Навіны
«Кнігі нашых продкаў»
17 лютага 2025 года на факультэце дашкольнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка прайшла дыялогавая пляцоўка «Кнігі нашых продкаў» (да Міжнароднага дня роднай мовы). На ёй выступілі Н. В. Паляшчук, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы, і Э. В. Ярмоленка, кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы
Роднае слова
Роднае слова: вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падрыхтавалі выданне, прысвечанае 800-гадовай гісторыі беларускай мовы і яе сучаснасці, паведамілі ў праграме "Навіны 24 гадзіны" на СТБ. Кніга – вынік працы калектыву аўтараў з Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Прэзентацыю прымеркавалі да Міжнароднага дня роднай мовы.
Праграма канферэнцыі «Нацыянальныя літаратуры ў эпоху глабалізацыі»
18 лютага ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (пачатак пленарнага пасяджэння ў 10.00, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корпус 2, аўд. 302) адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя “Нацыянальныя літаратуры ў эпоху глабалізацыі: тэорыя, практыка адаптацыйных працэсаў, вынікі”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі І. Я. Навуменкі.
Беларуская мова як скарб
14 лютага 2025 года ў сценах Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта адбылася падзея, якая надоўга запомніцца ўсім яе ўдзельнікам. Напярэдадні Тыдня роднай мовы студэнты і выкладчыкі сустрэліся з Ігарам Лявонавічам Капыловым, дырэктарам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, і Эльвірай Валер'еўнай Ярмоленка, кандыдатам філалагічных навук, вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі беларускай мовы
Тыдзень роднай мовы на Віцебшчыне
«Пароль неўміручасці — родная мова» — пад такой назвай прайшла 13 лютага 2025 года сустрэча з дырэктарам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, старшынёй Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігарам Лявонавічам Капыловым у Віцебскай абласной бібліятэцы. Ігар Лявонавіч падрабязна спыніўся на дзейнасці найстарэйшай навуковай установы нашай краіны – Інстытута мовазнаўства.
«Беларуская мова – галоўная нацыянальная каштоўнасць»
У Віцебску адбылася сустрэча з дырэктарам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігарам Лявонавічам Капыловым. Вучоны расказаў пра апошнія распрацоўкі Інстытута мовазнаўства, а таксама прэзентаваў новае выданне "Беларуская мова ад А да Я».