Skip to main content Прокрутка вверху
ул. Сурганова, 1, корп. 2, г. Минск, Республика Беларусь

Ненадовец Егор Алексеевич

ДИРЕКТОР ФИЛИАЛА ИНСТИТУТ ИСКУССТВОВЕДЕНИЯ, ЭТНОГРАФИИ И ФОЛЬКЛОРА ИМЕНИ КОНДРАТА КРАПИВЫ
Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси
кандидат филологических наук
Тел.: +(375-17) 270-18-81
E-mail: egornen4444@yandex.by

Родился 16 августа 1985 г. в г. Бобруйске Могилёвской области. В 2008 г. окончил филологический факультет Могилёвского государственного университета имени А.А. Кулешова. С 2009 по 2012 г. обучался в очной аспирантуре Института искусствоведения, этнографии и фольклора имени Кондрата Крапивы НАН Беларуси. В 2023 г. защитил кандидатскую диссертацию.

Трудовая деятельность:

  • с ноября 2012 г. по июнь 2018 г. младший научный сотрудник отдела фольклористики и культуры славянских народов Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси;
  • с июля 2018 г. по июль 2020 г. младший научный сотрудник отдела народоведения Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси;
  • с августа 2020 г. научный сотрудник отдела народоведения Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси.

Сфера научных интересов:

  • Фольклористика,
  • этнография,
  • краеведение.

Основные работы:

  • Ненадовец, Е.А. Родник животворящий. Легенды о происхождении рек Беларуси в литературной обработке / Е.А.Ненадовец. — Минск : Беларуская навука, 2025. — 215 с.
  • Ненадавец, А.М. Лес і чалавек / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 238 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
  • Ненадавец, А.М. Закамянелая памяць / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 239 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
  • Ненадавец, А.М. Нарысы беларускай дэманалогіі / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Мінск : Беларуская навука, 2022. – 301 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
  • Ненадавец, А.М. Старая бацькоўская хата / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Мінск : Беларуская навука, 2022. – 327 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
  • Ненадавец, А.М. Залацістыя саломкі снапкі / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Мінск : Беларуская навука, 2021. – 261 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
  • Ненадавец, А.М. Забілі зайца, не забілі… / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Мінск : Беларуская навука, 2020. – 310 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
  • Ненадавец, А.М. Лавіся, рыбка, вялікая і малая / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Мінск : Беларуская навука, 2020. – 287 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
  • Ненадавец, Я.А. Жужнела пчолка, жужнела / Я.А. Ненадавец, А.М. Ненадавец. – Мінск : Беларуская навука, 2020. – 255 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
  • Ненадавец, А.М. Спеўная вёска Чухава / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Пінск : Пінская рэгіянальная друкарня, 2018. – 244 с.
  • Ненадавец, А.М. Нашы спеўныя землякі / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Чарнігаў : Всесвіт, 2017 . – 245 с.
  • Ненадавец, А.М. Чухава. Фальклорна-этнаграфічны нарыс / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Чарнігаў, 2013. – 270 с.

Ненадавец, Е.А. Водное пространство в белорусском фольклоре / Е.А.Ненадавец. — Минск : Белорусская наука, 2025. — 256 с.

В книге на богатом фактическом материале, собранном во время фольклорно-этнографических экспедиций, подается комплексное представление о значении воды (водного пространства) в будничной жизни нашего народа; освещаются особенности значения колодца в практической жизни белорусов, а также сохранение этого своеобразного памятника народной культуры в памяти наших предков.

Впервые в книге выделены и проанализированы символы водного пространства, рассмотрена их роль при образовании Мироздания, сохранность упомянутой тематики в белорусских фольклорных произведениях.

Для всех, кто интересуется тайнами духовного и материального наследия белорусского народа.

Ненадавец, А. М. Лес и человек / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Белорусская наука, 2024. – 238 с. – (- Традиционный образ жизни).
ISBN 978-985-08-3102-6.
 
Книга посвящена извечной теме – взаимоотношению леса и человека, природы и общества, ассоциирующейся в будничной жизни с ростом человека (младенчеством, юностью, зрелостью и старостью), который словно примеряется к окружающим лесом и пущам. Без леса белорус никогда себя не представлял, и подтверждается эта глубокая любовь к лесв легендами и преданиями, историями и сказками, поверьями и суевериями. Так пошло с давних времен, что лес выступали не просто сплошной «зеленой массой», а был одухотворенным другом человека, помогал в жизни, спасал и поддерживал в трудную минуту.
Адресуется всем тем, кто с любовью относится к лесу, по-прежнему верит в то, что в нем живет душа, которая чутко воспринимает все происходящее вокруг…

Ненадавец, А. М. Закамянелая памяць / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 239 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця).

У кнізе аналізуюцца ўрыўкі з міфалогіі, вусна-паэтычнай і літаратурнай творчасці беларусаў, у якіх закранаецца значэнне звычайных камянёў, а таксама метэарытаў у жыцці нашых продкаў. Згадваюцца шматлікія цікавыя звесткі пра час узнікнення, пра тое, як нароўні з жывымі істотамі, паступова ўваходзілі ў духоўную памяць народа камяні, якімі прыгожымі і самабытнымі легендамі і паданнямі, казкамі і песнямі яны станавіліся ў пераказах нашых продкаў.
Прызначаецца для работнікаў навуковых і культурна-асветных устаноў, выкладчыкаў вышэйшай і сярэдняй школы, аспірантаў і студэнтаў, усіх тых, хто шануе таемны свет даўніны.

Ненадавец, А. М. Нарысы беларускай дэманалогіі / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 301 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця).

У кнізе аналізуюцца пытанні дэманалогіі ва ўяўленнях беларускага народа і яе адлюстраванне ў самых разнастайных відах і жанрах традыцыйнай вусна-паэтычнай творчасці. Разгледжаны жанравыя асаблівасці, ідэйна-тэматычны змест, прасочаны карані найбольш папулярных дэманалагічных персанажаў і вобразаў.
Прызначаецца для работнікаў навуковых і культурна-асветных устаноў, выкладчыкаў вышэйшай і сярэдняй школы, аспірантаў і студэнтаў, усіх тых, хто любіць таемны свет даўніны.

Ненадавец, А. М. Старая бацькоўская хата / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Беларуская навука, 2022. – 327 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця).

Кніга прысвечана адвечнай тэме – роднай хаце, якая ў жыцці кожнага з нас асацыюецца з маленствам, дзяцінствам, сталымі гадамі, з усемагчымымі гісторыямі і павер’ямі, былічкамі і паданнямі. Павялося так, што хата ўяўлялася не проста будынінай, але і адухоўленай істотай, якая чуйна ўспрымала ўсё тое, што адбывалася навокал. У цяжкую хвіліну заўсёды хочацца вярнуцца ў сцены, дзе ты з’явіўся на свет, дзе прайшлі самыя шчаслівыя гады твайго жыцця.
Адрасуецца ўсім тым, хто з замілаваннем адносіцца да роднай старонкі, хто верыць у тое, што дабро, якое творым мы, дабром да нас і вернецца…

Ненадавец, А. М. Залацістыя саломкі снапкі / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 261 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця).

У кнізе разглядаецца ўжыванне самай звычайнай саломы ў гаспадарчым працэсе старажытных людзей. Аналізуецца, як змяняліся адносіны вяскоўцаў да гэтага найпрасцейшага дахавага і будаўнічага матэрыялу, традыцыйнага дадатковага корму для хатняй жывёлы, ацяпляльнага рэчыва, выгоднага сродку для пляцення разнастайных гаспадарчых прылад і прадметаў. Часта з-пад умелых рук сялянскіх майстроў з’яўляліся сапраўдныя ўзоры промыслу. Прыводзяцца шматлікія сведчанні этнографаў і фалькларыстаў, літаратараў і вяскоўцаў, звязаныя з працэсам сяўбы, жніва і малацьбы.
Прызначаецца ўсім, хто цікавіцца таямніцамі духоўнай і матэрыяльнай спадчыны беларускага народа, аматарам даўніны, якія заўсёды рады сустрэцца з новымі сведчаннямі з гісторыі сваіх продкаў, іх самабытнага жыццёвага працэсу.

Ненадавец, А. М. «Забілі зайца, не забілі…» / А.М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 310 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця).

У кнізе распавядаецца пра адзін з самых старажытных промыслаў чалавецтва – паляванне, прыводзяцца вытрымкі з архіўных дакументаў, справаздач і вусныя сведчанні, якія пацвярджаюць, што дзякуючы паляванню старадаўнія беларусы вучыліся не толькі назапашваць ежу для ўласных сем’яў, але і высочваць звяроў, трапна страляць, часта ўступаць з імі ў небяспечныя адзінаборствы. Падчас паляўнічых ловаў удасканальвалася таксама і вайсковае майстэрства продкаў. Згадваюцца літаратурныя творы, дзе яскрава адлюстраваны адвага і смеласць, кемлівасць і хітрасць нашых землякоў. Падаюцца фальклорныя творы, у якіх услаўлялася і адначасова высмейвалася майстэрства паляўнічых.
Адрасуецца ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй і матэрыяльнай культурай продкаў, пастаянна шукае нешта новае ў далёкім мінулым.

Ненадавец, А. М. Лавіся, рыбка, вялікая і малая / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 287 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця).

У кнізе распавядаецца пра рыбалоўства на тэрыторыі беларускіх земляў, пачынаючы ад сівых стагоддзяў і заканчваючы нашымі дня­мі. Аўтары аналізуюць шматлікія гістарычныя і архіўныя звесткі, у якіх згадвалася, якую рыбу, колькі і дзе лавілі, якія вадаёмы асабліва славіліся багаццем рыбных запасаў. Акцэнтуецца ўвага на тым, якіх абрадаў і прымхаў трымаліся рыбакі ў будзённым жыцці ці пры выкананні сваіх непасрэдных службовых абавязкаў. Падкрэсліваецца, што ў класічнай беларускай літаратуры таксама даволі поўна адлюстраваны працэс рыбалоўства.
Адрасуецца аматарам рыбалоўчай справы, прыхільнікам гісторыі народных промыслаў, даследчыкам, студэнтам і школьнікам, якія бачаць у мінулым найбагацейшую скарбонку духоўных і матэрыяльных каштоўнасцей нашага народа.

Ненадавец, Я. А. «Жужнела пчолка, жужнела…» / Я. А. Ненадавец, А. М. Ненадавец. – Мінск : Беларуская навука, 2020. – 255 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).

Кніга прысвечана гісторыі бортніцтва, узнікненню і развіццю рамачнага пчалярства ў Беларусі. Разглядаюцца і аналізуюцца працы па­ пярэдніх даследчыкаў гэтага старажытнага промыслу. Падкрэсліваец­ ца, што ў народным асяроддзі пчаляры часта асацыіраваліся з ведаючымі людзьмі, здольнымі да чараўніцтва. Выкарыстоўваюцца шматлікія вусна­паэтычныя і літаратурныя творы, у якіх закранаюцца розныя аспекты ўзнятай тэмы.
Прызначаецца ўсім, хто цікавіцца таямніцамі духоўнай і матэрыяльнай спадчыны беларускага народа.

 

Ненадавец, А.М. Спеўная вёска Чухава / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Пінск : Пінская рэгіянальная друкарня, 2018. – 244 с.

Кніга прысвечана спеўнаму і музычнаму майстэрству нашых землякоў — жыхароў вёскі Чухава, што на Піншчыне.

ru_RUРусский