкаў з фондаў Архіва ІМЭФ НАНБ. Зборнік падрыхтаваны да 645-годдзя Шарашова.

Кніга будзе цікава гісторыкам, этнолагам, фалькларыстам, мастацтвазнаўцам, а таксама ўсім аматарам рэгіянальных даследаванняў.

Шаўчэнка, Я. С. Дзікарослыя расліны ў традыцыях беларусаў / Я. С. Шаўчэнка; Нац. Акад.навук Беларусі, Цэнтр даслед.беларус.культуры мовы і літ., Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы – Мінск : Беларуская навука, 2025. – 145 с.:  іл.

Манаграфія прысвечана народным ведам пра дзікарослыя расліны ў традыцыях беларусаў перыяду канца XIX – пачатку ХХІ ст. На аснове палявых этнаграфічных матэрыялаў, сабраных аўтарам, выяўлены заканамернасці развіцця народных ведаў беларусаў пра дзікарослыя расліны. Упершыню ў айчыннай этналогіі выяўлена значэнне ведаў пра дзікарослыя расліны ў сучасных этнакультурных працэсах.

Выданне прызначана як для навукоўцаў-этнолагаў, фалькларыстаў, этнабатанікаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, а таксама ўсіх зацікаўленых народнымі ведамі беларусаў пра раслінны свет.

Эхо Великой Отечественной войны в белорусском кино / А. И. Локотко, С. Н. Гиргель, И. О. Авдеев [и др.]; под общ. ред. А. А. Карпиловой, М.А. Белоокой; Национальная академия наук Беларуси, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы. — Минск : Беларуская навука, 2025. — 153 с.: ил.
ISBN 978-985-08-3264-1.

Проблемное поле монографии, посвященной 80-летию освобождения Беларуси и Победы в Великой Отечественной войне, а также 100-летию национального кинематографа, охватывает магистральное для белорусского кино направление — образно-смысловую разработку темы Великой Отечественной войны. Авторы актуализируют художественный и аксиологический аспекты соответствующих экранных произведений, их статус в ряду национального историко-культурного наследия. Издание сопровождает объемный иллюстративный материал.

Адресуется специалистам в области истории и теории экранного искусства, преподавателям и студентам вузов, лекторам, любителям экранного искусства.

ru_RUРусский