Навіны
Дзень роднай мовы ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
21 лютага 2025 года ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы, у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь супрацоўнікамі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі была праведзена дыктоўка па беларускай мове.
Семінар «Інфармацыйныя тэхналогіі ў гісторыка-лінгвістычных даследаваннях»
20 лютага 2025 года супрацоўнікі аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Э. В. Ярмоленка і Д. С. Мацеша прынялі ўдзел у семінары "Інфармацыйныя тэхналогіі ў гісторыка-лінгвістычных даследаваннях. База даных “Альфа” як крыніца навучання нейрасеткі для распазнавання старабеларускіх тэкстаў" лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі.
Правядзенне інтэлектуальнага конкурсу ў Беларускай натарыяльнай палаце
20 лютага на базе Беларускай натарыяльнай палаты прайшоў інтэлектуальны конкурс, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел натарыусы і адвакаты з розных абласцей Беларусі. У якасці членаў журы выступілі прадстаўнікі Натарыяльнай палаты і супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі – Торчык Карына Віктараўна і Гоцка Дзіяна Уладзіміраўна.
Лекцыя “З гісторыі роднага слова”
У Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага 2025 года супрацоўнікі аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі -- загадчык аддзела Наталля Вікенцьеўна Паляшчук і вядучы навуковы супрацоўнік Эльвіра Валер'еўна Ярмоленка -- наведалі інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах г. МІнска
Сустрэча «Дзень роднай мовы»
20 лютага 2025 года Барысюк Таццяна Пятроўна, навуковы супрацоўнік аддзела ўзаемасувязей літаратур Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, правяла сустрэчу «Дзень роднай мовы» ў бібліятэцы-філіяле імя Л. М. Талстога г. Мінска.
Прэзентацыя ў бібліятэцы
18 лютага 2025 г. у Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага г. Мінска загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Наталля Вікенцьеўна Паляшчук правяла прэзентацыю новай кнігі “Беларуская мова ад А да Я”.