Навіны
Выданне аб франтавых кінадакументалістах прадставілі на кніжнай выставе-кірмашы
16 сакавіка, Мінск / Карэспандэнт БелТА /. Выданне «Фронтовые кинодокументалисты — создатели кинолетописи освобождения Беларуси. Биофильмографический справочник» прадставілі падчас XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, перадае карэспандэнт БелТА. Вядучы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры
Анонс кіналекторыя «Золотая коллекция Льва Голуба: Володя»
20 сакавіка 2025 года ў 14.30 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, 302 аўд.) адбудзецца пасяджэнне кіналекторыя "Экран і час", прысвечанае 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пад назвай "Золотая коллекция Льва Голуба: Володя» з паказам ігравога фільма «Вуліца малодшага сына» (Беларусьфільм, 1962).
Прэзентацыя выдання «Беларуская мова ад А да Я»
У рамках ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу 13 сакавіка 2025 года адбылася прэзентацыя навукова-папулярнага выдання "Беларуская мова ад А да Я". У мерапрыемстве прынялі ўдзел аўтары кнігі — дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі І. Л. Капылоў, загадчык аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі А.М. Лапцёнак, а таксама малодшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы В.Д. Косціна, якая займалася распрацоўкай дызайну і камп'ютарнай вёрсткай кнігі.
Анонс дзіцячага конкурсу выканаўцаў беларускай казкі
15-17 мая 2025 года Цэнтр даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі арганізуе IV Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі. У рамках форуму сумесна з радыё"Культура" пройдзе дзіцячы конкурс выканаўцаў беларускай казкі. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці і падлеткі ва ўзросце да 17 гадоў, сапраўдныя прыхільнікі беларускіх казак.
Саматканы цуд
У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі 11 сакавіка 2025 года адбылася рэспубліканская творчая лабараторыя «Развитие творческого потенциала педагогов и учащихся в сфере изучения, сохранения, интеграции традиционного текстильного искусства в современное культурно-образовательное пространство»у рамках рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Саматканы цуд». У адкрытай творчай лабараторыі прымалі ўдзел: дырэктар Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Васільчанка Н.В.
Навука — вышэйшым навучальным установам
У рамках рэалізазцыі праекта «Через искусство – к культуре будущих педагогов» студэнты Інстытута псіхалогіі БДПУ наведалі Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Яны пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, якая ўключае мноства археалагічных прадметаў, велізарную калекцыю помнікаў этнаграфіі, алтарную скульптуру і самую вялікую ў краіне калекцыю абразоў. Асаблівую цікавасць выклікала найвялікшая ў свеце калекцыя